Урок англійскай мовы (2 клас, па падручніку “Цудоўная шкатулка” пад рэдакцыяй Седуновай Н. М.) Распрацаваны настаўніцай слонімскай гімназіі №1 Ірынай Валынец. Спампаваць матэрыял (doc, 131 КБ)
Слоўнічак тынэйджэра
Кожны беларус, нават выдатнік, трапляючы ў англамоўную краіну, сутыкаецца з шматлікімі ідыомамі, моладзевым слэнгам і г.д. Каб было лягчэй зразумеціь сваіх раўналеткаў, Маша Ляўчук і Эля Бахар з СШ № 5 г. Навагрудку склалі слоўнічак для тынэйджэраў «The English used nowadays». Зразумела? Got it? – тады Come on! Карыстайцеся. Спампаваць слоўнік “The English used nowadays”
Выратавальны даведнік па граматыцы англійскай мовы
«Мой юны сябар, раней ты атрымаў ад мяне Англійска-беларускі слоўнік. Спадзяюся, ён быў табе някепскім памочнікам. Зараз ты трымаеш у руках гэты маленькі даведнічак, які ўтрымлівае ў сціслай форме ўвесь школьны курс англійскай граматыкі. Яго дастаткова, каб чытаць і перакладаць з англійскай самыя розныя тэксты. Гэта ягоная асноўная задача. Але ён будзе карысным і пры падрыхтоўцы да здачы тэстаў...» Загрузіць даведнік
Англійска-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі
«Слоўнічак гэты ўзнік выключна з жадання мець у нашай мове дапаможнік, што задаволіў бы самыя пільныя патрэбы беларускага чытача, найперш навучэнца, у такога кшталту літаратуры. Слоўнік змяшчае самыя звычайныя тэрміны, якія сустракаюцца як у навучальнай літаратуры, гэтак і ў навукова-папулярных публікацыях. Зазначу, што навуковыя тэксты ў англійскай мове чытаюцца лёгка і проста: цяжкіх для разумення матэрыялаў у ЗША і Брытаніі проста не друкуюць..» Чытаць далей Загрузіць слоўнік
Дзядзька Мікола прапануе беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў на 5.000 словаў
«Як карыстацца гэтым слоўнікам. Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзвюх моваў, досведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства. Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных як асаблівасць беларускага маўлення. Паколькі мяккі знак гуку не абазначае, то яго можна не браць пад увагу як літару, таму звычайны алфавітны парадак словаў амаль не парушаўся. Нават калі і ёсць пэўная перамена месца слова, то яго лёгка знайсці...» Чытаць далей Загрузіць слоўнік
Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы
«Слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўнічак быў невялікі, каб ім было зручна і проста карыстацца. Таму, вядома, у ім таксама не будзе ўсіх словаў, але самае-самае патрэбнае ты ў ім, канешне, знойдзеш...» Чытаць далей Загрузіць слоўнік (ZIP, 175 KB)
Фізкультурны кампанент
Ганна Байкова, настаўніца СШ № 131 г.Мінска Фізкультурна–пазнавальны кампанент па асноўным тэмам школьнай праграмы па англійскай мове для 1–4 класаў школ з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. Спампаваць
Рыфмоўкі для правядзення фізхвілінак на ўроках англійскай мовы
Ганна Байкова, настаўніца СШ № 131 г.Мінска One, one, one Boys, run! Two, two, two Girls, run, too! Three, three,three Boys, come to me! Four, four, four Girls, touch the floor! Five, five, five Boys and girls, fly! Усе рыфмоўкі
Распрацоўка ўрока па тэме «MUCH – MANY»
Ганна Байкова, настаўніца СШ № 131 г.Мінска Да Вашай увагі распрацоўка па тэме «MUCH – MANY» для 3-ага класа пры выкарыстанні падручніка «Английский язык» І.Н.Верашчагінай і В.У.Афанасьевай. Як дапаможны матэрыял прапануецца прэзентацыя PowerPoint па дадзенай тэме. Чытаць артыкул цалкам Загрузіць прэзентацыю PowerPoint
Спалучэнне актыўных метадаў навучання з тэставай сістэмай ацэнкі ведаў на прыкладзе выкладання англійскай мовы
Валянціна Быстрык, настаўніца англійскай мовы СШ № 5 г.Навагрудка «Хачу падзяліцца сваім досведам працы з вучнямі 9-х класаў у курсе англійскай мовы. Па-першае, мне хацелася даць добрыя веды па тэмах, увесці ва ўжытак спецыяльныя тэрміны. Па-другое, падрыхтаваць дзяцей да тэставай сістэмы ацэнкі. Па-трэцяе, ведаючы пра ключавыя кампетэнцыі, якія становяцца асновай зместу базавай адукацыі ў Еўропе, мы планавалі развіццё і паглыбленне некаторых элементаў у нашай краіне. Актыўныя метады навучання павінны былі дапамагчы ў гэтым вучням і настаўніку». Чытаць артыкул цалкам
FIRST ANNUAL BELARUSAN EFL TEACHER-TRAINING SUMMER INSTITUTE 2003
Летняя школа ў Наваградку сабрала настаўнікаў з усёй Беларусі. Праграма навучання складалася з iнтэрнэт- i кампутарных тэхналогiяў вывучэння англійскай мовы, кааператыўнага навучання, выкарыстання вiдэа і аўдыя-крынiцаў. Напрыканцы ўдзельнікі атрымлі вiдэа- і аўдыя-касэты, сучасныя кнiгi-дапаможнiкi i іншыя метадычныя матэрыялы, распрацаваныя адмыслова для тых, хто вывучае англійскую мову не як родную. Асаблiвую карысць надало поўнае паглыбленне ў англа-моўную прастору – выкладанне вялі амерыканскiя адмыслоўцы. Адкрыць прэзентацыю (86 КВ)
Камплект дапаможных матэрыялаў па тэме кааператыўнае навучанне прадстаўлены сп. Кіці Джонсан.
Да ведама настаўнікаў: ВЫЙШАЎ ВЯЛІКІ АНГЕЛЬСКА-БЕЛАРУСКІ СЛОЎНІК
21 верасьня 2006 г. у бібліятэцы імя Пушкіна адбылася прэзэнтацыя “Ангельска-беларускага слоўніка”. Аўтарка Валянтына Пашкевіч, вядомая сваім двухтомным падручнікам беларускае мовы для англамоўных (Таронта, 1974, 1978) укладала слоўнік некалькі дзесяцігодзьдзяў. Выступоўцы адзначалі, што выхад пагляднага тому з 30 тысячамі слоўнікавых артыкулаў – вялікая падзея для беларускай культуры.
Далей