Гісторыя

Асновы вучнёўскай даследчай працы


Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.

Аўтар-складальнік: Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч

Урок для 10 класа

Распрацоўка ўрока на тэму «Станаўленне Вялікага княства Літоўскага», падрыхтаваны з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогіяў (праграма прэзентацый). Складзены Таццянай Лабанавай, настаўніцай ліцэя г. Барані (Віцебская вобл.)

Спампаваць план урока і прэзентацыю (zip, 69 КБ)

Сшыткі па гісторыі і ЧГД


Навошта патрэбны сшыткі па гісторыі ў наш час, калі па ўсіх курсах і класах створаны друкаваныя рабочыя сшыткі? Якія віды запісаў можна выкарыстоўваць у сшытках па гісторыі? Якія аргументы могуць быць супраць іх? Свае адказы на гэтыя пытанні, а таксама арыгінальныя расапрацоўкі прапануе настаўніца Наталля Іллініч.

Спампаваць матэрыял (zip, 46 КБ)

Віктарына «Мы – беларусы»


Пры гутарцы з вучнямі мінскіх школ, гімназій і ліцэяў выявілася, што яны добра ведаюць па гісторыі Бацькаўшчыны толькі некалькі асоб, напрыклад, Аляксандра Лукашэнку, Панцеляймона Панамарэнку, Пятра Машэрава, а з дзеячаў культуры – Францішка Скарыну, Янку Купалу, Якуба Коласа, ведаюць пра Ефрасінню Полацкую, Канстанціна Каліноўскага, але нічога не ведаюць пра братоў Ельскіх, Эдуарда Вайніловіча, Язэпа Лёсіка і многіх іншых выдатных асоб нашай Бацькаўшчыны.

Лінія Сталіна вачыма мясцовых жыхароў

Сярод маршрутаў, рэкамендаваных для школьнікаў, лінія Сталіна займае першае месца. Перад тым, як везці дзяцей на экскурсію на лінію Сталіна, кожны настаўнік павінен падрыхтавацца. Да 9 мая карэспандэнт Радыё Свабода і вядомы бард Зміцер Бартосік запытаўся ў мясцовых жыхароў, што ж было на лініі Сталіна насамрэч у час вайны.

ТЭХНАЛОГІЯ ТЭРОРУ


Вядомы ў Беларусі даследчык па справах сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў паказвае, як рэжым выкарыстоўваў тэрор для рашэння сацыяльна-эканамічных праблем. Спачатку гвалт быў скіраваны супраць «варожых класаў", але вельмі хутка пераўтварыўся ў гвалт супраць апазіцыі ва ўласнай партыі. У выніку ён стала універсальным сродкам супраць свайго народу. Чалавек, прыніжаны страхам, спачатку прымае сваё прыніжэнне як непазбежнасць, потым наогул забываецца, што яго прынізілі.

Сайт “Навуковага таварыства вайсковай гісторыі і археалогіі “Рубон”


Карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту

Для настаўнікаў, якія навучаючы ходзяць, а ходзячы вучаць

Лявон Карповіч з в. Луна Мастоўскага раёна на прыкладзе “Падарожжа “Шляхам паўстанцаў” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі” апісвае падрыхтоўку аднаго з заняткаў для старэйшых класаў базавай школы. Гэта не проста актыўны турызм, але і альтэрнатыўная форма выкладання ў школе, на занятках краязнаўчага ці гістарычнага гуртка, якая развівае супрацоўніцтва паміж настаўнікам і вучнем, узмацняе цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых, любоў да Радзімы.

Старонкі