Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Дашкольнаму педагогу

Гарбузік №3: Рыцары

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак 

У нумары:
- Клапатлівыя машыны
- Краіна замкаў, краіна рыцараў
- Настольная гульня «Выратуй каралеўну»
- Самаробка «Рыцарскі замак»
- Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.)
- Загадкавая крыжаванка

Чытаць далей / Каментаваць

Гарбузік №2: Дыназаўры

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак

 У нумары:
- Лічым дзетак жывёл
- Казка пра спадарыню Мышэвіч
- Гіганты мінулага
- 7 надзвычайных дыназаўраў
- Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў
- Вясёлы Дына з пластыліну
- Крыжаванка

Чытаць далей / Каментаваць

Мядзведзік Фантазік (анімацыя)

Прыгоды блакітнага Мядзведзіка Фантазіка і вясёлай кампаніі ягоных сяброў: чараўніка Праспэра, дзяўчынкі Загадкі, жабкі Капы-Капы, жучка Веселуна і Юлькі. Дзіцячы мультсерыял заснаваны на раманах Эвы Карван-Ястжэмбскай «Мядзведзік Фантазік у Краіне Вечнага Сонца» і «Мядзведзік Фантазік пазнае таямніцу Крышталя».

Чытаць далей / Каментаваць

Прыгоды Капітана Танакі

Кніга коміксаў 

Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі.  
Мінск: Логвінаў, 2009 
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі коміксаў.

Чытаць далей / Каментаваць

Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў

Малечы пра рэчы

Галіна Каржанеўская. Малечы пра рэчы: Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў. Мінск: Беларусь, 2004.
У сваёй вершаванай кніжцы аўтар у вобразнай, даходлівай форме раскрывае перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, паэтызуе дом i побыт, вучыць шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Дадатковыя пытанні i заданні, якія малым прачытаюць выхавальнікі, пашыраць веды дзяцей, паспрыяюць ix агульнаму развіццю. 

Чытаць далей / Каментаваць

Навагодняя песня (+аўдыё)

Словы С.Сокалава-Воюша, музыка Т.Грыневіч,
выконвае Адась Матафонаў


Дзе пушчы і балоты,
Між елак і бяроз
На іртах па сумётах
Шыбуе Дзед Мароз.
Зіхцяцца, як карункі,
Сняжынкі ў барадзе,
А ў торбе – падарункі
Дзіцячай грамадзе...

Чытаць далей / Каментаваць

Тэатр Васі Вяселкіна

Чатыры п’есы для дзіцячага тэатра:
- Мікола Маляўка: Хітры Вол; 
- Генадзь Аўласенка: Павук і мухі; 
- Дзмітрый Сергейчук: Свята колераў вясёлкі;
- Яніна Жабко: Таямнічыя зоркі.

Чытаць далей / Каментаваць

Вучымся чытаць па-беларуску

Флэш-гульні для маленькіх, якія дапамогуць вывучыць літары, навучыцца чытаць склады, словы. Рэкамендуем педагогам-дашкольнікам, настаўнікам пачатковых класаў і бацькам.
(Шчоўкніце па малюнку ці зайдзіце на сайт)

Паводле http://dzietki.org

Чытаць далей / Каментаваць

Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік

Марыя Верціхоўская. Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік.
Мінск: «Пачатковая школа», 2009
Гэты дапаможнік стане сапраўдным сябрам для вучняў пры вывучэнні беларускай мовы, патлумачыць незразумелыя словы i нават праілюструе ix прыкладамі выкарыстання ў творах беларускіх аўтараў, што, безумоўна, дапаможа развіць у школьнікаў цікавасць да роднай мовы. Слоўнік змяшчае больш за 1500 слоў i адрасуецца вучням, ix бацькам, настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелям дзіцячых садоў i груп падоўжанага дня.

Чытаць далей / Каментаваць

Дзіцячая анімацыя: Нодзі ў Краіне цацак

«Нодзі ў Краіне цацак» – англійскі навучальны мультсерыял для самых маленькіх. Гэта займальная, добрая гісторыя пра драўлянага хлопчыка Нодзі і яго сяброў, якіх чакае мноства цікавых прыгод.
Мова: беларуская (прафесійны дубляж).

Глядзець / Каментаваць

«Гарбузік»

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак
Даслала Ірына Бурносенка на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Пілотны нумар сучаснага дзіцячага часопіса па-беларуску. Створаны супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў.
Тэма нумара – Вялікдзень.

Чытаць далей / Каментаваць

Як 25 сакавіка стала днём Волі і Беларускай Вясны

Ігар Кузьмініч
У кожнага народа некалі пачынаецца зіма. І прышла аднаго разу зіма да нас. І была тая зіма доўгаю і страшнаю.
Снегу так многа нанесла, што не было разабраць, дзе ісці і што рабіць. Разгубіліся тады людзі і кожны ў свой бок пачаў глядзець. Перасталі думаць пра сябе як пра гаспадароў нашай беларускай зямлі. Кожны думаў, адно, як самому жывым застацца...
Але была на нашай зямлі адна маці, што моцна любіла сваё толькі народжанае дзіцянятка. Як быў снежань, яна хутала і ўкрывала яго ад снегу, грэла сваім цяплом. Калі лёдам студзіў студзень, яна бліжэй да сваіх цёплых грудзей туліла дзіцяня, паіла цёплым малаком сваім, грэла сваім сэрцам.
Ішоў час, хлопчык рос. І вось ён ужо сам спрабаваў знайсці адказ, чаму ў іншых кутках зямлі даўно вясна, а да нас сонца не хоча нават завітаць. Хлопчык разумеў, што, акрамя яго, няма нікога, хто мог бы прывесці сонца і разбудзіць людзей. Паказаць, што беларусы самі могуць і што беларусы самі здольны гаспадарыць і заклікаць да нас сонца.

Чытаць далей / Каментаваць

Да ўвагі бацькоў і дашкольных педагогаў

Самім зрабіць сваім дзецям казку
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/9198.html?view=54254#t54254
Часта можна пачуць, што беларускіх казак мала, альбо, што тыя якія ёсць па нейкай прычыне не падыходзяць майму дзіцяці. Але разам з тым хочацца каб дзіцё бачыла і слухала свае, беларускія казкі. Больш за тое, хочацца каб дзіцё засвойвала тыя каштоўнасці якія важныя для бацькоў.

Пакуль у Беларусі слаба развітая індустрыя стварэння казак, мультфільмаў і кіно для дзяцей, тым больш гэта тычыцца беларускамоўных казак, мультфільмаў і кіно, можна самім бацькам уключыцца ў стварэнне казак для сваіх малюпахаў.

Сучасны стан развіцця тэхналогій дазваляе гэта зрабіць бацькам самастойна. Камп'ютарныя праграмы па агучванню, відэакамеры, фотаапараты і магчымасць мантажа матэрыялаў на кампутары, ствараюць практычна неабмежаваныя магчымасці ў творчасці. У выпадку, калі самастойна цяжка прыдумаць казку, заўсёды можна ўзяць вашую любімую казку і, напрыклад, агучыць яе самастойна, зрабіўшы аўдыё-версію Пазней можна дадаць да гуку некалькі здымкаў ці малюнкаў – і ў вас атрымаецца цікавы матэрыял, які з задавальненнем будуць глядзець вашыя дзеці ці іншыя дзеці праз інтэрнэт.

Ніжэй падаю прыклад сваёй аўдыёказкі, якую я ілюстраваў пры дапамозе здымкаў узятых з інтэрнэта і праграмы Windows Movie Maker. Праграмка даволі простая і разабрацца ў ёй здольны практычна кожны. (вага Казкі 6,79 МВ)

Спампаваць казку
Пакінуць падзяку аўтару за ідэю і казку.
Чытаць далей/Каментаваць

П'есы для дзіцячага тэатра

Вершаваныя п'есы Алены Церашковай: Хорам-харамок (паводле С. Маршака) і Мужык і жонка (паводле беларускай народнай казкі) рэкамендуюцца для пастаноўкі ў дзіцячых садках і пачатковай школе.
Спампаваць Хорам-харамок
Спампаваць Мужык і жонка

Каментаваць

Сцэнар свята «У госці да восені»

Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў  Святланай  Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска».
Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ)
Паводле сайта З рога ўсяго многа

Каментаваць

Аўдыёдыск «Азбука для маленькіх»

Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіта, на дыску чаргуецца са спевамі. Спяваюць дзіцячыя вакальныя ансамблі «Цімпан» і «Званочкі». Паэзія Барадуліна, Віткі, Шніпа, Бадака, Сокалава-Воюша, Мазго, Мацвеенкі, Гілевіча, Вольскага гучыць галасамі В. Ерахаўца, Ю. Жыгамонта, І. Пятрова, М. Жуковіча.
На выпадак, калі ў вас няма магчымасці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй змешчаны тыя самыя вершы, што гучаць на дыску.
Ідэя стварэння такой азбукі належыць Алесю Гуркову.
Матэрыялы дыска даступныя на старонцы сайта «Нашыя дзеткі"
Паводле Нашай Нівы

Каментаваць

Матэрыял з досведу патрыятычнага выхавання

Сваім досведам выхаваўчай працы ў мінскім дзіцячым садку №534 падзялілася выхвальніца Святлана Купрэйчык
Спампаваць матэрыял (doc, 153 КБ)
Каментаваць

Чытанка для дзіцячага садка

Укл.: В. Вячорка, П. Садоўскі; Малюнкі Н. Гарбуновай. — Мінск: Медысонт, 2008. — 372 с.: іл. ISBN 978–985–6887–11–9
Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні. Выхавальнікі ці бацькі самі абяруць тэксты, даступныя дзецям з розным узроўнем ведання беларускай мовы.

Спампаваць Чытанку


Карысныя інтэрнэт-рэсурсы

http://dzietki.org/  — Сайт, прысвечаны выхаванню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, казкі, малюнкі, калыханкі, песенькі, гульні, дыяфільмы, сцэнары святаў, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы выхавацелям і бацькам гадаваць маленькіх беларусаў.
http://dziacinstva.net/  – Сайт змяшчае вялікую колькасць дыяфільмаў, пераклады ілюстраваных дзіцячых кніжак, песенькі, вершы. Сайт зрабілі беларусы, якія жывуць за мяжою, таму ім выбачальныя граматычныя памылкі, якія часам трапляюцца ў тэкстах.
Заўвага. Калі Вам не ўдаецца спампаваць дыяфільмы наўпрост, скарыстайцеся праграмай FlashGet.
http://kazka.at.tut.by/  – Сайт Казачнік.by. Казкі, лічылкі, дражнілкі, байкі, забаўкі, калыханкі, скарагаворкі. Карыстайцеся, калі ласка.
http://z-roga.belarushosting.org/  – Сайт «З рога ўсяго многа». Тут знойдзеце фанаграмы, музыку, караоке, сцэнары святаў. Цікава і папярэдняя версія сайта: http://z-roga.belarushosting.org/index1.html

Кніжка-малаванка «Жыло-было дрэва»

Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце МАЛЯВАНКА
Каментаваць




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY