Інфарматыка

Што такое – Інтэрнэт?

Ігар Сасімовіч

Прайшлі заняткі ў 10-ых класах па тэме «Камп’ютарныя камунікацыі і Інтэрнэт». У нашай школе на ўроку інфарматыкі пытанне «Які сэнс мае паняцце ‘Інтэрнэт’?» было зададзена больш чым шасці дзясяткам вучняў.
Мяне вельмі здзівіла, што больш-менш блізкі да чаканага мною адказ змаглі даць толькі некалькі вучняў (не больш за пяць). Насцярожвае і тое, што нават тыя юнакі і дзяўчаты, якія вывучаюць англійскую мову, не змаглі прааналізаваць паходжанне назвы «InterNet».

«Прыгоды Супер-Піфа»: Онлайн-бяспека для імбрыкаў

superpeif.com
Знаёмцеся з сям’ёй Каліноўскіх – звычайнай сям’ёй, якая жыве недзе ў Цэнтральнай Еўропе. Як і многія з нас, старэйшыя і малодшыя Каліноўскія процьму часу праводзяць у інтэрнэце – размаўляюць ў сацыяльных сетках, гуляюць у онлайн-гульні, пампуюць музыку, глядзяць спартыўныя трансляцыі, робяць онлайн-пакупкі, знаёмяцца на сайтах знаёмстваў.
Сямейны комікс-серыял «Прыгоды Супер-Піфа» раскажа пра тое, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце.

Распрацоўка тэмы «Камп'ютэрныя прэзентацыі"


Сучасныя вучні маюць шмат магчымастей для набыцця разнастойных ведаў, але часта задаюць пытанне «а навошта?», не разумеюць, чаму яны павінны вывучаць менавіта ГЭТА, і менавіта такім чынам. Адсюль узнікаюць непаразуменні, канфлікты, стрэсавыя сітуацыі як для вучняў, так і для выкладчыкаў. Але ёсць пэўныя аб'ектыўныя фактары, карыстаючыся якімі можна зрабіць вучэбны працэс не руцінаю, а творчасцю. Гэта фактары, якія ўлічваюць і асабовыя здольнасьці кожнага, і псіхалагічныя асаблівасці, і патрэбы, і г. д.


Улічыць гэтыя фактары праз выкарыстанне элементаў модульнай, інтегральнай і лічбава-арыентаванай тэхналогій на ўроках інфарматыкі прапануе настаўніца мінскай школы №17 Людміла Марціна


Спампаваць распрацоўку тэмы «Камп’ютэрныя прэзентацыі» (7 клас) (doc, 59 КБ)




«Займальная інфарматыка»


Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, крыжаванак, рэбусаў, прэзентацый, складзены настаўніцай Глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук, сабраных у адно выданне.

Гэты матэрыял дапаможа настаўнікам у арганізацыі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, а вучням – у развіцці логікі, уяўлення, творчасці.


Спампаваць матэрыял (doc, 1,5 МБ)

Прэзентацыя «Гульня па інфарматыцы «Шчаслівы выпадак» (ppt, 250 КБ)

Крытычнае ацэньванне сайтаў малодшымі і сярэднімі школьнікамі


Раней на nastaunik.info мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў украінскай кнігі Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаны саманавучанню настаўнікаў пры ацэнцы інтэрнэт-рэсурсаў. Зараз прапануем вам распрацоўкі практыкаванняў па навучанні крытычнаму ацэньванню вэб-старонак для вучняў малодшай і сярэдняй школы з гэтай жа кнігі.

Спампаваць пераклад(pdf, 132 КБ)

Развіццё крытычнага мыслення пры карыстанні інтэрнэт-рэсурсамі

Як навучыць вучняў працаваць з інтэрнэт-старонкамі, крытычна ацэньваючы іх змест? Чаму нам трэба навучыцца адрозніваць «добрыя» сайты ад «дрэнных»? Як планаваць навучанне? Якія ёсць тэхнікі і індыкатары ацэньвання?

Адказы на гэтыя пытанне можна знайсці на старонках кнігі ўкраінскіх аўтараў Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць».

Прапануем вашай увазе пераклад фрагментаў гэтай кнігі, прысвечаных першаму этапу фармавання крытычнага мыслення – саманавучанні настаўнікаў крытычнай ацэнцы інтэрнэт-старонак.

Спампаваць пераклад (pdf, 160 КБ)

Кампутарны слоўнік – сайт беларускай тэраміналогіі


Вялікай цяжкасцю ў працы настаўніка інфарматыкі ў беларускай школе з'яўляецца падбор належнай тэрміналогіі. Большасць беларускіх выданняў – састарэлыя і неадаптаваныя да такой сучаснай галіны, як інфармацыйныя тэхналогіі.
Запрашаем вас на сайт http://kamputerm.org/, які можа дапамагчы Вам знайсці патрэбны пераклад з англійскай або рускай мовы!

Інтэграваныя ўрокі па інфарматыцы і беларускай мове


Аўтарскі ўрок на тэму «Складаназалежныя сказы» і факультатыўны занятак «Зваротак» (прысвечаны вясне) распрацаваны настаўніцамі глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук і Алай Буцько

Спампаваць матэрыял (zip, 550 КБ)

Чорная скрыня

  Прапануем пазнаёміцца з метадычнай распрацоўкай урока інфарматыкі ў 5 класе «Чорная скрынка».
Аўтар: Дзмітры Кулагін – Калінінградская вобл. г. Несцераў. Распрацоўка занаяла другое месца ў ІІ Міжнародным конурсе «Сучасны урок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання».

Старонкі