Пачатковая школа

Сіўчыкаў: кнігі – дзецям!

Рэцэнзія Анатоля Трафімчыка на выданні «ІП Уладзімір Сіўчыкаў»: Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту; Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні. Хрэстаматыя дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Тэатр Сержука Вітушкі: пальчыкавыя гульні, сцэнары, п'есы

Новая кніга адрасуецца бацькам, выхавальнікам, удзельнікам дзіцячых тэатральных гурткоў. Першая частка задумвалася як сцэнар мультфільма. Другая – п’есы паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак.

Песні для 1 класа ад «АБ-БА»

Беластоцкае «Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА"» выпусціла песні для 1–3 класаў пачатковай школы. На трох дысках размешчаны самі песні, а таксама мінусоўкі да іх.

«Родная Азбука»: дастасаванне для IOS, плакат

Першая беларуская азбука для платформы IOS. Створанае пры ўжыванні прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дастасаванне мае некалькі персанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафесійнымі акцёрамі – Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту а таксама простыя вершы, якія дапамогуць запамінанню.

Старонкі