Пачатковая школа

Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор»

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча. Каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор» (гульні, дражнілкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, калыханкі, песні), нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы, раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей, медыятэка.

Зімовыя мультфільмы па-беларуску

Пра хохлікаў ды Каляды; Паміж снегам і сёмым небам; Дзе той Новы Год? Зімовыя чараўніцы; Зімовы вечар ката Філімона; Каляды ката Філімона; Куцця ката Філімона; Як сагрэцца кату Філімону? Зімовая кампанія Ціўкі; Зімовыя зухі Ціўкі; Елка Аблавушка; Зімовыя кватаранты Аблавушка; Снегавік Аблавушка; Зімовыя запасы Аблавушка; Саначкі Аблавушка; Коўзанка Аблавушка; 12 месяцаў.

Блог беларускіх загадак

Блог, прысвечаны загадкам на беларускай мове – народным і аўтарскім. Рэсурс мае ўжо ладную колькасць матэрыялаў: казкі-загадкі, пытанні-загадкі, шматлікія тэматычныя падборкі, у тым ліку пра школу. Аўтары – Migalayte (Алена Мігаль) і Maria Semenova.

«Дзіцячы магазін»

Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы для вучняў пачатковых класаў. Даслала Святлана Аксючыц, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі». Прадмет: беларуская мова (2 клас).
Дадаткі – метадычныя дапаможнік па выкарыстанни праектных задач у пачатковай школе (на рускай мове).

Свята-турнір роднай мовы для 3 класаў

Даслала Алена Церашкова. Прывітанне, сябры! Мы запрашаем вас на свята – Міжнароднага дня роднай мовы. Але мы не будзем расказваць вам, як важна любіць сваю мову. Мы будзем разам з вамі весяліцца, спаборнічаць і проста спяваць...

Канструктыўны дыялог: Пра безадзнакавае навучанне і не толькі...

Артыкул Міхася Кудзейкі прысвечаны безадзнакаваму навучанню ў 3-м класе на ўроках выяўленчага мастацтва, працоўнага навучання, фізкультуры, музыкі.

Беларуская мова: вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў педагагічнага факультэта

Cняжана Асабіна, Алена Гачко. Беларуская мова: Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяльнасцей 1–010201 – «Пачатковая адукацыя» і 1–010202–09 – «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка». Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.

Старонкі