Гісторыя

Праграма па гісторыі Беларусі: узровень агульнай базавай адукацыі – 2012

Праграма ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» для асоб, якія маюць агульную базавую адукацыю, для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 2012 год.

Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі

Міхась Чарняўскі. Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі.
Мінск: Народная асвета, 1997

У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

Падручнікі ад Беларускай палічкі

Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu:
· В. Фамін. С. Паноў. Н. Ганушчанка. Гісторыя Беларусі 1945–2005 гг. Дапаможнік для 10 класа з беларускай мовай 12-гадовае навучанне
· Г. Космач. Сусветная гісторыя навейшага часу (1945–2005 гг.) Вучэбны дапаможнік для 10 класа (бел. мова навучання, 12-гадовая школа) (2006)



Адкуль наш род (аўдыёкніга)

Уладзімір Арлоў. Адкуль наш род (аўдыёкніга)

Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў.
Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
Сярод герояў — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі.

У пошуках гісторыі

Дапаможнік па правядзенні вуснагістарычных даследаванняў

Склад.: А.І. Калістратава, А.У. Радзевіч; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі».
Мінск: Мін.абл. ІРА, 2011
У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых».

Выкарыстанне метадалогіі вуснай гісторыі ў краязнаўчай працы ў школе

Падрыхтавала Н.Гардзіенка

У выглядзе асобнага кірунку гістарычнай навукі вусная гісторыя склалася напрыканцы 1960–1970-х гг. у Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Гэта быў своеасаблівы адказ на маштабныя змены, якія адбываліся ў той час у сацыяльнай структуры заходняга грамадства. Акадэмічная навука звярнула ўвагу на праблемы міграцыі, на спецыфічны досвед эмігрантаў, іх уплыў на мясцовае грамадства, на працэс ўзаемапранікнення культур, на сацыяльныя рухі (маладзёжныя, працоўныя і г. д.).

У пошуках гісторыі

Дапаможнік па правядзенні вуснагістарычных даследаванняў

Склад.: А.І. Калістратава, А.У. Радзевіч; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі».
Мінск: Мін.абл. ІРА, 2011
У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых».

План школьнай экскурсіі “ШЛЯХ ДА КУРАПАТАЎ

Аўтар: Сяменчык Настасся Мікалаеўна, г. Мінск.
Урок-экскурсія па гісторыі на тэму Курапатаў. Улічваючы слабую навуковую распрацаванасць (на ўзроўні дзяржавы) тэмы сталінскіх рэпрэсіяў і курапацкіх забойстваў у прыватнасці, даводзіцца займацца адаптацыяй гэтай цяжкой тэмы для ўспрымання школьнікамі фактычна сваімі сіламі.
Урок, які Вы знойдзеце ў далучаным файле, уяўляе сабой разгорнутую экскурсію з рэплікамі настаўніка, з гатовымі заданнямі і патрэбнымі фотаздымкамі.


Зборнік, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму

Твой Стыль
Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.
Матэрыялы надрукаваныя Беларускім гістарычным таварыстам і Польскім інстытутам у Мінску.

Старонкі