Геаграфія

Знайдзі на мапе ўсе гарады Беларусі – інтэрактыўная гульня

З'явілася новая інтэрактыўная гульня, прысвечаная геаграфіі Беларусі. Ад удзельніка патрабуецца нанесці 112 гарадоў краіны на контурную карту. Неабходна пстрыкнуць у тым месцы, дзе, на вашую думку, знаходзiцца той ці іншы горад.

Інтэрактыўныя прыктыкаванні для вывучэння Еўрасаюза

На старонках блога Еўрапейскага настаўніцкага Клуба ў раздзеле Метадычныя матэрыялы з’явіліся апісанні і спасылкі на інтэрактыўныя практыкаванні:
1. «Еўрапейскія мовы»
2. «Краіны, манархіі і сталіцы Еўропы»
3. «Еўрапейскі саюз»
Гэтыя практыкаванні выдатна прыдадуцца для вывучэння Еўрапейскага саюза на ўроках геаграфіі, краіназнаўства, замежнай мовы або для внекласных мерапрыемстваў.

Таямніцы ў назвах краін

Уладзіслаў Лупакоў, настаўнік брэсцкай СШ № 10

Паходжанне назваў краін уяўляе даволі цікавую тэму для гісторыі, геаграфіі і мовазнаўства. Часта прыходзіцца мець справу з некалькімі версіямі. Ды што хадзіць далёка за прыкладамі: колькі разнастайных меркаванняў існуе пра вытокі слова «Беларусь»!
Разгледзім факты аб паходжанні назваў некаторых сучасных дзяржаў. У шэрагу выпадкаў прыводзяцца толькі некаторыя з версій.

«Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці Беларускае пяціборства»

Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды для старшакласнікаў. Аўтар – педагог-наватар Міхась Булавацкі. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

Практычныя работы для розных класаў

Прапануем вам перакладзеныя на беларускую мову практычныя работы са “Сшыткаў для практычных работ” для 6 – 9 кл.(аўтары А. М. Вітчанка, Г.Г. Обух, Н.Г. Станкевіч, выдавецтва “АВЕРСЕВ”) Аўтарам перакладу Віктарам Бунтам дададзеныя творчыя заданні 5 узроўню.

Практычныя работы для 6 класа (doc, 46 КБ)

Практычныя работы для 7 класа (doc, 50 КБ)

Практычныя работы для 8 класа (doc, 60 КБ)

Урокі па тэхналогii развiццёвага навучання


Настаўнiца геаграфii
гiмназii №10 г. Маладзечна Галiна Дрокiна даслала шэраг сваіх распрацовак урокаў. Адна з іх – гэта ўрок 8 клас па тэме «Прыродныя зоны Паўднёвай Амерыкi» з выкарыстаннем тэхналогii развiццёвага навучання.


Спампаваць матэрыял (doc, 292 КБ)

Старонкі