«На Алімпіяду за медалём!»
Заключны урок- спаборніцтва па тэме «Асновы кінематыкі»Даслаў Леанід Ярмольчык (Высокаўская школа) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Клас: 9. Узровень вывучэння фізікі: базавы.
Заключны урок- спаборніцтва па тэме «Асновы кінематыкі»Даслаў Леанід Ярмольчык (Высокаўская школа) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Клас: 9. Узровень вывучэння фізікі: базавы.
Даслаў Аляксандр Сядзяка (СШ №30 г. Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды.
Вольга Чайкоўская, ЗвяздаКаля 40 гадоў таму маладога навукоўца Уладзіміра Кісялёва прывабіла сядзіба «Наднёман» (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аказалася, што ўладальнікам гэтага маёнтка некалі быў Якуб Атонавіч Наркевіч-Ёдка — найвыбітнейшы навуковец ХІХ стагоддзя, які меў зносіны з Рэнтгенам і Пастэрам, сябраваў з Фламарыёнам.
Прадмет: Фізіка
Клас: 8
Тэма 2: Электрамагнітныя з’явы.
Урок 37/19: Кантрольная работа №2 «Электрычнае супраціўленне. Закон Ома»
Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае
Задачы: абагуліць і паглыбіць узровень ВУН вучняў; праверыць і ацаніць узровень іх ведаў; ацаніць узровень сфарміраванасці ў іх навыкаў рашэння фізічных задач. Развіццё: навыкі аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці; матэматычныя ператварэнні; вылічальныя навыкі.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды для старшакласнікаў. Аўтар – педагог-наватар Міхась Булавацкі. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.
Распрацоўка ўрока-канферэнцыі па фізіцы на тэму «Атамы і выпраменьванне», выкананая настаўнікам магілёўскага ліцэя пры Беларуска-Расійскім універсітэце Аляксандрам Плятнёвым. Канферэнцыя як форма правядзення ўрока набывае апошнім часам усё большы распаўсюд і развівае ў вучняў вельмі важныя для жыцця ў дэмакратычным адкрытым грамадстве здольнасці: уменне задаваць і адказваць на пытанні, развіваць дыскусіі, падмацоўваць свае сцверджанні аргументамі і г.д.
Прапануем вам пазнаёміцца з сайтам, распрацаваным настаўнікам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Аляксандрам Саковічам.
На старонках можна знайсці электронныя версіі каталогпў часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання», газеты «1 верасня. Фізіка», актуальныя артыкулы, датычныя пазакласнай і даследчай працы, іспытаў нарматыўныя дакументы.
Таксама змешчаны спіс кніг, электронную версію якіх можна знайсці ў Інтэрнэце, звесткі аб камп’ютэрных праграмах на дысках, аўтарскі рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял і багата іншага.
Прапануем вам азнаёміцца з серыяй прэзентацый па фізіцы, прысвечаных арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў па тэме «Энергазберажэнне», а таксама канкрэтным прыкладам правядзення вучэбных даследаванняў у школе.