Пачатковая школа

Песні для 1 класа ад «АБ-БА»

Беластоцкае «Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА"» выпусціла песні для 1–3 класаў пачатковай школы. На трох дысках размешчаны самі песні, а таксама мінусоўкі да іх.

«Родная Азбука»: дастасаванне для IOS, плакат

Першая беларуская азбука для платформы IOS. Створанае пры ўжыванні прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дастасаванне мае некалькі персанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафесійнымі акцёрамі – Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту а таксама простыя вершы, якія дапамогуць запамінанню.

Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік

Марыя Верціхоўская. Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік. Мінск: Пачатковая школа, 2009.
Гэты дапаможнік стане сапраўдным сябрам для вучняў пры вывучэнні беларускай мовы, патлумачыць незразумелыя словы i нават праілюструе ix прыкладамі выкарыстання ў творах беларускіх аўтараў.

Да зімовых святаў – сцэнары Алены Церашковай

Новы год у садку – сцэнар для ясельнай групы. Калядкі маляткам – кароткі сцэнар для першага класа. Школьныя калядкі – сцэнар для другога класа. Школьныя калядкі – сцэнар для трэцяга класа.

Старонкі