Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Біялогія

Прэзентацыя «Горад, у якім я жыву»

Прэзентацыя да ўрока па гарадской экалогі, зробленая гомельскімі настаўнікамі.
Спампаваць прэзентацыю (1,3 МБ)

Каментаваць

Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Чарнобыльскай трагедыі

Матэрыял да ўрока экалогіі, зроблены гомельскімі настаўнікамі, апавядае пра экалагічныя, гуманітарныя, эканамічныя і сацыяльныя наступствы радыяцыйнай катастрофы .
Спампаваць прэзентацыю (2,5 МБ)

Каментаваць

Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага паэме Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла»

Матэрыял да спалучнага ўрока беларускай літаратуры і біялогіі, распрацаваны гомельскімі настаўнікамі, запрашае вучняў да развагаў над праблемамі экалогіі як з прыродазнаўчага, так і з агульначалавечага гледжання .
Спампаваць прэзентацыю (430 КБ)

Каментаваць

Дзьмітры Вінчэўскі «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі"

Прапануем вашай увазе ўнікальнае для Беларусі выданне «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі". На яе старонках вы знойдзеце не толькі цікавую і арыгінальную інфармацыю пра такія экалагічныя аспекты жыцця птушак, як міграцыя, адаптацыя і выжыванне ў сучасным прыродным свеце, але і апісанне многіх інтэрактыўных методык навучання і прыклады іх ужывання. Спадзяемся, што вялікі педагаічны і выхаваўчы досвед аўтара дапаможа як настаўнікам біялогіі пры вывучэнне адпаведных раздзелаў заалогіі і экалогіі, але і шырокаму колу педагогаў, зацікаўленаму ў інтэрактыўных метадах навучання і практыкі іх выкарыстання для розных школьных прадметаў.
Спампаваць кнігу (pdf, 7 МБ)

Каментаваць

Урок па тэме “Кровазварот”

Арыгінальную распрацоўку ўрока, зробленую на добрым інфармацыйна-тэхналагічным узроўні, даслала нам настаўніца гарадзенскай гімназіі №6 Гелена Гупянец.
Урок праводзіўся восенню 2008 года ў дзевятым класе, дзе біялогія выкладалася на базавам узроўнні. Большасць вучняў у гэтым класе знаходзілася на 4 і 5 узроўнні навучання па біялогіі.
Складанасць зместу ўроку “Кровазварот” для вучняў заключаецца ў тым, што ўявіць сабе працэсы руху крыві ў арганізме, пераўтварэння артэрыальнай крыві ў вянозную па падручніку амаль што немагчыма. Арганізацыя працэсу навучання перш за ўсе звязана з пастаўленымі мэтамі (знаходзяцца ў распрацоўцы ўроку), і мала таго, з асэнсаваннем і прыняццем іх вучнямі. Пастаўленныя мэты адпавядаюць запатрабаванням, магчымасцям і ўзроставым асаблівасцям вучняў.
Для дасягнення гэтых мэтаў былі падабраныя заданні, накіраваныя на ўменні выбіраць галоўны матэрыял, параўноваць, усталеўваць сувязі паміж будовай і функцыямі крывяноснай сістэмы. У пачатку ўроку ствараецца пралемная сітуацыя, якая вырашаецца напрыканцы ўрока.
Спампаваць матэрыял (doc, 205 КБ)
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 1,35 МБ)
Спампаваць анімацыю «Сасуды» (exe, 2,8 МБ)
Спампаваць анімацыю «Кругі кровазвароту» (exe, 3,1 МБ)

Каментаваць
Метадычныя матэрыялы па экалогіі і ўстойліваму развіццю
На Беларускім зялёным партале www.greenbelarus.info размешчаныя новыя матэрыялы ў бібліятэцы з новымі магчымасцямі – пошукам дакументаў па ключавых словах. Партал мае метадычныя дапаможнікі, прэзентацыі і іншую літаратуру для настаўнікаў, якую можна вольна пампаваць. Шэраг матэрыялаў знаходзіцца ў працэсе апрацоўкі і будзе змешчаны пазней. Адміністрацыя Беларускага зялёнага партала заклікае ахвочых дасылаць сваю літаратуру па экалагічнай тэматыцы.

Гульні для дзетак

У заархіваваным выглядзе Вы знойдзеце падрабязна распісаныя сцэнары розных гульняў і заданняў, якія можна выкарыстаць пад час адпаведных урокаў, і, асабліва, пасля іх, у гуртках і на факультатыўных занятках. Іх змест звязаны з чатырма відамі птушак – пасланак вясны. Але ідэі гульняў і заняткаў можна выкарыстаць і для іншых школьных і пазашкольных мерапрыемстваў, калі Вы хочаце інтэрактыўнасці – г.з. актыўнага ўдзелу вучняў у праводзімых занятках і гульнях, іх больш глыбокага знаёмства паміж сабой і з прадметам навучання – у нашым выпадку з птушкамі навокал нас.
Спампаваць сцэнары (rar, 525 КБ)
У дадатак да гэтага дапаможніка можна выкарыстоўваць камплект простых малюнкаў для больш паспяховага правядзення гульняў
Спампаваць ілюстрацыі (pdf, 2,8 МБ)
Паводле сайта дзіцячай прыродазнаўчай ініцыятывы «Жывая вясна»

Еўрапейскія вожыкі абпаўзаюць Беларусь па перыметры

Цікавы рэпартаж часопіса “34”, прысвечаны беларускім вожыкам і іх даследчыку, выкладчыку кафедры экалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, Аляксандру Саварыну (былы настаўнік біялогіі і хіміі гомельскай школы №10).
Чытаць рэпартаж

Прафілактыка інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Лекцыя для падлеткаў

Матэрыял склала Тацяна Нікіфарава, якая выкладае педыятрыю ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лекцыя ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэрыял, вытрымкі з заканадаўства, практычныя парады спецылістаў. Напісаная ў форме PowerPoint прэзентацыі, складаецца з 53-х слайдаў.
Матэрыял рэкамендуецца ў дапамогу настаўнікам біялогіі, школьным медработнікам,якія найбольш кваліфікавана могуць данесці веды да падлеткаў, а таксама класным кіраўнікам і старшакласнікам.
Спампаваць файл PrafilaktykaIPPS.ppt (2,9 Mb)

Урок «Фактары, якія ўплываюць на раслінныя супольнасці"

План урока біялогіі (7 клас), распрацаванага настаўніцай Радунскай гімназіі (Воранаўскі раён, Гарадзенская вобл.) Геленай Белязюн.
Спампаваць матэрыял (doc, 113 КБ)

Кантрацэпцыя. Лекцыя для падлеткаў.

Матэрыял падрыхтавала Тацяна Нікіфарава – медык і педагог.
Выкладае ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы, г Мінск.
На пазакласных занятках Тацяна навучала будучых медыкаў, як размаўляць з падлеткамі на тэмы цяжарнасці, хваробаў, якія перадаюцца палавм шляхам, кантацэпцыі, наркотыкаў. Аказалася, што самі навучэнцы медыцынскага каледжа... мала адукаваныя ў гэтых пытаннях. Так нарадзіўся гэты матэрыял, які прапануецца найперш настаўнікам біялогіі ды класнымм кіраўнікам. А таксама вучням старэйшых класаў.
Кантрацэпцыя (РРТ, 2,4 Мб)

Сайт 'Ахова птушак Беларусі'


Настаўнікам біялогіі, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай прыродай, будзе карысна наведаць сайт грамадскай арганізацыі 'Ахова птушак Беларусі', размешчаны па адрасе http://ptushki.org. На сайце размешчаныя цікавыя артыкулы, інфармацыя аб экалагічных клубах для дзяцей і дарослых, фотагалерэя і іншыя матэрыялы.

БІЯЛОГІЯ ЎНУТРЫВАНТРОБНАГА РАЗВІЦЦЯ

Цудоўны  сайт на беларускай і англійскай мовах.  Прычым тэкст падаецца адначасова на агульнай старонцы для зручнасці. Утрымлівае навуковы матэрыял, выкладзены даступнай мовай, бібліяграфію, цудоўныя малюнкі, тэрміналагічныя спасылкі.  Будзе карысны настаўнікам і зацікаўленым вучням і студэнтам, якія хочуць быць уключаныя ў сусветную адукацыйную  і навуковую прастору.
Адрас сайта :  http://www.ehd.org/resources_bpd_documentation.php?language=10

Раздаткі праверачных работ па курсу анатоміі (9 клас)

Аўтары даслалі свае напрацоўкі з наступным суправаджэннем:
«З задавальненнем чытаем разам з жонкай ваш сайт.  Сёння зпампавлі тэсты па біялогіі, мы ўдзячны аўтару за такую магчымасць. Мы таксама хочам прапанаваць настаўнікам, асабліва якія працуюць у 9 класе ў беларускамоўных школах, свае напрацоўкі праверачных работ па курсу анатоміі. Спадзяемся што яны будуць карыснымі для практыкаў і зменшаць час на падрыхтоўку самастойных і кантрольных работ.
З павагай і надзеяй на супрацу»
Алена Ясевіч, настаўнік біялогіі УА «гімназія №4 г.Смаргонь»
Аляксандр Ясевіч, кіраўнік гуртка «Тэарытычныя асновы біялогіі» УА «СРЦТДМ».

Камплект матэрыялаў утрымлівае:
Раздаткі
- Трох кантрольных работ з курсу анатоміі;
- Чатырох самастойных работ па тэмах: «Страваванне”, «Выдзяляльная сістэма”, «Дыханне», «Крывяносная сістэма»;
-  Прыкладнае тэматычнае планаванне: Біялогія 9 клас ( 51 гадзіна, 2/1 г у тыдзень)
Спампаваць камплект матэрыялаў

Тэматычныя тэсты па курсе «Агульная біялогія»

Прапануем увазе тэсты для кантроля ведаў па асобных тэмах з курсу «Агульная біялогія». Тэсты прыдатныя для падрыхтоўкі абітурыентаў да цэтралізаванага тэставання. Кожны тэматычны раздзел утрымлівае 250 тэставых заданняў з прыведзенымі адказамі.
Аўтар тэстаў – Каранькоў Андрэй Эдуардавіч
Карыстайцеся, калі ласка
- Эвалюцыйнае вучэнне. Развіццё арганічнага свету.
- Анатомія і фізіялогія чалавека
- Батаніка
- Заалогія
- Асновы цыталогіі




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY