Матэматыка

«Далучыць да творчасці"


«Настаўнік матэматыкі, калі ён сапраўды настаўнік, хоча, каб хаця б адзін з яго выхаванцаў звязаў свой лёс з матэматыкай. І яшчэ хоча, каб яго выхаванцы не толькі ўмелі карыстацца гатовымі ведамі, але і маглі здабываць новае. Для гэтага мала перадаць ім матэматычныя звесткі і навучыць карыстацца гэтай інфармацыяй. Трэба яшчэ далучыць іх да матэма¬тычнай творчасці, даць адчуць смак адкрывальніцтва новага. Дасягненню гэтай мэты і павінны быць прысвечаныя матэматычныя гурткі і факультатывы ў высокім іх разуменні.

Тэарэма Піфагора – школьнікам і іншапланецянам

Настаўнік матэматыкі Іван Храпавіцкі задаўся пытаннем, што варта было ўлучыць у пасланне, калі б мы выйшлі на кантакт з нейкай незямной цывілізацыяй? Паводле меркавання розных спецыялістаў гонар прэзентаваць культуру планеты Зямля мелі б: 9-я сімфонія Бетховена, формула Эйнштэйна, адзін з твораў Шэкспіра, штосьці з біялогіі і формула Піфагора.
З гэтай нагоды ён распрацаваў у праграме «Жывая геаметрыя» міні-дапаможнік, які ўлучае аніміраваныя ілюстрацыі розных доказаў вялікай тэарэмы, а таксама практыванні па гэтай тэме школьнай праграмы.

Крытычнае мысленне на ўроках матэматыкі


Школьныя настаўнікі імкнуцца прышчапіць сваім вучням здольнасць думаць крытычней. Мы ведаем, што крытычнае мысленне – гэта нешта загадзя добрае, нейкае ўменне, якое дазволіць нам паспяхова спраўляцца з патрабаваннямі 21 стагоддзя, дапаможа глыбей зразумець тое, што мы вывучаем і робім. Але ўсё-ткі, што такое крытычнае мысленне? Сваё разуменне гэтага пытання, а таксама распрацоўкі ўрокаў матэматыкі падае настаўніца матэматыкі смалявіцкай школы №3 Ліна Генадзьеўна Пугач.

Распрацоўка праекта «Жывая трыганаметрыя»


Настаўнік матэматыкі Міхась Булавацкі паспрабаваў распрацаваць сцэнарый падачы трыганаметрычных звестак так, як мне гэта бачыццца. Магчыма нехта з тых людзей, якія валодаюць праграмай GSP (даступнай на нашым сайце), змогуць гэта пераўтварыць у “Жывую трыганаметрыю”.

Матэматычны фальклор

У сваім дапаможніку Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, калыханкі, дражнілкі, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, фраземы, загадкі, загадкі-задачы, гульні, святы... і нават замовы.

Эўрыстычны палігон для матэматыкі


Іван Сяргеевіч Храпавіцкі, настаўнік матэматыкі на паглыбленым узроўні СШ №3 г. Глыбокае
Як знайсці рашэнне матэматычнай задачы? Як паўстаюць новыя праблемы? Што азначае развіццё задачы, і калі яе можна назваць адкрытай? Адказы на гэтыя пытанні дае кніга «Эўрыстычны палігон для матэматыкі", адрасаваная выкладчыкам матэматыкі навучальных устаноў усіх тыпаў і студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў ВНУ.

Цалкам зразумелая трыганаметрыя

Міхась Булавацкі, настаўнік вышэйшай катэгорыі Магілёў
bulavacki@mail.ru
Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў для шырокаахопнага разумення і запамінання, у форме разнастайных практыкаванняў з парадамі па іх выкананні для трэнажу ў выкарыстанні атрыманых ведаў.

Тэарэма Піфагора

Міхась Булавацкі, настаўнік вышэйшай катэгорыі Магілёў
bulavacki@mail.ru
Неяк пачаў гаварыць з заслужанай настаўніцай Беларусі Дз.Алейнікавай пра недахопы дзейных падручнікаў геаметрыі. Дзіна Канстанцінаўна ўсміхнулася і сказала: “А я не бядую, што падручнікі няўдалыя. Калі я навучу сваіх чытаць няўдалыя падручнікі, то яны змогуць разбірацца з іншымі матэматычнымі тэкстамі. А матэматыкі рэдка пішуць прыгожа і даступна.” Што ж, калі стаць на яе пазіцыю, то добраўспрымальныя падручнікі для матэматычных класаў і не патрэбныя.

Адзін з асноўных аспектаў асобасна арыентаваных тэхналогій навучання

Уладзімір Кірылавіч Мартысюк
Настаўнік матэматыкі СШ № 168 г. Мінска

Агульнавядома, што навучанне – гэта працэс сумеснай дзейнасці настаўніка і вучня. Між тым банальнасць гэтай ісціны становіцца прычынай таго, што ёю грэбуюць, а арэбуючы – забываюць. І працэс навучання часта пераўтвараецца па волі выкладчыка ў дзейнасць аднабаковую: настаўнік гаворыць, піша, ацэньвае, паказвае, здзіўляецца, гневаецца, абураецца, раздае сшыткі ці збірае іх – вучню застаецца адно-адзінае: ціха сядзець і “не замінаць” настаўніку працаваць.

Навучанне буйнымі блокамі

Міхась Булавацкі,
настаўнік вышэйшай катэгорыі, выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Аўтар дзеліцца методыкай выкладання матэматыкі і ўласнай сістэмай ацэнкі ведаў
на прыкладзе тэмы “Прагрэсіі” (алгебра, 9 клас; 13 гадзін па праграме гуманітарных класаў). Артыкул утрымлівае гістарычныя звесткі, цікавыя факты, гіторыі, якія дазваляюць настаўніку зацікавіць тэмай вучняў, зрабіць працэс навучання больш асэнсаваным.

Артыкул цалкам

Старонкі