Дашкольнаму педагогу

Падарожжы Цюхці, поўныя прыгодаў (анімацыя)

Галоўны персанаж з характэрным даўгім носам і вялікімі вушамі -- прыхадзень з планеты Кульфацэнтаўрус. Ён дэбютаваў на экране ў дзіцячай праграме «Падарожжы прафесара Цікаўскага» («Wyprawy profesora Ciekawskiego»).

Гарбузік №3: Рыцары

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак. У нумары: Клапатлівыя машыны; Краіна замкаў, краіна рыцараў; Настольная гульня «Выратуй каралеўну»; Самаробка «Рыцарскі замак»; Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.); Загадкавая крыжаванка.

Гарбузік №2: Дыназаўры

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак. У нумары: Лічым дзетак жывёл; Казка пра спадарыню Мышэвіч; Гіганты мінулага; 7 надзвычайных дыназаўраў; Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў; Вясёлы Дына з пластыліну; Крыжаванка.

Мядзведзік Фантазік (анімацыя)

Прыгоды блакітнага Мядзведзіка Фантазіка і вясёлай кампаніі ягоных сяброў: чараўніка Праспэра, дзяўчынкі Загадкі, жабкі Капы-Капы, жучка Веселуна і Юлькі. Дзіцячы мультсерыял заснаваны на раманах Эвы Карван-Ястжэмбскай «Мядзведзік Фантазік у Краіне Вечнага Сонца» і «Мядзведзік Фантазік пазнае таямніцу Крышталя».

«Народныя казкі для дзетак»

Інтэрактыўны праект дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), створаны да 20-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Сайт, які гаворыць з дзецьмі і бацькамі на роднай мове – мове старадаўніх народных казак, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі.

Прыгоды Капітана Танакі: Кніга коміксаў

Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі. Мінск: Логвінаў, 2009. Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі.

Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў

Малечы пра рэчы

Галіна Каржанеўская. Малечы пра рэчы: Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў. Мінск: Беларусь, 2004.
У сваёй вершаванай кніжцы аўтар у вобразнай, даходлівай форме раскрывае перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, паэтызуе дом i побыт, вучыць шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Дадатковыя пытанні i заданні, якія малым прачытаюць выхавальнікі, пашыраць веды дзяцей, паспрыяюць ix агульнаму развіццю.

Старонкі