«Прыгоды і паходы»: Новая праграма для дзяцей

Спазнаваўчая праграма для дзяцей чатырох-васьмі гадоў. Дзякуючы ёй, малеча больш даведаецца пра навакольны свет, цікавыя падзеі ды незвычайныя здарэнні.

Вашыя дзеткі задаюць пытанні? Чаму бывае дзень і ноч? Зіма і лета? Чаму планета Зямля – у космасе? З чаго складаюцца рэчывы? Што такое «хуткасць свету»? Чаму трэба з павагаю ставіцца да прыроды і берагчы яе? Як з непрыгожага вусеня атрымліваецца прыгожы матылёк?Адказы – у новай праграме «Прыгоды ды паходы», якую ствараюць адмыслова для «Белсата» беларускія аніматары.

Дасылайце прапановы тэмаў для будучых серыяў на адрас: rabadarka@gmail.com

Серыі праграмы на YouTubeЯк людзі навучыліся чытаць і пісаць; Вада; Чаму бывае навальніца; Мэтэарыты; Беражы зрок; Мова; Сезонныя змены ў жыцці жывёлы; З чаго робяць хлеб; Што такое электрычнасць? Войны; Праца; Новы год! Калядная гісторыя; Грыбы; Атрутныя і небясьпечныя расьліны; Сродкі сувязі - даўнія і сучасныя; Пчолы і мёд; Хто такія інжынеры? Як вусені ператвараюцца ў матылёў? Што вывучае навука хімія; Што такое святло? Чаму трэба мыць рукі і чысціць зубы. Мікробы і бактэрыі; Планета Зямля ў космасе; Правілы дарожнага руху; Прывіды.