Сродкі навучання на аснове лічбавай лабараторыі па фізіцы “Архімед”

Даслаў Аляксандр Сядзяка (СШ №30 г. Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прапанаваны комплекс лічбавых сродкаў навучання мае тры ўзроўні ўжывання:
- дэманстрацыйны: вучань на ўроку бачыць адначасова фізічную з’яву і матэматычную сувязь фізічных велічыняў у графічным выглядзе;
- лабараторны: скарыстаўшы атрыманыя графікі, вучань атрымлівае дакладны матэматычны выгляд фізічнага закону;
- даследчы: вучань сам эксперыментальным чынам шукае і ўстанаўлівае фізічныя заканамернасці прыродных з’яў.