Карысныя інтэрнэт-рэсурсы

http://dzietki.org/ — Сайт, прысвечаны выхаванню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, казкі, малюнкі, калыханкі, песенькі, гульні, дыяфільмы, сцэнары святаў, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы выхавацелям і бацькам гадаваць маленькіх беларусаў.
http://dziacinstva.net/ – Сайт змяшчае вялікую колькасць дыяфільмаў, пераклады ілюстраваных дзіцячых кніжак, песенькі, вершы. Сайт зрабілі беларусы, якія жывуць за мяжою, таму ім выбачальныя граматычныя памылкі, якія часам трапляюцца ў тэкстах.
Заўвага. Калі Вам не ўдаецца спампаваць дыяфільмы наўпрост, скарыстайцеся праграмай FlashGet.
http://kazka.at.tut.by/ – Сайт Казачнік.by. Казкі, лічылкі, дражнілкі, байкі, забаўкі, калыханкі, скарагаворкі. Карыстайцеся, калі ласка.
http://z-roga.belarushosting.org/ – Сайт «З рога ўсяго многа». Тут знойдзеце фанаграмы, музыку, караоке, сцэнары святаў. Цікава і папярэдняя версія сайта: http://z-roga.belarushosting.org/index1.html