Фізіка

Эла ЯКУБОЎСКАЯ. Як звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Вакол Вялікага адроннага калайдара існуе мноства міфаў. Ёсць, напрыклад, думка, што эксперыменты і спробы вучоных разгадаць асновы стварэння Сусвету могуць прывесці чалавецтва да глабальнай катастрофы.

Выкарыстанне лайфхакаў на уроках прыродазнаўчага напрамку

Вучні часта задаюць пытанні пра лайфхакі, убачаныя на YouTube. Яны вылікаюць вялікую цікавасць дзяцей і маюць добры патэнцыял для выкарыстання на ўроках прыродазнаўчага цыкла з мэтай фарміравання прадметных ведаў і медыякампетэнцыі.

Праца з інфаграфікай на ўроках фізікі

Аляксандр Якубоўскі, настаўнік фізікі жодзінскай жаночай гімназіі, падзялiўся карысным спосабам зацікавіць вучняў з дапамогай інфаграфікі. Адукацыйная інфаграфіка – гэта візуальнае паданне вучэбнага матэрыялу, дзе можна знаходзіць дадатковыя сэнсы, аналізаваць, рабіць уласныя высновы.

Піярым фізіку. Акцыя «Декапітатар, або медыяімправізацыя па фізіцы»

Сяргей Фадзін, настаўнік фізікі сярэдняй школы № 26 г.Гродна, прапануе цікавую PR-акцыю, каб папулярызаваць сярод вучняў прадмет «Фізіка».

Настаўнік фізікі распрацаваў прыладу для пагружэння сямікласнікаў у прадмет

Настаўнік фізікі гарадзенскай сярэдняй школы №26 Сяргей Фадзін упэўнены, што фізіка насамрэч лёгкі прадмет, якога не трэба палохацца. Дзякуючы напісанай ім гульні для Android «4PhPi» сямікласнікі ладзяць падарожжа ў захапляльны свет фізікі ды пазбаўляюцца стрэсавых стэрэатыпаў пра цяжкасць прадмета.

Фізіка праз кіналяпы і лайфхакі

Сяргей Фадзн - сучасны настаўнік з неардынарнымі падыходамі, як гаворыць моладзь, са сваімі фішкамі. На ўроках паказвае вучням кіно. Не, ён не ператварае іх у кінапрагляд. Вучні разбіраюць кіналяпы. Зразумела, з пункту погляду фізікі.

Фізіка, 9 кл. Закон захавання энергіі. Рашэнне задач

Сяргей Фадзін: Рашэнне задач выклікае найбольшую цяжкасць у вучняў. Я задаўся пытаннем, як зрабіць гэты працэс больш займальным. Сучасныя падлеткі любяць глядзець кіно, а сцэнарысты і рэжысёры часта не сябруюць з фізікай. І я выкарыстаў фізічны кіналяп у якасці ўмовы задачы.

Закон сусветнага прыцягнення. Шукаем памылкі ў фільмах пра космас

Урок фізікі для 9 класа даслаў Аляксандр Якубоўскі, Жодзіна. Вучні рашаюць задачы, умовы якіх знаходзяць у папулярных фільмах пра космас і адначасова правяраюць даставернасць інфармацыі, выкрываюць недакладнасці.

«Утаймавальнік маланкі, або Электрычны чалавек»

Фільм АНТ пра Якуба Наркевіча-Ёдку , які вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка).

Старонкі