Пачатковая школа

«Полацк – Радзіма маёй душы»


Урок пазакласнага чытання ў 3-м класе
па творчасці Уладзіміра Арлова. Праграма занятка складзеная дацэнтам кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.


Спампаваць файл (doc, 529 КБ)Паводле часопіса «Пачатковая школа»

Матэматычны фальклор

У сваім дапаможніку Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, калыханкі, дражнілкі, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, фраземы, загадкі, загадкі-задачы, гульні, святы... і нават замовы.

Да выкарыстання беларускіх прыказак і прымавак у пачатковай школе

Туболец Святлана Рыгораўна,
выкладчык кафедры сацыяльна-педагагічнай работы, ВДУ імя П.М.Машэрава



Нацыянальная адукацыйная сістэма заклікана адрадзіць страчаныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Беларусы павінны ганарыцца сваёй мовай, звычаямі, традыцыямі, дасягненнямі. Таму мы лічым неабходным звярнуцца да каштоўнасцей, захаваных беларускай народнай педагогікай. Мудрасць народа зафіксавана, у прыватнасці, у прымаўках і прыказках, свайго роду скарбонках жыццёвага вопыту пакаленняў. Яны з даўніх часоў прысутнічаюць ў практыцы перадавых педагогаў, што карысталіся дыяментамі народнага розуму, уключалі іх ў свае кнігі.

Старонкі