Фізіка

Беларускае пяціборства-ХІІ»: Вынікі, заданні, адказы

Адбылося «Беларускае пяціборства-ХІІ». Развязваць сваёй мовай матэматычныя задачы, адказваць на пытанні з прыродазнаўства, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мовы сабраліся 23 навучэнцы 8 – 11 класаў з розных гарадоў і вёсак Магілёўшчыны. 23 спаборнікі гатовы былі даказваць, што атрымалі ў сваіх установах годную адукацыю.

Распрацоўкі ўрокаў для 8 і 9 класаў

Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае. Планы-канспекты ўрокаў па тэмах «Цеплавыя з’явы», «Электрамагнітныя з’явы» (8 клас); «Кінематыка», «Дынаміка» (9 клас). Анімацыя да тэмы «Дынаміка».

Распрацоўкі ўрокаў для 6 і 7 класаў

Распрацаваў Ігар Сасімовіч, Глыбокае. Планы-канспекты ўрокаў: «Дзеянні над фізічнымі велічынямі», «Самастойная работа №1» (6 клас); «Блокі. Умова раўнавагі блока» (7 клас). Анімацыя: «Блокі», «Рычаг».

«Клуб юных фізікаў»

Педагагічны праект

Даслалі Аляксандр Плятнёў, Сяргей Гусеў, Аляксандр Сугакевіч (Ліцей ДУВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Сёння надзвычай важным з’яўляецца не толькі набыццё вучнямі пэўнай сумы канкрэтных ведаў, але і развіццё ў іх ключавых кампетэнцый, якія неабходны чалавеку для паспяховай самарэалізацыі.

«Выхаванне свабоды асобы пры выкладанні фізікі на прыкладзе свабоды волі электрона»

Методыка-дыдактычная распрацоўка

Даслаў Сяргей Гарбацэвіч, выкладчык ІІФНіМА БНТУ, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Распрацоўка прызначана для педагогаў, якія выкладаюць прадметы прыродазнаўча-матэматычнага цыкла, скіравана на выхаванне свабоды думкі, свабоды прыняцця абгрунтаваных рашэнняў як пры правядзенні доследаў на уроках фізікі, так і пры паводзінах у соцыуме.

Эксперымент у прыродазнаўстве: Фізічны практыкум

Фізічны практыкум

Валянцін Асташынскі. Эксперымент у прыродазнаўстве. Фізічны практыкум: Метадычныя ўказанні да лабараторных работ па курсу «Асновы сучаснага прыродазнаўства» для студэнтаў факультэта міжнародных адносін. Мінск: БДУ, 2010.
Метадычныя ўказанні да выканання чатырох лабараторных работ па фізіцы ў межах курсу «Асновы сучаснага прыродазнаўства».

«Гідраўлічныя механізмы» – урок і прэзентацыя

Урок і прэзентацыя

Урок настаўніка Аляксандра Якубоўскага з Жодзіна атрымаў гран-пры на конкурсе «Адкрыты ўрок», што праводзіла «Настаўніцкая газета». Аўтар пазнаёміўся з методыкай Актыўнай ацэнкі на семінары «Альхоўка-2010» і ўпэўнены, што выкарыстанне прынцыпаў АА зрабіла ўрок эфектыўным.
Прадмет: Фізіка. Клас: 7. Тэма: Гідраўлічныя механізмы.

Старонкі