Гісторыя
«Беларускае пяціборства-ХІ»: Заданні і адказы
У назвах некаторых гарадоў Беларусі (Барысаў, Браслаў, Заслаўе, Мсціслаў ды інш.) увекавечаны гiстарычныя асобы. Што вы ведаеце пра гэтых людзей (перыяд жыцця, вiд дзейнасцi, чым праславiлiся)?
Узор адказу: Горад Кiраўск у Магiлёўскай вобласцi названы ў памяць Сяргея Кiрава (сапраўднае прозвiшча: Кострыкаў), вядомага ў СССР дзяржаўнаг а i партыйнага дзеяча, актыўнаг а ўдзельнiка трох расiйскiх рэвалюцый, якi даслужыўся да членства ў Палiтбюро ЦК КПСС i карыстаўся вялiкай папулярнасцю ў партыi, што пачынала непакоiць I.Сталiна. У 1934 годзе С.Кiраў быў застрэлены ва ўласным кабінеце ў Смольным стрэлам у патылiцу, пасля чаг о яг о iмя сталi надаваць гарадам, вулiцам, заводам, паркам i г.д. У Магiлёве маюцца вулiца Кiрава i завод iмя Кiрава...
Чытаць далей / Каментаваць
Метадычная распрацоўка плана школьнай экскурсіі “ШЛЯХ ДА КУРАПАТАЎ”

Аўтар: Сяменчык Настасся Мікалаеўна, г. Мінск.
Урок-экскурсія па гісторыі на тэму Курапатаў. Улічваючы слабую навуковую распрацаванасць (на ўзроўні дзяржавы) тэмы сталінскіх рэпрэсіяў і курапацкіх забойстваў у прыватнасці, даводзіцца займацца адаптацыяй гэтай цяжкой тэмы для ўспрымання школьнікамі фактычна сваімі сіламі.
Урок, які Вы знойдзеце ў
далучаным файле, уяўляе сабой разгорнутую экскурсію з рэплікамі настаўніка, з гатовымі заданнямі і патрэбнымі фотаздымкамі.
Чытаць далей / Каментаваць
Зборнік, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму
Твой Стыль 
Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.
Матэрыялы надрукаваныя Беларускім гістарычным таварыстам і Польскім інстытутам у Мінску. Як узнікла ідэя правядзення канферэнцыі і выдання навуковага зборніка, распавёў адзін з ягоных аўтараў, гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:
- Ідэя і ўзнікненне гэтага зборніка, як і правядзенне канферэнцыі, стала вынікам своеасаблівай рэакцыі на тыя памкненні афіцыйных ідэолагаў, якія сёння прысутнічаюць у беларускай інтэлектуальнай прасторы і якія накіраваны на спробу вывесці Кастуся Каліноўскага з ліку нацыянальных герояў.
Чытаць далей / Каментаваць
Беларуская гісторыя за 5 хвілінаў прагляду

Кампанія «Будзьма беларусамі!" выпусціла першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі.
Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта беларуская гісторыя і культура могуць аб’яднаць сёння такіх розных беларусаў. Гісторыя нацыі ад пачатку да нашых дзён – глядзіце і слухайце!
Чытаць далей / Каментаваць
«Этнаграфія маёй вёскі»
З досведу падрыхтоўкі і правядзення ў школе краязнаўчага даследавання
Даслала Наталля Ільініч (в.Талька, Пухавіцкі раён) на конкурс
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
7 школьных каманд (5–11 кл.) ажыццявілі этнаграфічныя экспедыцыі ў «сваю» вёску, паспрабавалі знайсці элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры згодна з прапанаваным планам. Паводле вынікаў экспедыцый праведзена этнаграфічная
гульня-віктарына.
Чытаць далей / Каментаваць
«Першая сусветная вайна на Беларусі»
Відэаролікі па выніках экспедыцыйДаслаў Міхаіл Петух (Вілейскі раённы цэнтр пазашкольнай работы, турысцкі клуб “Чарапашкі”) на конкурс
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэтавая аўдыторыя: дзеці, настаўнікі, краялюбы і краяведы, гісторыкі, вайскоўцы, турысты, музейныя работнікі, работнікі культуры, філолагі, літаратары, проста неабыякавыя людзі.
Чытаць далей / Каментаваць
«Удзел БССР у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый»
Распрацоўка ўрока Даслала Юлія Фядзяніна (бабруйская СШ №6) на конкурс
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: Гісторыя Беларусі. Клас: 9 агульнаадукацыйнай школы. Узровень навучання: базавы. Месца ўрока ў тэме: восьмы ўрок раздела «БССР у гады Сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў». Тып урока: камбінаваны.
Чытаць далей / Каментаваць
“Зямля бацькоў – жыцця крыніца”
Cцэнар гасцявога ўрока 
Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Класы: 6–11. Мэты ўрока: спрыяць фармаванню сацыяльна актыўнай асобы з
грамадзянска-гуманістычным светапоглядам; развіваць уменні працаваць у камандзе, сябраваць, аналізаваць мінулае і сучаснае; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, неабыякавае стаўленне да памяці, гісторыі Радзімы, роднай мовы.
Чытаць далей / Каментаваць
Прадметныя тыдні па гісторыі Беларусі
Планы-канспекты творчых урокаў Даслала Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска) на конкурс
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праблема: У сучаснай школе нельга «навучыць» нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму, а таксама талерантнасці і цярпімасці, бо яны, як веды, будуць толькі фармальнымі. Што зрабіць, каб яны сталі жыццевым крэда сучаснага маладога чалавека, каб пачуццё нацыянальнага гонару і годнасці спалучалася з павагай да ншых народаў і культур у нашым мульцікультурным свеце?
Адказ: На думку аўтара, трэба зрабіць так, каб яны сталі ўласнымі жыццёвымі сэнсамі і практыкамі навучэнцаў і педагогаў. Гэта магчыма тольк ў сітуацы «пражывання», кал пачуцці-веды робяцца неад’емнай часткай асабістага вопыту.
Чытаць далей / Каментаваць
Незалежнасць. Выпрабаванні
Факультатыўныя заняткі па гісторыі Беларусі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій
Даслаў Андрэй Кузьмін (СШ №1 г. Крычава) на конкурс
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Серыя факультатыўных заняткаў (два заняткі па 90 хвілін кожны) па гісторыі Беларусі для вучняў 11 класаў, з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, скіраваных на фармаванне ў навучэнцаў уменняў і навыкаў самастойнага засваення вучэбнага матэрыялу, садзейнічанне падвышэнню матывацыі навучання шляхам падання вучэбнага матэрыялу ў цікавай, даступнай, інтэрактыўнай форме, разуменне неабходнасці свабоды беларускага грамадства.
Чытаць далей / Каментаваць
«Што трэба ведаць аб асноўных ідэалогіях сучаснасці»

Навучальны дапаможнік пад агульнай рэдакцыяй Віктара Чарнова адрасаваны найперш школьным настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, выкладчыкам паліталогіі.
Для правядзення навучальных заняткаў са старшакласнікамі і студэнтамі, выкарыстання педагогамі нефармальнага грамадзянскай адукацыі.
Кожны раздзел складаецца з двух узаемазлучаных блокаў: 1 - метадычныя ўказанні да заняткаў, тэкставыя ўстаўкі і іншы ілюстраваны матэрыял; 2 - выбар методык актыўнага навучання асновам сучасных ідэалогій.
Да асноўнай часткі кнігі прыкладаюцца заключны
практыкум-гульня і гласар форм і метадаў навучання.
Чытаць далей / Спампаваць / Каментаваць
“Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”

Аўтар –
Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды
педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.
Чытаць далей / Каментаваць
Гістарычныя і культурныя сувязі Чэхіі і Беларусі: Матэрыялы вынікаў вучнёўскага даследчага праекта

Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі
Клас: 9. Аўтар: Алена Роўба, вучаніца мінскай СШ №207
Навуковы кіраўнік: Ала Гулюк, настаўнік гісторыі мінскай СШ № 207
Праз вывучэнне гісторыі і культуры дзвюх еўрапейскіх краін я імкнуся зрабіць свой унёсак у працэс пабудовы міру і супрацоўніцтва. Я мару, каб існавалі толькі межы сустрэч і абменаў, а не раз’яднальныя і непераадольныя сцены...
Чытаць далей / Каментаваць
PowerPoint-прэзентацыя вучнёўскага даследчага праекта «Тое, што нас аб'ядноўвае: Вільнюс і Мінск»

Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі
Клас: 9
Аўтары: Алена Несцяровіч, Вольга Цвірбут, вучаніцы мінскай СШ №207.
Навуковы кіраўнік: Ала Гулюк, настаўнік гісторыі мінскай СШ № 207.
Чытаць далей / Каментаваць
Дэманстрацыйны ролік «Першая сусветная вайна»
Выканала Анжаліка Новікава.
Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей... (М.Гарэцкі).
Спампаваць / Каментаваць
Краязнаўчы сайт “Рэха Берасцейшчыны”

Ці ведаеце вы, што бацька першага прэзідэнта Акадэміі Навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага быў святаром у Быцені Івацэвіцкага раёна? Ці чыталі вы калі-небудзь успаміны аб нямецкай акупацыі часоў першай сусветнай вайны? Ці чулі вы легенды палаца Пуслоўскіх у Косаве? Ці шмат вы ведаеце пра падзеі паўстання 1863 года на Берасцейшчыне? На ўсе гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце адказы на краязнаўчым сайце “Рэха Берасцейшчыны”, які пачаў працу нядаўна. На гэтым сайце, размешчаным на адрасе
http://rehaby.info/, выкладзена інфармацыя гістарычнага, культурніцкага, турыстычнага характару, абнаўляецца бібліятэка электронных выданняў, прысвечаных Берасцейшчыне, ствараецца фотагалерэя і форум.
Чытаць далей / каментаваць
Новае на сайце
PowerPoint-прэзентацыя «Ганібал» ад Nastaunik.info
Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі.
Клас: V клас, другое паўгоддзе.
Тэма: Заваяванне Рымам Міжземнамор'я. Вайна Рыма з Карфагенам (Пунічныя войны). Паход Ганібала на Рым. Вынікі Пунічных войнаў.
Прэзентацыя выканана Станіславай Літвінчук (Nastaunik.info) паводле: Ганібал. Мн.: «Юнацтва», 1982 (ілюстрацыі – Пітэр Коналі; тэкст – Рут Томсан, пераклад – А.Міхальчук); сканаванне – Максім Чарняўскі.
...Ты прысядзеш на адбітую капітэль, заплюшчыўшы вочы, прыслухаешся да ветру, і мудры антычны вецер, які памятае велічны поступ сланоў Ганібала, пашле табе сапраўднае суцяшэнне. Ты раптам зразумееш, што Карфаген прайграў Рыму і ўрэшце загінуў менавіта таму, што не меў такой дробязі, як карфагенскія пісьменнікі. Значыцца, яшчэ не ўсё страчана. (Уладзімір Арлоў)
Спампаваць прэзентацыю (2,98 Мб)
Каментаваць
25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР (Фота)
2010–03–25 08:44:45, Еўрарадыё 
За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн.
Прапануем дапаможны матэрыял з ілюстрацыямі да тэмы «Гісторыя БНР». Матэрыял зроблены ў выгладзе пытанняў-адказаў, прыдатны для самастойнай работы вучняў.
Спампаваць РDF Чытаць далей/Каментаваць
Мультымедыйны дапаможнік «Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку»

Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.
Дыск змяшчае- Метадычны дапаможнік
- Сцэнары заняткаў
- Відэаролікі для выхаваўчай працы
- Відэафрагмнты і фільмы для ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры
У дыску змешчаны відэаролікі да кожнага з артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, урыўкі з фільмаў «Клас» (Эстонія), “Дзень Волі” (Беларусь), “Усе памруць, а я застануся” (Расія), ролікі сацыяльнай рэкламы (Швецыя, Беларусь, Вялікабрытанія, ЗША), відэапрэзентацыя вучняў СШ № 194 г. Мінска, ролік з мультымедыйнага часопісу Т34 (Беларусь), фільмы “Гандзі”, “Нэшвіл”, “Польшча”, “Апартэід” (ЗША), “Праўда Хатыні” (
Польшча-Беларусь), мультфільм “Каму чорт дзяцей калыша” (Беларусь).
Дыск рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, школьным псіхолагам і адукатарам, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай.
Дыск выпушчаны і распаўсюджваецца пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Асацыяцыі міжнародных справаў (АМO), якія паспрыялі перадачы адкукацыйнага досведу Чэшскай рэспублікі беларускім настаўнікам, а таксама прапанавалі відэаматэрыялы для дапаможнага дыску.
Дыск можна замовіць праз электронную пошту
nastaunik.info@gmail.com Каментаваць
Прэзентацыі да ўрокаў па культуры Беларусі і гісторыі 1917–1918 гг.
Шэраг прэзентацый, зроеных настаўніцай ліцэя г. Барані
Таццянай Лабанавай.
Прэзентацыя “Барока” (ppt, 2,4) для 7 класа (і не толькі. Яе магчыма выкарыстовываць на любых уроках па гісторыі Беларусі і на пазакласных мерапрыемствах) змяшчае ў сабе шэраг фотаздымкаў з сайта “Глобус Беларусі” і распавядае пра яскравую старонку беларускай культуры часоў Вялікага княства Літоўскага.
Прэзентацыі па культуры Беларусі
першай (ppt, 3,3 МБ) і
другой (ppt, 1,6 МБ) паловы 19 ст. змяшчаюць набор слайдаў з тэкставай і нагляднай інфармацыяй. Улічваючы той факт, што тэмы па культуры амаль што заўсёды неяк дрэнна ўспрымаюцца вучнямі, магчыма, такая форма дапаможа настаўніку прадставіць тэму інакш.
Прэзентацыя “Беларусь у час Кастрычніцкай рэвалюцыі. Утварэнне БНР” (ppt, 1,7 МБ) (для 11 класа) змяшчае шэраг дакументаў, карт, выяў, фактаў, якія дапамогуць утварыць агульную карціну, склаўшуюся па беларускім нацыянальным пытанні ў 1917–1918 гг. Гэты матэрыял дапаможа настаўнікам і вучням арганізаваць размову, дыскусію па прапанаваным пытанні. Гэты матэрыял добра ўспрымаецца падрыхтаванай аудыторыяй, гатовай да размовы па гэтым пытанні.
Каментаваць
Урок па тэме “Замацаванне беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах грамадзянскай
вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ”
Гэты ўрок быў праведзены настаўніцай
Юліяй Федзянінай у 9’ класе Туркоўскай школы (Бабруйскі раён).
У аснову ўрока пакладзены групавы
метад работы з выкарыстаннем
праблемна-пошукавых заданняў. Настўнік большую
частку ўрока выступае ў якасці кансультанта, што стымулюе вучняў да самарэалізацыі, актывізуе дзейнасць. Парная і групавая работа развівае
камунікатыўныя навыкі. Вучыць школьнікаў выказваць свае думкі, значыць, ствараць станоўчыя ўмовы для умення фарміраваць уласныя погляды на праблему.
Спампаваць план урока (doc, 64 КБ)
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,3 МБ)
Каментаваць
«Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе. Асаблівасці Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ»
Настаўнік гісторыі і грамадскіх навук мінскай школы №142
Казімір Герасімовіч распрацаваў урок па гісторыі Беларусі на тэму «Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе. Асаблівасці Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ» з выкарыстаннем модульных тэхналогій, якія дазваляюць вучням, працуючы ў групах, не толькі атрымліваць інфармацыю, але і адразу апрацоўваць і аналізаваць яе.
Спампаваць матэрыял (doc, 183 КБ)
Каментаваць
Сайт Леаніда Маракова, прысвечаны бальшавіцкім рэпрэсіям
Пачаў працу ўнікальны інтэрнет‑сайт «Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi» —
marakou.by.
У інтэрв’ю
БелаПАН Л.Маракоў адзначыў, што на сайце размешчаны падрыхтаваныя ім «даведнікі з біяграфіямі нашых продкаў — пакутнікаў, расcтраляных або закатаваных у турмах НКВД, і тых нямногіх, што пакалечанымі вырваліся з ленінска‑сталінскіх канцлагераў». Сярод сабраных і прадстаўленых біяграфіяў – 4 тыс. настаўнікаў.
Цяпер настаўнікі маюць магчымасць непасрэдна пазнаёміць вучнямі са многімі біяграфіямі выдатных дзеячоў беларускай адукацыі і культуры, зактаваных бальвавікамі.
Паводле БелаПАН.
Сайт наваградскага клуба «Беларускае кола»
«Мы – сябры Клуба – дарослыя і дзеці. Мы аб’ядналіся, каб вывучаць і адраджаць гістарычнае мінулае Бацькаўшчыны. Мы – частка грамадства і хочам быць актыўнымі грамадзянамі сваёй Радзімы». На сайце клуба, створанага наваградскімі настаўнікамі і вучнямі, можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб выдатных асобах Беларусі, гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі і інш. Матэрыял прадстаўлены ў кампактным і вельмі зручным для ўспрымання і прэзентацыі выглядзе.
Адрас сайта –
http://belkola-org.na.by/
Асновы вучнёўскай даследчай працы
Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з
12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.
У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.
Аў
тар-складальнік:
Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч
Спампаваць праграму (doc, 120 КБ)
Паводле www.nie.by
«Беларусь, Расія, СССР у 1917–1939 гг.»
Інтэграваны ўрок па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі (9 клас), распрацавны настаўніцай талькаўскай школы
Наталляй Ільініч.
Cпампаваць матэрыял (doc, 26 КБ)
Урок для 10 класа
Распрацоўка ўрока на тэму «Станаўленне Вялікага княства Літоўскага», падрыхтаваны з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогіяў (праграма прэзентацый). Складзены
Таццянай Лабанавай, настаўніцай ліцэя г. Барані (Віцебская вобл.)
Спампаваць план урока і прэзентацыю (zip, 69 КБ)
Сшыткі па гісторыі і ЧГД
Навошта патрэбны сшыткі па гісторыі ў наш час, калі па ўсіх курсах і класах створаны друкаваныя рабочыя сшыткі? Якія віды запісаў можна выкарыстоўваць у сшытках па гісторыі? Якія аргументы могуць быць супраць іх? Свае адказы на гэтыя пытанні, а таксама арыгінальныя расапрацоўкі прапануе настаўніца
Наталля Іллініч.
Спампаваць матэрыял (zip, 46 КБ)
Віктарына «Мы – беларусы»
Пры гутарцы з вучнямі мінскіх школ, гімназій і ліцэяў выявілася, што яны добра ведаюць па гісторыі Бацькаўшчыны толькі некалькі асоб, напрыклад, Аляксандра Лукашэнку, Панцеляймона Панамарэнку, Пятра Машэрава, а з дзеячаў культуры – Францішка Скарыну, Янку Купалу, Якуба Коласа, ведаюць пра Ефрасінню Полацкую, Канстанціна Каліноўскага, але нічога не ведаюць пра братоў Ельскіх, Эдуарда Вайніловіча, Язэпа Лёсіка і многіх іншых выдатных асоб нашай Бацькаўшчыны. Каб дапамагчы настаўнікам пашырыць кругагляд сваіх выхаванцаў,
Сымон Барыс і Барыс Муха падрыхтавалі віктарыну, якая ўключае заданні, разлічаныя на вучняў рознай падрыхтоўкі і здольнасцяў.
Спампаваць тэкст віктарыны (doc, 75 КБ)
Лінія Сталіна вачыма мясцовых жыхароў
Сярод маршрутаў, рэкамендаваных для школьнікаў, лінія Сталіна займае першае месца. Перад тым, як везці дзяцей на экскурсію на лінію Сталіна, кожны настаўнік павінен падрыхтавацца. Да 9 мая карэспандэнт Радыё Свабода і вядомы бард Зміцер Бартосік
запытаўся ў мясцовых жыхароў, што ж было на лініі Сталіна насамрэч у час вайны. Цікавы і арыгінальны матэрыял вам у дапамогу.
«
Незаангажаваныя гісторыкі сьцьвярджаюць, што гэты “гістарычна-культурны комплекс” ня мае дачыненьня ні да гісторыі, ні да культуры. Што ў чэрвені 1941-га на гэтай “лініі” не магло быць баёў, бо старыя ўмацавальныя раёны былі зьнішчаныя самім Сталіным у 1939-м. Што нават сама гэтая назва, “Лінія Сталіна”, узятая ў Гёбэльса».
Тэхналогія тэрору
Вядомы ў Беларусі даследчык па справах сталінскіх рэпрэсій
Ігар Кузняцоў паказвае, як рэжым выкарыстоўваў тэрор для рашэння
сацыяльна-эканамічных праблем. Спачатку гвалт быў скіраваны супраць «варожых класаў", але вельмі хутка пераўтварыўся ў гвалт супраць апазіцыі ва ўласнай партыі. У выніку ён стала універсальным сродкам супраць свайго народу. Чалавек, прыніжаны страхам, спачатку прымае сваё прыніжэнне як непазбежнасць, потым наогул забываецца, што яго прынізілі. Ён успрымае прыніжэнне як нешта звычайнае і натуральнае.
Артыкул цалкам
Сайт “Навуковага таварыства вайсковай гісторыі і археалогіі “Рубон”
Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэту імя Я.Купалы
Карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй.
Тут адміністратар сайту – гісторык
Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту
Для настаўнікаў, якія навучаючы ходзяць, а ходзячы вучаць...
Лявон Карповіч з в. Луна Мастоўскага раёна на прыкладзе
“Падарожжа “Шляхам паўстанцаў” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі” апісвае падрыхтоўку аднаго з заняткаў для старэйшых класаў базавай школы. Гэта не проста актыўны турызм, але і альтэрнатыўная форма выкладання ў школе, на занятках краязнаўчага ці гістарычнага гуртка, якая развівае супрацоўніцтва паміж настаўнікам і вучнем, узмацняе цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых, любоў да Радзімы.
Загрузіць