Геаграфія

Адукацыйны праект “Сістэма школьнага краязнаўства”


Праект распрацаваны настаўнікам школы №1 г. Паставы Ігарам Пракаповічам.
Скіраваны на вучняў сярэдніх класаў агульнаадукацыйных школ з мэтай азнаямлення іх з прыродна-гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі той лакальнай прасторы, ў якой яны жывуць, фармаванню пачуцця патрыятызму і любові да радзімы, прыцягнення іх да актыўнай краязнаўчай дзейнасці па вывучэнню родных мясцін.

У межах праекта былі ўкладзеныя вучэбна-метадычныя комплексы па краязнаўстве Пастаўшчыны для вучняў розных класаў. Прапануем вашай увазе праграмы адпаведных курсаў:

Дапаможнік па геаграфіі мацерыкоў


Метадычны дапаможнік «Вывучаем мацерыкі, або маленькія адкрыцці на вялікай карце», складзены настаўніцай сярэдняй школы №2 г. Бярозы (Брэсцкая вобл.) Ірынай Пабожнай можа дапамгчы настаўнікам геаграфіі ў сістэмным абагульняючым выглядзе разгедзіць такія геаграфічныя характарыстыкі мацерыкоў, як геалагічная і гідралагічная будова, клімат, склад насельніцтва, гаспадарка і г.д.


Спампаваць матэрыял (0,86 МБ)




Тэсты па сусветнай геграфіі


Прапануем вам тэсты па геаграфіі Аўстраліі, Акеаніі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, Егіпту, ПАР, а таксама па тэме ПГС, распрацавныя настаўніцай маладзечанскай гімназіі №1 Галінай Дрокінай

Спампаваць матэрыял (28 КБ)




Патрабаванні да вядзення сшытка


- сшытак абавязкова павінен быць у клетачку;
- падпісваецца сшытак паводле норм адзінага моўнага рэжыму (АМР);
- усе запісы робяцца граматна, акуратна, разборліва шарыкавай ручкай сіняга колеру, малюнкі выконваюцца простым алоўкам;
- палі адводзяцца са знешняга боку для запісу даты (напрыклад, 31.01.07) і для адмысловых пазанак, якія прапаноўвае настаўнік ці вучні робяць самастойна;
- абавязкова запісваецца від выкананай работы (напрыклад, класная работа і г.д.) і вытрымліваецца адлегласць паміж наступным радком тэксту, паводле АМР;
- вытрымліваецца чырвоны радок;
- в

Геаграфія 8 клас

Распрацавала Галіна Сыраежкіна,
настаўніца геаграфіі СШ №17 г. Барысава
Дапаможнік змяшчае распрацоўкі ўрокаў, тэсты для тэматычнага кантролю, геграфічныя задачы і інш.


Багатая метадычная база аўтара  будзе карысная ўсім, хто ўсвядоміў важнасць развіцця сацыяльных кампетэнцый вучня ў працэсе навучання.



Спампаваць дапаможнік

Геалагічная дылема

Галіна ДрокінаПедагагічная майстэрня Галіны Дрокінай, настаўніцы геаграфіі гімназіі №1 Маладзечна. Урокі распрацаваныя ў стртэгіі актыўнага навучання. Арыгінальныя метады могуць быць адаптаваныя для выкладання іншых прадметаў.




Геалагічная дылема – Фрагмент урока геаграфіі ў 10 класе

Тэма: Рэсурсы і забеспячэнне.

Старонкі