Гісторыя

Прэзентацыі да ўрокаў па культуры Беларусі і гісторыі 1917–1918 гг.




Шэраг прэзентацый, зроеных настаўніцай ліцэя г. Барані Таццянай Лабанавай.

Прэзентацыя “Барока” (ppt, 2,4) для 7 класа (і не толькі. Яе магчыма выкарыстовываць на любых уроках па гісторыі Беларусі і на пазакласных мерапрыемствах) змяшчае ў сабе шэраг фотаздымкаў з сайта “Глобус Беларусі” і распавядае пра яскравую старонку беларускай культуры часоў Вялікага княства Літоўскага.

“Замацаванне беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах грамадзянскай вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ”


Урок па тэме “Замацаванне беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах грамадзянскай
вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ”

Гэты ўрок быў праведзены настаўніцай Юліяй Федзянінай у 9’ класе Туркоўскай школы (Бабруйскі раён).
У аснову ўрока пакладзены групавы
метад работы з выкарыстаннем праблемна-пошукавых заданняў. Настўнік большую
частку ўрока выступае ў якасці кансультанта, што стымулюе вучняў да самарэалізацыі, актывізуе дзейнасць. Парная і групавая работа развівае
камунікатыўныя навыкі.

Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе. Асаблівасці Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ


Настаўнік гісторыі і грамадскіх навук мінскай школы №142 Казімір Герасімовіч распрацаваў урок па гісторыі Беларусі на тэму «Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе. Асаблівасці Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ» з выкарыстаннем модульных тэхналогій, якія дазваляюць вучням, працуючы ў групах, не толькі атрымліваць інфармацыю, але і адразу апрацоўваць і аналізаваць яе.


Спампаваць матэрыял (doc, 183 КБ)




Сайт Леаніда Маракова


Пачаў працу ўнікальны інтэрнет‑сайт «Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi» — marakou.by.


У інтэрв’ю БелаПАН Л.Маракоў адзначыў, што на сайце размешчаны падрыхтаваныя ім «даведнікі з біяграфіямі нашых продкаў — пакутнікаў, расcтраляных або закатаваных у турмах НКВД, і тых нямногіх, што пакалечанымі вырваліся з ленінска‑сталінскіх канцлагераў». Сярод сабраных і прадстаўленых біяграфіяў – 4 тыс. настаўнікаў.

Цяпер настаўнікі маюць магчымасць непасрэдна пазнаёміць вучнямі са многімі біяграфіямі выдатных дзеячоў беларускай адукацыі і культуры, зактаваных бальвавікамі.

Паводле БелаПАН.

Сайт наваградскага клуба «Беларускае кола»

«Мы – сябры Клуба – дарослыя і дзеці. Мы аб’ядналіся, каб вывучаць і адраджаць гістарычнае мінулае Бацькаўшчыны. Мы – частка грамадства і хочам быць актыўнымі грамадзянамі сваёй Радзімы». На сайце клуба, створанага наваградскімі настаўнікамі і вучнямі, можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб выдатных асобах Беларусі, гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі і інш. Матэрыял прадстаўлены ў кампактным і вельмі зручным для ўспрымання і прэзентацыі выглядзе.
Адрас сайта – http://belkola-org.na.by/

Асновы вучнёўскай даследчай працы


Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.

Аўтар-складальнік: Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч

Урок для 10 класа

Распрацоўка ўрока на тэму «Станаўленне Вялікага княства Літоўскага», падрыхтаваны з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогіяў (праграма прэзентацый). Складзены Таццянай Лабанавай, настаўніцай ліцэя г. Барані (Віцебская вобл.)

Спампаваць план урока і прэзентацыю (zip, 69 КБ)

Сшыткі па гісторыі і ЧГД


Навошта патрэбны сшыткі па гісторыі ў наш час, калі па ўсіх курсах і класах створаны друкаваныя рабочыя сшыткі? Якія віды запісаў можна выкарыстоўваць у сшытках па гісторыі? Якія аргументы могуць быць супраць іх? Свае адказы на гэтыя пытанні, а таксама арыгінальныя расапрацоўкі прапануе настаўніца Наталля Іллініч.

Спампаваць матэрыял (zip, 46 КБ)

Старонкі