Нямецкая мова
Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch
Мікалай Кур’янка. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2006.
Гэты слоўнік — першы
нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 50 000 словаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі. Маючы выразную функцыянальную накіраванасць, слоўнік дапаможа карыстальніку перакласці нямецкія тэксты размоўнага,
грамадска-палітычнага і лі
таратурна-мастацкага жанраў. Прызначаецца шырокаму колу карыстальнікаў: перакладчыкам, студэнтам, навуковым даследчыкам.
Чытаць далей / Каментаваць
Кансультант па нямецкай мове ў школе

Кансультант па нямецкай мове як замежнай Інстытута імя Гётэ адказвае за пытанні супрацы ў галіне адукацыі і нямецкай мовы са школамі.
Галоўная ўвага надаецца спрыянню ў выкладанні нямецкай мовы ў школах Беларусі і паляпшэнню якасці сістэмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. У супрацы з Міністэрствам адукацыі праводзяцца
конкурсы для вучняў і
семінары па павышэнню кваліфікацыі праз беларускія ўстановы павышэння кваліфікацыі. Пры гэтым выкарыстоўваецца перш за ўсё патэнцыял мультыплікатараў, якія былі падрыхтаваны ў 20
01–2003 гг. у рамках асобнага праекта.
Кансультант па нямецкай мове курыруе
стыпендыяльную праграму Службы педагагічных абменаў (PAD) у Беларусі. Па прафесіную кансультацыю настаўнікі нямецкай мовы могуць звяртацца да
спадарыні Катарыны Ланге.
Чытаць далей / Каментаваць
Падручнік для 10 класа 12-гадовай школы
Аўтары падручніка нямецкай мовы для школ з беларускай мовай навучання –
А. П. Будзько і В. М. Еўтуховіч.
Спампаваць тут (rar, 4,3 МБ)
Паводле сайтаadu.by
Internet у дапамогу настаўніку: www.dw-world.de

Адной з хатніх старонак на ўласным ці працоўным камп’ютары ў настаўніка нямецкай мовы можа стаць старонка радыёстанцыі “Deutsche Welle”. Акрамя стужкі навінаў, краіназнаўчай інфармацыі пра Германію, рэдакцыя сайта прапаноўвае чытачам і слухачам раздзел
“Deutschkurse”.
DW змяшчае распрацаваныя матэрыялы як для выкладання нямецкай мовы, так і для самастойнага навучання.
Такія матэрыялы на занятку будуць у радасць як настаўніку, так і дзецям!
Большасць матэрыялаў грунтуецца на актуальных навінах службы “Нямецкая хваля”, уключае аўдыёзапісы і тэксты да іх, працу над лексікай, граматыкай, вымаўленнем і падыходзіць для навучэнцаў старэйшых класаў ці студэнтаў, якія гатовы да працы з аўтэнтычнымі тэкстамі і навінамі.
Чытаць далей