Фізіка

Рознаўзроўневыя заданні

Уладзімір Паддубскі
Дапаможнікі утрымліваюць карткі для арганізацыі пазаняткавага кантролю па курсе фізікі 9- 11 класаў ўстановаў адукацыі з 11-гадовым тэрмінам навучання. Карткі складзеныя ў адпаведнасці з праграмай і патрабаваннямі 10-бальнай сістэмы адзнакі вынікаў навучальнай дзейнасці вучняў. Заданні, уключаныя ў дапаможнік, можна выкарыстоўваць для замацавання тэарэтычных ведаў і набыцця практычных навыкаў навучэнцаў.

Паласа перашкодаў

Што такое паласа перашкодаў – вядома ўсім. Каб стаць пераможцам, трэба ўмець добра бегаць ды скакаць. Сумна. Горш бывае толькі лыжа-ролерная эстафета. Там бегай – не бегай, – пераможца даўно вядомы. Але ФІЗІЧНАЯ паласа перашкодаў – зусім іншая рэч! Там перамагае, выбачайце за саўковасць, гарманічна развітая асоба. Бо замест бар'ераў... – глязіце самі.

Вывучэнне фізічных з’яваў каля вадаёма

Сяргей Гарбацэвіч,
ст. выкладчык Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага Універсітэта імя Максіма Танка

Аўтар прапануе правесці занятак каля вадаёма і паспрабаваць сур'ёзна адказаць на "дзіцячыя пытанні":
Чаму качынае пёрка не тоне і не намочваецца? (Ціск і сіла трэння)
Чаму валасы зліпаюцца, калі паміж імі вада? (Паверхневае нацяжэнне, капілярныя з’явы)
Дзе і чаму вада цяплейшая? (Цеплаправоднасць)
Чаму сцябліны водарасцяў мяккія? (Архімедава сіла)
Колькі рэк выцякае з возера? (Злучаныя сасуды)
След на мокрым пяску? (Патэнцыйная энергія)
Як утвараюцца пырскі? (Паверхневае нацяжэнне)
Канешне, вывучаючы фізіку, трэба перш за ўсё мець добры падручнік, які дасць сістэматызаваныя веды па фізіцы, яе
паняццях, законах, метадах. А прапанаваны падыход да вывучэння прадмета будзе спрыяць развіццю пазнавальнай
цікавасці да яго вывучэння. 
Артыкул цалкам…

Некалькі словаў ад аўтара

Першая праблема, з якой я сутыкнулася пры карыстанні актыўнымі метадамі – гэта недахоп часу. Адпаведна праграме на кожным уроку патрэбна выкласці вялікі аб'ём інфармацыі. Тут акрамя лекцыі ды, ў меншай меры, працы з тэкстам, нічога не прыдумаеш. Зноў атрымліваецца актыўны на ўроку настаўнік, а вучань прыходзіць глядзець, як ён працуе. Тады я паспрабавала лекцыю зрабіць актыўнай, з выкарыстаннем камп'ютэрнай праграмы Power Point. Тое, што ў мяне атрымалася дазваляе зрабіць наступныя высновы:

Старонкі