Інфарматыка
Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы
Аўтар-укладалінік Мікола Савіцкі 
Слоўні
к-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Спампаваць слоўнік (pdf, 1,9 Mb)
Каментаваць
Тлумачальны слоўнік
Прафесар Мікола Савіцкі склаў і выдаў «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» на беларускай мове.
«Я паставіў перад сабой дзве задачы. Першая — паказаць і даказаць, што на беларускай мове распрацавана навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Другая — даць нацыянальна свядомым беларусам тлумачальны слоўнік па інфарматыцы для практычнага ўжытку», — кажа прафесар.
Слоўнік увабраў больш за 2500 тэрмінаў. Гэта плён амаль дваццацігадовай працы. Яшчэ ў 1990 годзе Мікола Савіцкі перайшоў на выкладанне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў эканамічным універсітэце
па-беларуску. Тады ён і пачаў працу над беларусізацыяй навуковых дапаможнікаў.
Тэрміны ў тлумачальным слоўніку падаюцца
па-беларуску і
па-англійску. «Рускамоўныя адпаведнікі не прыводзіў наўмысна. Тым самым я хацеў падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы і яе самастойнасць сярод развітых моў свету».
Набыць выданне можна ў кнігарні «Акадэмкніга».
Паводле Нашай Нівы
Каментаваць
Распрацоўка тэмы «Камп'ютэрныя прэзентацыі"
Сучасныя вучні маюць шмат магчымастей для набыцця разнастойных ведаў, але часта задаюць пытанне «а навошта?», не разумеюць, чаму яны павінны вывучаць менавіта ГЭТА, і менавіта такім чынам. Адсюль узнікаюць непаразуменні, канфлікты, стрэсавыя сітуацыі як для вучняў, так і для выкладчыкаў. Але ёсць пэўныя аб'ектыўныя фактары, карыстаючыся якімі можна зрабіць вучэбны працэс не руцінаю, а творчасцю. Гэта фактары, якія ўлічваюць і асабовыя здольнасьці кожнага, і псіхалагічныя асаблівасці, і патрэбы, і г. д.
Улічыць гэтыя фактары праз выкарыстанне элементаў модульнай, інтегральнай і лі
чбава-арыентаванай тэхналогій на ўроках інфарматыкі прапануе настаўніца мінскай школы №17
Людміла Марціна
Спампаваць распрацоўку тэмы «Камп’ютэрныя прэзентацыі» (7 клас) (doc, 59 КБ)
Каментаваць
«Займальная інфарматыка»
Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, крыжаванак, рэбусаў, прэзентацый, складзены настаўніцай Глыбоцкай школы №3
Лідзіяй Раманчук, сабраных у адно выданне.
Гэты матэрыял дапаможа настаўнікам у арганізацыі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, а вучням – у развіцці логікі, уяўлення, творчасці.
Спампаваць матэрыял (doc, 1,5 МБ)
Прэзентацыя «Гульня па інфарматыцы «Шчаслівы выпадак» (ppt, 250 КБ)
Прэзентацыя «Жартоўная віктарына» (ppt, 400 КБ)
Прэзентацыя «Пытанне-адказ» (ppt, 316 КБ)
Прэзентацыя «Рэбусы па інфарматыцы» (ppt, 1,0 МБ)
Каментаваць
Крытычнае ацэньванне сайтаў малодшымі і сярэднімі школьнікамі
Раней на nastaunik.info мы ўжо размяшчалі
пераклад фрагментаў украінскай кнігі
Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаны саманавучанню настаўнікаў пры ацэнцы і
нтэрнэт-рэсурсаў. Зараз прапануем вам распрацоўкі практыкаванняў па навучанні крытычнаму ацэньванню
вэб-старонак для вучняў малодшай і сярэдняй школы з гэтай жа кнігі.
Спампаваць пераклад(pdf, 132 КБ)
Развіццё крытычнага мыслення пры карыстанні інтэрнэт-рэсурсамі
Як навучыць вучняў працаваць з і
нтэрнэт-старонкамі, крытычна ацэньваючы іх змест? Чаму нам трэба навучыцца адрозніваць «добрыя» сайты ад «дрэнных»? Як планаваць навучанне? Якія ёсць тэхнікі і індыкатары ацэньвання?
Адказы на гэтыя пытанне можна знайсці на старонках кнігі ўкраінскіх аўтараў
Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць».
Прапануем вашай увазе пераклад фрагментаў гэтай кнігі, прысвечаных першаму этапу фармавання крытычнага мыслення – саманавучанні настаўнікаў крытычнай ацэнцы і
нтэрнэт-старонак.
Спампаваць пераклад (pdf, 160 КБ)
Кампутарны слоўнік – сайт беларускай тэраміналогіі
Вялікай цяжкасцю ў працы настаўніка інфарматыкі ў беларускай школе з'яўляецца падбор належнай тэрміналогіі. Большасць беларускіх выданняў – састарэлыя і неадаптаваныя да такой сучаснай галіны, як інфармацыйныя тэхналогіі.
Запрашаем вас на сайт
http://kamputerm.org/, які можа дапамагчы Вам знайсці патрэбны пераклад з англійскай або рускай мовы!
Інтэграваныя ўрокі па інфарматыцы і беларускай мове
Аўтарскі ўрок на тэму «Складаназалежныя сказы» і факультатыўны занятак «Зваротак» (прысвечаны вясне) распрацаваны настаўніцамі глыбоцкай школы №3
Лідзіяй Раманчук і Алай Буцько
Спампаваць матэрыял (zip, 550 КБ)
Камбінаваны ўрок у 5 класе «Чорная скрынка»
Прапануем пазнаёміцца з метадычнай распрацоўкай урока інфарматыкі ў 5 класе «Чорная скрынка».
Аўтар: Дзмітры Кулагін – Калінінградская вобл. г. Несцераў. Распрацоўка занаяла другое месца ў ІІ Міжнародным конурсе «Сучасны урок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання».
Метадычная распрацоўка
Дадаткі з узорамі задач Прэзентацыя PowerPoint

...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;)
Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову на
сайце «Софт па-беларуску».
Сайт настаўнікаў інфарматыкі Маладзечынскага раёна
Сайт настаўнікаў інфарматыкі Маладзечынскага раена:
informatic.iatp.by
Матэрыялы для настаўнікаў, інфармацыя аб школах, працы вучняў, карысныя спасылкі...