«Прыгоды Супер-Піфа»: Онлайн-бяспека для імбрыкаў

 

Сайт, прысвечаны бяспецы ў інтэрнэце http://superpeif.com/
Коміксы http://comics.superpeif.com/

Знаёмцеся з сям’ёй Каліноўскіх – звычайнай сям’ёй, якая жыве недзе ў Цэнтральнай Еўропе. Як і многія з нас, старэйшыя і малодшыя Каліноўскія процьму часу праводзяць у інтэрнэце – размаўляюць ў сацыяльных сетках, гуляюць у онлайн-гульні, пампуюць музыку, глядзяць спартыўныя трансляцыі, робяць онлайн-пакупкі, знаёмяцца на сайтах знаёмстваў.
Сямейны комікс-серыял «Прыгоды Супер-Піфа» раскажа пра тое, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце. Як абараніць сваю асабістую інфармацыю ад цікаўных вачэй, як зберагчы свае паролі, файлы, паштовыя скрыні ад нядобразычліўцаў, як засцерагчы «онлайн-фінансы» ад зламыснікаў і інш.
Простыя адказы на звычайныя пытанні, з якімі звычайныя людзі сутыкаюцца ў сваім онлайн-жыцці ледзь не штодня.

Серыя 1.
Знаёмцеся з сям'ёй Каліноўскіх.

 

Серыя 2.
Таццяна цэлымі днямі шукае на сайтах знаёмстваў замежнага прынца. Закаханы ў яе Віктар вырашае прадставіцца ў онлайне італьянцам. Але як?

Серыя 3. Геймер.

Любімая онлайн-гульня Івана раптам стала недаступнай. Што рабіць? Ён жа яшчэ не прайшоў і паловы квэстаў...

 

Серыя 4. Барыс і яго рок-гурт даведваюцца, што іх запісы нейкім чынам трапілі ў сетку. Як абараніць сваю музыку ад піратаў?

Серыя 5. У гэтай серыі: напярэдадні Калядаў Вольга вырашае замовіць падарункі ў інтэрнэт-краме. Але што калі інфармацыя з яе карткі трапіць у рукі злодзеяў?

Серыя 6. Віктар з калегамі вырашаюць паглядзець онлайн-трансляцыю матча. У Таццяны прызначана інтэрнэт-спатканне з прыхільнікам. Але вось бяда -- абодва сайты раптам аказаліся недаступныя.