Пачатковая школа
Гарбузік №3: Рыцары
Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак 
У нумары:
- Клапатлівыя машыны
- Краіна замкаў, краіна рыцараў
- Настольная гульня «Выратуй каралеўну»
- Самаробка «Рыцарскі замак»
- Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.)
- Загадкавая крыжаванка
Чытаць далей / Каментаваць
Гарбузік №2: Дыназаўры
Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак 
У нумары:
- Лічым дзетак жывёл
- Казка пра спадарыню Мышэвіч
- Гіганты мінулага
- 7 надзвычайных дыназаўраў
- Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў
- Вясёлы Дына з пластыліну
- Крыжаванка
Чытаць далей / Каментаваць
Казкі для малодшых школьнікаў
Марыя Вайцяшонак. Каму расказваюць казкі на два вушкі? Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. Хто ў садзе самы прыгожы?
Чаму зіма халодная, а лета гарачае?
Хто спіць
абы-дзе?
Каму расказваюць казкі на два вушкі?
Каго не пужае крывое люстэрка?
Каму падараваць пчол?
Чаму Дзед не ссек елку?
Чаму крот чорны?
Хто ведае дарогу да ракі?
Чытаць далей / Каментаваць
Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
План-канспект урока

Распрацавала Марына Дземядзюк (СШ №15 г. Брэста).
Прадмет: Мая Радзіма Беларусь.
Клас: 4.
Тэма: Адкуль пайшлі анзвы нашых гарадоў.
Чытаць далей / Каментаваць
Месяцы года
PowerPoint прэзентацыя
Паводле dzietki.org
Студзень — з казкамі снежных аблокаў,
Люты — шчодры на сіні мароз,
Сакавік — з сакатаннем і сокам
Беларускіх вясновых бяроз...
Чытаць далей / Каментаваць
Тэатр Васі Вяселкіна

Чатыры п’есы для дзіцячага тэатра:
- Мікола Маляўка: Хітры Вол;
- Генадзь Аўласенка: Павук і мухі;
- Дзмітрый Сергейчук: Свята колераў вясёлкі;
- Яніна Жабко: Таямнічыя зоркі.
Чытаць далей / Каментаваць
Вучымся чытаць па-беларуску
Флэш-гульні для маленькіх, якія дапамогуць вывучыць літары, навучыцца чытаць склады, словы. Рэкамендуем
педагогам-дашкольнікам, настаўнікам пачатковых класаў і бацькам.
(Шчоўкніце па малюнку ці зайдзіце на
сайт)
Паводле http://dzietki.orgЧытаць далей / Каментаваць
Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік

Марыя Верціхоўская. Залатыя зярняты:
Тлумачальна-перакладны слоўнік.
Мінск: «Пачатковая школа», 2009
Гэты дапаможнік стане сапраўдным сябрам для вучняў пры вывучэнні беларускай мовы, патлумачыць незразумелыя словы i нават праілюструе ix прыкладамі выкарыстання ў творах беларускіх аўтараў, што, безумоўна, дапаможа развіць у школьнікаў цікавасць да роднай мовы. Слоўнік змяшчае больш за 1500 слоў i адрасуецца вучням, ix бацькам, настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелям дзіцячых садоў i груп падоўжанага дня.
Чытаць далей / Каментаваць
Малюем мухамор – крок за крокам

Электронны дапаможнік па выяўленчым мастацтве.
Аўтар – Ірына Альхоўская.
На беларускую мову адаптавала – Наталля Аржанава.
Чытаць далей / Каментаваць
Метадычныя рэкамендацыі для настаўніка пачатковых класаў
«Метадычныя рэкамендацыі для настаўніка» да дапаможніка «Беларуская мова. 1 клас. Сшытак заданняў» аўтараў Н. А. Сайкоўскай, В. К. Страпко: прыкладнае тэматычнае планаванне вуснага курса «Падарожжа ў краіну роднай мовы», распрацоўкі па кожным уроку, разбор найбольш складаных заданняў...
Чытаць далей / Каментаваць
Каб адзнака стала актыўнай
Міхаіл Кудзейка, па матэрыялах семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка»
З новага навучальнага года вучэбныя прадметы «Працоўнае навучанне», «Выяўленчае мастацтва» ў 3-ім класе ажыццяўляюць пераход на безадзнакавае навучанне, у якім сістэма кантролю і ацэнкі будуецца на змястоў
на-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак. Эфектыўнасць выкарыстання безадзнакавага навучання ў адукацыйным працэсе наўпрост залежыць ад усведамлення, разумення і прыняцця педагогамі новага спосабу ацэньвання.
Чытаць далей / Каментаваць
Беларускія дзённічкі для вучняў 2 класа
Нашыя дзеткі
У 2 класе дзённікі не абавязковыя. Але ў школах, для лепшай арганізацыі навучальнага працэсу, настойліва раюць набыць гэтак званыя «дзённічкі» – прадукцыю Віцебскай абласной друкарні і Мінскай фабрыкі каляровага друку. Сутнасць праблемы ў тым, што гэтых самых дзённічкаў
па-беларуску НЯМА! Яны ж «не абавязковыя»!
Бацькі вучняў 2 класа 23 мінскай гімназіі зрабілі дзецям беларускія дзённічкі сваімі сіламі. Надрукавалі крыху з запасам, каб пры патрэбе падзяліцца.
Чытаць далей / Каментаваць
Як зрабіць мэту ўрока дасягальнай: тэхналогія SMART
Радзевіч А.У., старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі
дашкольнай і пачатковай адукацыі
ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» У сучаснай школе набірае сілу кампетэнтнасны падыход. Вызначана цэлая сістэма кампетэнцый, якія ўяўляюць сабой арыенціры ў працы настаўніка і навучэнцаў. Адной з ключавых кампетэнцый (І. А. Зімняя, А. В. Хутарскі) вызначана кампетэнцыя мэтапастаноўкі. Рашэнне праблемы мэтапастаноўкі пачынаецца з ўмення педагога фармуляваць мэты канкрэтнага ўрока. Выразна пастаўленыя мэты і задачы звязваюць ўрок у адзінае цэлае, бо яны вызначаюць жаданыя вынікі ўрока і кірунак далейшага развіцця. Важна, каб любая мэта была скіравана на канчатковы вынік, прадукт дзейнасці. Тады ёсць магчымасць яе дасягнуць. У мэтах урока сфармуляваны той ключавы вынік, да якога павінны імкнуцца настаўнікі і вучні. Калі мэта вызначана недакладна, ці настаўнік дрэнна сабе ўяўляе шляхі і спосабы яе дасягнення, то ўрок будзе неэфектыўным.
Чытаць далей / Каментаваць
Нашыя дзеткі – да Дня ведаў

Сайт «Нашыя дзеткі» віншуе ўсіх з надыходам новага навучальнага года і зычыць цікавага і займальнага падарожжа ў краіну карысных ведаў!
А таксама прапануе бацькам, дзецям і настаўнікам сё
е-тое ў дапамогу:
1. Расклад заняткаў
па-беларуску;
2. Пропісы
3. Прыкладны спіс неабходных набыткаў у 1 клас;
4. Беларуская каляндарная сетка;
5. Гімны беларускіх школ;
6. Цудоўная школьная песенька «Літарынка»;
7. Традыцыйныя школьныя спевы;
8. Расклад заняткаў і перапынкаў;
9. Ідэі гульняў на перапынках;
10. Сцэнар свята 1 верасня;
11. Падборка вершаў пра школу;
12. Ну а калі для поўнага шчасця бракуе толькі грошай – калі ласка...
Чытаць далей / Каментаваць
«Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы»
Інтэграваны ўрок-гульня для вучняў малодшай школы 
Даслала Наталля Аржанава (СШ №1, г.Магілёў) на конкурс
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». Інтэграваны ўрок (матэматыка, астраномія) з’яўляецца ўніверсальным і можа выкарыстоўвацца настаўнікамі пачатковай школы для выніковага кантролю ведаў у 1, 2, 3 і
4-х класах з беларускай мовай навучання. Урок дазваляе не толькі праверыць засваенне матэрыялу, але і развівае цікавасць да прадмета, лагічнае мысленне, пашырае веды аб іншых навуках, у нашым выпадку – астраноміі.
Чытаць далей / Каментаваць
«Велікодныя забаўкі»: дзень здароўя

Праект «Умацаванне здароўя душы і цела праз супольную творчасць і рухальную актыўнасць малодшых школьнікаў і іх бацькоў, з вывучэннем традыцый святкавання Вялікадня на прыкладзе дня здароўя «Велікодныя забаўкі». Даслала Ірына Шырагорава (САШ № 161 г. Мінска) на конкурс
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праект дапамагае ў вырашэнні наступных задач:
- Арганізаваць актыўны вольны час праз спаборніцтвы, конкурсы, гульні, кніжныя выставы і г.д. у шосты школьны дзень.
- Далучаць школьнікаў да самабытнай беларускай культуры;
- Вывучыць асноўныя традыцыі святкавання Вялікадня беларусамі і іншымі народамі.
Чытаць далей / Каментаваць
Беларуска-польска-беларускі дзіцячы слоўнік

Валерыя Ждановіч.
Слоўнік для дзяцей беларуска-польскі, польска-беларускі; Słownik dla dzieci białorusko-polski, polsko-białoruski. Менск: Мэдысонт, 2006.
Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і польскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці. Традыцыйныя слоўнікі не даюць магчымасці абіраць варыянты зваротаў, фразелагізмаў ды ідыёмаў. Гэты слоўнік дазваляе не толькі пазнаць адпаведнік у іншай мове, але і прасачыць выкарыстанне ў прамым і ўскосным значэнні. Малюнкі дадаюць кніжцы зразумеласці, дазвалаюць пачаць навучане дзяцей, якія яшчэ не пазналі грамату. Дасканалы падручнік, добрая забава, цікавае выданне.
Чытаць далей / Каментаваць
Поўна хата экспанатаў

Ганна Кандрацюк.
Поўна хата экспанатаў: Слоўнік старых прадметаў Белавежскай пушчы. Нараўка: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu, 2008
Падручнік для навучання беларускай мовы ў польскіх школах. З поспехам можа быць таксама падручнікам для навучання польскай мовы ў беларускіх школах.
Каляровыя ілюстрацыі і простае, вельмі даходлівае тлумачэнне, да чаго служыць тая ці іншая прылада, з якіх частак складаецца і як называецца
па-польску, беларуску і ў мясцовай гаворцы. Калаўротак, кросны, маслабойка – рэчы, якія выйшлі з ужытку, пабачыць іх можна толькі ў музеях, ды
дзе-нідзе на вышках старых хат. Кніжка стала такім “музеям”, які кожны можа мець у сваёй хаце, на кніжнай паліцы.
Адрасуецца вучням, настаўнікам, турыстам, ды наогул людзям, цікавым свету і тым, каму блізка спадчына продкаў (у тым ліку матэрыяльная).
Чытаць далей / Каментаваць
Як 25 сакавіка стала днём Волі і Беларускай Вясны
Ігар Кузьмініч

У кожнага народа некалі пачынаецца зіма. І прышла аднаго разу зіма да нас. І была тая зіма доўгаю і страшнаю.
Снегу так многа нанесла, што не было разабраць, дзе ісці і што рабіць. Разгубіліся тады людзі і кожны ў свой бок пачаў глядзець. Перасталі думаць пра сябе як пра гаспадароў нашай беларускай зямлі. Кожны думаў, адно, як самому жывым застацца...
Але была на нашай зямлі адна маці, што моцна любіла сваё толькі народжанае дзіцянятка. Як быў снежань, яна хутала і ўкрывала яго ад снегу, грэла сваім цяплом. Калі лёдам студзіў студзень, яна бліжэй да сваіх цёплых грудзей туліла дзіцяня, паіла цёплым малаком сваім, грэла сваім сэрцам.
Ішоў час, хлопчык рос. І вось ён ужо сам спрабаваў знайсці адказ, чаму ў іншых кутках зямлі даўно вясна, а да нас сонца не хоча нават завітаць. Хлопчык разумеў, што, акрамя яго, няма нікога, хто мог бы прывесці сонца і разбудзіць людзей. Паказаць, што беларусы самі могуць і што беларусы самі здольны гаспадарыць і заклікаць да нас сонца.
Чытаць далей / Каментаваць
Прастудныя захворванні: сцэнар пазакласных заняткаў

Пачатковая школа, курс “Здаровы лад жыцця”
Аўтар: настаўніца 27 мінскай гімназіі Вольга Дабранская.
Мэты: сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні пра прастудныя захворванні, іх прыметы, меры папярэджання; пашырыць веды вучняў пра лекі і лекавыя расліны, іх уздзеянне на арганізм чалавека; вучыць асцярожна абыходзіцца з лекамі; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі і спачування блізкаму.
Абсталяванне: малюнкі лекавых раслін, касцюмы доктара Пілюлькіна і Нязнайкі, тэрмометр, марлевая павязка, набор лекаў, сігнальныя карткі, плакаты з правіламі,
рэцэпты-сюрпрызы.
Каментаваць
З каляровым парашутам

Дадзена: 26 няўрымслівых першакласнікаў: знаёмых адно з адным – і не вельмі. Далікатная першая настаўніца. Неабыякавыя бацькі.
Трэба: стварыць у класе зычлівую атмасферу, даць дзецям пачуццё супольнай каманды, навучыць іх каардынаваць свае дзеянні паміж сабой, засяроджвацца – і разнявольвацца.
Рашэнне: прынесці на заняткі… Парашут!
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з вясёлага і карыснага ўрока, праведзенага
Алесяй Чарняўскай у першым класе 23 мінскай гімназіі, разам з апісаннем асноўных гульняў з выкарыстаннем
метаду парашута.
Чытаць далей / глядзець / каментаваць
Правілы ў маім жыцці
Праграма факультатыўных заняткаў
II-IV класы агульнаадукацыйных школ
34 навучальныя гадзіны
Паважаныя калегі! Віншую вас з пачаткам навучальнага года і прапаную вам далучыцца да цікавага і працяглага эксперыменту.
У канцы мінулага навучальнага года Міністэрствам адукацыі была зацверджана праграма факультатыўных заняткаў для вучняў II-IV класаў агульнаадукацыйных школ “Правілы ў маім жыцці”.
Калі Вы настаўнік II класа і жадалі б весці наш факультатыў, будзем рады супрацы. Тым, хто адгукнецца, мы дашлем:
-поўныя распрацоўкі заняткаў для вучняў (з дадатковым матэрыялам да іх);
-інфармацыйны матэрыял для бацькоў, які можа выкарыстоўвацца як на бацькоўскіх сходах, так і на класных стэндах.
Алеся Чарняўская, Нацыянальны інстытут адукацыі
+375 29 6350858 (Velcom), +375 29 2602777 (МТС)
maxchar@gmail.com.
Спампаваць праграму (192 Кб)
Каментаваць
Арганізацыя даследчай працы з вучнямі
Алена Радзевіч, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыіІснуе выслоўе: “Кожнае дзіця можа вучыцца” – але варта задаць пытанне: як яго вучыць? Як забяспечыць вучня неабходнымі ведамі, дадаць яму гнуткасці і асабістай цікаўнасці да вучобы? Якія адукацыйныя мадэлі і тэхналогіі дапамогуць разгарнуць новыя далягляды, развіць мысленне, сфармаваць навыкі вырашэння праблем? Як падрыхтаваць вучня да працы ў грамадстве, літаральна начыненым новымі тэхналогіямі?
Адказам на пастаўленыя пытанні можа быць выкарыстанне на ўроках і пазаўрочнай дзейнасці
праектнага і даследчага падыходу ў навучанні, развіццё навыкаў дасдедчых паводзінаў вучняў. У педагогіцы і псіхалогіі “даследчымі паводзінамі” называюць падыход да навучання, які будуецца на аснове натуральнага імкнення дзіцяці да самастойнага вывучэння асяроддзя. Падрыхтоўка вучня да даследчай дзейнасці, навучанне яго ўменням і навыкам даследчага пошуку і даследчых паводзінаў з’яўляецца найважнейшай задачай адукацыі і сучаснага настаўніка.
Чытаць далей/Каментаваць
Прэзентацыя «Слоўнікавая дыктоўка»
Аўтар Марына Сцепаняк
Прадмет: руская мова
Тэма: Слоўнікавая работа
Клас: 3 клас, першае паўгоддзе
Аўтар: Сцепаняк Марына Чаславаўна, настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.п. Астравец Гродненскай вобласці"
Элементы гэтай прэзентацыі можна выкарыстаць на любым этапе ўрока, а таксама для самастойнай працы. Вучань павінен : а) вымавіць слова; б) прачытаць слова арфаграфічна; в) праверыць; г) запісаць. Прэзентацыю можна выкарыстаць як пры правядзенні франтальнай работы, так і індывідуальнай.
Спампаваць прэзентацыю
Спампаваць тлумачальны лістКаментаваць
Трэнінг для бацькоў і дзяцей
Ірына Сыско і
Святлана Ленкавец з Гродна распрацавалі і правялі інтэграцыйны трэнінг для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў.
Мэта трэнінгу: стварыць умовы для вербальнай i невербальнай камунiкацыi памiж бацькамi i дзецьмi
Удзельнiкi: дзеці пачатковай школы і іх бацькі (6–8 пар: дзiця + адзін з бацькоў)
Спампаваць сцэнарыйКаментаваць
Факультатыўны занятак для 3 класа «Роднае слова»
Факультатыўны занятак арганізаваны
Аленай Пятроўнай Дакшанінай у форме прэзентацыі для бацькоў, дапаможа дзецям у спасціжэнні светапогляду і душы беларускага народа, яго гумару і таленавітасці з дапамогай народных прыказак і выслоўяў, казак і гульняў.
Спампаваць матэрыял (doc, 63 КБ)
Каментаваць
Аўдыёдыск «Азбука для маленькіх»

Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіта, на дыску чаргуецца са спевамі. Спяваюць дзіцячыя вакальныя ансамблі «Цімпан» і «Званочкі». Паэзія Барадуліна, Віткі, Шніпа, Бадака,
Сокалава-Воюша, Мазго, Мацвеенкі, Гілевіча, Вольскага гучыць галасамі В. Ерахаўца, Ю. Жыгамонта, І. Пятрова, М. Жуковіча.
На выпадак, калі ў вас няма магчымасці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй змешчаны тыя самыя вершы, што гучаць на дыску.
Ідэя стварэння такой азбукі належыць Алесю Гуркову.
Матэрыялы дыска даступныя
на старонцы сайта «Нашыя дзеткі"
Паводле Нашай Нівы
Каментаваць
“ Мы- беларусы!" (Распрацоўка ўрока, прысвечанага Году роднай зямлі)
Урок падрыхтавала Бяганская Тамара Альбертаўна, настаўніца пачатковых класаў Зубкаўскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Клецкага раёна.
Мэта гэтага ўрока – каб вучні змаглі пазнаёміцца з лепшымі традыцыямі нацыянальнай культуры; адметнымі якасцямі беларусаў. Урок будзе спрыяць выхаванню павагі да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны.
Сцэнарый урока Прэзентацыя
Каментаваць
Беларуская мова 1 клас для школ з рускай мовай выкладання
Метадычныя рэкамендацыі са сцэнарыямі ўрокаў па першым раздзеле вуснага курсу «Беларуская мова. 1 клас» для настаўнікаў агульнаадукацыйных установаў з рускай мовай навучання.
Аўтары Н. Антонава, Г. Галяш
Крыніца інфармацыі: сайт http://www.adu.by/Спампаваць тут
Вершаваная граматыка
Прапануем падборку дзіцячых вершаў, якія дапамогуць засвоіць школьную праграму беларускай мовы. У каментарах вы можаце дадаць яшчэ верш, які трапляе ў тэму.
Жывая граматыка (Мужчынскі, жаночы і ніякі род) - Артур Вольскі
Ад А да Я — прафесія мая – Артур Вольскі
Гукі без прынукі – Рыгор Барадулін
Склоны Іх запомніць варта! – Рыгор Барадулін
Грамацейка – Рыгор Барадулін
Загадкі-багаткі – Рыгор Барадулін
Спампаваць вершы тут
Дадаць яшчэ верш / Паглядець, што дадалі калегі
Кніжка-малаванка «Жыло-было дрэва»

Гэтую маляванку зрабілі
вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце
МАЛЯВАНКАКаментаваць
Пошук шляхоў да роднай мовы з Ірынай Сыско
Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10
Ірына Сыско паспрабавала падысці да важнай сучаснай праблемай Беларусі – выправіць цяперашні стан адносінаў да беларускай мовы ў малодшых школьнікаў, якія жывуць у рускамоўным асяроддзі. У выдадзенай нядаўна кнізе «Шляхі да роднай мовы» яна прапаноўвае шэраг методык засваення новай лексікі, разглядае спосабы ўжывання актыўных метадаў і інавацыйных тэхалогій у выкладанні беларускай мовы. Кніга адрасаваная спецыялістам рознай кваліфікацыі, занятым практычнай дзейнасцю ў сістэме пачатковага навучання.
Nastaunik.info раіць звярнуць увагу на гэтую кніжку ў кнігарнях!
А пакуль што прапануем вам распрацоўкі пытанняў да віктарыны «Знаўцы роднай мовы», якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, а таксама беларускамоўныя філворды.
Спампаваць пытанні віктарыны (doc, 43 КБ)
Спампаваць філворды (doc, 69 КБ)
Таксама можаце спампаваць прэзентацыю “Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах”, якой Ірына апісвае досвед уласнага праекта, які быў праведзены з вучнямі пачатковых класаў рускамоўных школ, а таксама ілюструе тэматычны падыход ў засваенні новай лексікі на прыкладзе тэматычнага блока “Птушкі”.
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,1 МБ)
Кніжка па анатоміі для малодшых школьнікаў
Настаўнікам пачатковай школы раім звярнуць увагу на кнігу Генадзя Шэршня «Навошта чалавеку галава». У лёгкай для ўспрымання форме аўтар, доктар па прафесіі, распавядае пра дзейнасць цела чалавека, яго органаў і іх сістэм. Матэрыял дапоўнены цікавымі фактамі з гісторыі біялогіі і медыцыны, выкладзены як асобныя аповеды, аб'яднаныя ў тэматычныя раздзелы. Аўтар падводзіць юнага чытача да думкі пра неабоходнасць беражлівага стаўлення да свайго арганізма, а значыць, і здаровага ладу жыцця.
Кнігу можна замовіць у аўтара ў Мінску. 220125 г.Мінск вул. Астрашніцкая, д. 11, кв.293 Шэршань Г. А. ці па тэлефоне 8–017–2864169
«Пад сценамі старажытных замкаў"
Урок па курсе «Мая Радзіма – Беларусь» на падставе
матэрыялаў Л. В. Базыльчык. Аўтар –
Сыско Iрына Генрыхаўна – настаўнiца пачатковых класаў вышэйшай
катэгорыi. Удзельнiца семiнараў «Настаўнiк. Школа. Грамадства»,
стажыровак у навучальных установах Польшчы. Кiруе гуртком «Знаўцы роднай
мовы». Аўтар метадычнага дапаможнiка «Шляхi да роднай мовы» (выдавецтва
«Садзейнiчанне»). Паспяхова скончыла дыстанцыйныя курсы у ЕГУ «Сучасная
беларуская мова» i «Экскурсазнаўства».
Спампаваць матэрыялы (zip, 36 КБ)
Таксама можаце спампаваць
прэзентацыю да ўрока (ppt, 3,9 МБ)
На старонцы
нашай галерэі можна пабачыць фотаздымкі з адкрытага ўрока (12 лютага 2008 года ў 4 “Г” класе СШ № 10 г. Гродна) і музейных заняткаў.
«Ветлівымі словамі трэба даражыць»
Распрацоўка ўрока ў II і III класах малакамплектнай школы. Аўтар – дацэнт кафедры псі
холага-педагагічнага
забеспячэння сістэмы адукацыі Брэсцкай вобласці
З. М. Кавалевіч.
Спампаваць матэрыял (doc, 74 КБ)
Паводле часопіса «Пачатковая школа»
Інтэграваны ўрок па беларускай мове
План інтэграванага ўрока па беларускай мове (4 клас, тэма “Назоўнікі другога скланення. Творным склоне”), распрацавага настаўніцамі глыбоцкай школы №3
Лідзіяй Раманчук і Алай Буцько.
Спампаваць матэрыял (doc, 468 КБ)
Першы ўрок у 2-м класе, прысвечаны беларускай мове
Вучні праз гульню ўваходзяць пасля адпачынку ў навучальны працэс, праяўляюць свае здольнасці і
навыкі, адчуваюць сябе ўтульна, бо побач з імі самыя родныя людзі: не толькі аднакласкнікі і настаўнік, але і іх бацькі. І ўсе адчуваюць сябе
грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Урок распрацаваны настаўніцай школы в. Бракава (Магілёўскі раён)
Верай Сідарэнкай
Спампаваць план урока (doc, 69 КБ)
Урок «Мова – плынь часу»
Як i большасць навучэнцаў рускамоўных школ, мае вучнi сутыкаюцца са значнымi цяжкасцямi пры вывучэннi беларускамоўных навучальных дысцыплiн. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх звычайна адсутнiчае. Колькасць гадзiн беларускай мовы ў тыдзень мiзэрная, падручнiкi не выклiкаюць захаплення, i ў вынiку – нiзкi ўзровень валодання мовай i, больш за тое, нежаданне яе вывучаць.
Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10
Ірына Сыско паспрабавала стварыць умовы для пераадолення пciхалагiчнага бар'еру ва ўспрыманнi беларускай мовы вучнямi пачатковых класаў.
Арыгінальную распрацоўку ўрока «Мова – плынь часу» можна
спампаваць тут (doc, 84 КБ).
Сцэнар урока пазакласнага чытання «Полацк – Радзіма маёй душы»
Урок пазакласнага чытання ў
3-м класе
па творчасці
Уладзіміра Арлова. Праграма занятка складзеная дацэнтам кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна
Г. М. Канцавой.
Спампаваць файл (doc, 529 КБ)Паводле часопіса «Пачатковая школа»
Матэматычны фальклор
Складальнік Алесь Лозка
Рэкамендуецца для выкарыстання настаўнікам першых класаў і педагогам-дашкольнікам.
У гэтым выданні ў дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, калыханкі, дражнілкі, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, фраземы, загадкі, загадкі-задачы, гульні, святы…і нават замовы. Як лепшыя здабыткі вуснай народнай творчасці, яны годна паслужаць справе вобразнага мыслення. Здатнейшага настаўніка, чым лічылкі і гульні-забавы ў развіцці колькасных уяўленняў, паспрабуйце знайсці. А мудрэй самых прыказак, загадак,
загадак-задач у набыцці пачаткаў лагічнага мыслення, бадай, не бывае. Казка любога зачаруе, прывабіць, песня і гульня развесяляць і ў той жа час нязмушана дадуць патрэбную суму навыкаў і ведаў.
Дапаможнік цалкам
Да выкарыстання беларускіх прыказак і прымавак у пачатковай школе.
Туболец Святлана Рыгораўна,
выкладчык кафедры сацыяльна-педагагічнай работы, ВДУ імя П.М.Машэрава
Нацыянальная адукацыйная сістэма заклікана адрадзіць страчаныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Беларусы павінны ганарыцца сваёй мовай, звычаямі, традыцыямі, дасягненнямі. Таму мы лічым неабходным звярнуцца да каштоўнасцей, захаваных беларускай народнай педагогікай. Мудрасць народа зафіксавана, у прыватнасці, у прымаўках і прыказках, свайго роду скарбонках жыццёвага вопыту пакаленняў. Яны з даўніх часоў прысутнічаюць ў практыцы перадавых педагогаў, што карысталіся дыяментамі народнага розуму, уключалі іх ў свае кнігі...
Артыкул цалкам