Медыяграматнасць на ўроках гісторыі, фізікі, англійскай мовы
Падчас Міжнароднай школы медыяграматнасці ў Швецыі (Кальмар) 29 сакавіка прайшоў майстар-клас настаўнікаў Беларусі. Настаўнікі паказалі працоўны дзень у школе – тры ўрокі і класную гадзіну. На кожным з урокаў настаўнік дэманструе прыклад інтэграцыі медыяграматнасці ў змест свайго прадмета.