Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Беларуская літаратура

«Беларускае пяціборства-ХІ»: Заданні і адказы

Гэты беларускі паэт за 83 гады свайго жыцця спазнаў і турмы, і вялікую славу, яго творы забараняліся, кніг і канфіскоўваліся паліцыя й, але ён стаў народным паэтам Беларусі, займаў высокія пасады ў БССР. Назавіце сапраўднае прозвішча (8) і псеўданім (6), пад якім гэты паэт вядомы ў беларускай літаратуры. Назавіце дзве самыя высокія пасады, якія ён займаў (5+6). Які юбілей паэта (5) будзе адзначацца ў гэтым годзе? Паспрабуйце пранікнуць у думкі гэтага чалавека і дапоўніць адным радком яго верлібры...

Чытаць далей / Каментаваць

Беларускія прымаўкі (анімацыя)

Міхаіл Тумеля, «Беларусьфільм»

Чорт чорта пазнаў дый на піва пазваў.
Воўк не пастух, а казёл не агароднік.
Сарока – калу, а кол – усяму сялу.
Анёлам ляцэў, а чортам сеў.
І баран бы касіў, каб хто за ім касу насіў.
Адзін пень агрэў, а другі спіну грэў.
Хоць саву аб пень, хоць пень аб саву, усё саве баліць.
Ведаў Бог, што не даў свінні рог.
З мядзведзем дружы, а за стрэльбу – дзяржы.
Возу гною і вяселле дае дарогу.
Воцат не гарэлка, а кума – не жонка.
Ратаваны з вады конь і лужы баіцца.
Як пазычыць, то вочы як у сокала, а як аддаваць – то як у савы.

Чытаць далей / Каментаваць

Сачыненне на вольную тэму

Вучэбны дапаможнік

Марыя Верціхоўская, Вольга Верціхоўская. Сачыненне на вольную тэму: Вучэбны дапаможнік.
Мінск: Кніжны Дом, 2004. 
У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя i практыка сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхнапогіяй сачынення на вольную тэму i пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае i пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Чытаць далей / Каментаваць

Тэма сачынення – вольная

Зборнік тэматычных блокаў

Марыя Верціхоўская. Тэма сачынення – вольная: Зборнік тэматычных блокаў. Мінск: Юніпрэс, 2002
Кніга складаецца з тэматычных блокаў-артыкулаў, напоўненых адпаведным літаратурным матэрыялам, які можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўды да сачынення. У сачыненнях на вольную тэму павінна быць выяўлена цесная сувязь з літаратурай, творчасцю беларускіх пісьменнікау. Адсутнасць такіх сувязей i асацыяцый – тыповы недахоп школьных сачыненняў. Дапамагчы вучням пазбегнуць гэтага недахопу – прызначэнне кнігі.

Чытаць далей / Каментаваць

Класікі і сучаснікі ў школе

Дапаможнік для настаўнікаў 

Дапаможнік Алеся Бельскага (Мінск, 2005) створаны ў адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай літаратуры. Ён прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў. Значная ўвага адведзена аглядавым тэмам па беларускай паэзіі ў курсе літарватуры, паколькі гэтага матэрыялу бракуе і настаўнікам, і студэнтам, і вучням. Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць у шматаспектным вывучэнні творчасці таго ці іншага пісьменніка, гісторыі беларускай літаратуры і сучаснага перыяду яе развіцця. Адрасавана беларускаму настаўніцтву, вучням старэйшых класаў, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў. Разам з тым выданне разлічана на самае шырокае кола чытачоў.

Чытаць далей / Каментаваць

Няправільных думак не бывае: Эфектыўны ўрок літаратуры

Галіна Анатольеўна СУХАВА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 5 Віцебска,
выдатнік адукацыі, лаўрэат конкурсу «Настаўнік года-2009». 

Сёння, калі інфармацыйны паток захоплівае кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу, неабходна думаць пра эфектыўныя шляхі арганізацыі ўрока. Праблему эфектыўнага вывучэння літаратуры можна сфармуляваць наступным чынам: як за абмежаваны час, адведзены на вывучэнне мастацкіх твораў, навучыць большаму? Ці як навучыць таму ж за меншы час?
Адным з самых моцных стымулаў да перагляду падыходаў і ўласных пазіцый да эфектыўнага навучання літаратуры з’яўляюцца кантроль і ацэнка вынікаў навучання. Для настаўніка ацэнка ведаў і ўменняў вучняў з’яўляецца найбольш складанай задачай.

Чытаць далей / Каментаваць

Верш Янкі Купалы ў выкананні Сяргея Міхалка (відэа)

Хто ты гэткі?

Адбылася прэм’ера новага кліпа гурта «Ляпис Трубецкой» – «Не быць скотам». Гэта першая песня ў гісторыі гурта, напісаная яе лідэрам Сяргеем Міхалком на вершы іншага аўтара – класіка беларускай паэзіі Янкі Купалы.
«Я доўга не мог падступіцца да гэтага вершу, бо тут у некалькіх радках закладзены эпас і гісторыя цэлага народа, – распавядае Сяргей Міхалок. – Мяне ўразіла, што вершы, напісаныя шмат гадоў назад і на той час злабадзённыя ды сфакусаваныя на рэальным жыцці, і сёння гучаць вельмі актуальна».

Чытаць далей / Каментаваць

Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ

Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ
Мінск: «Мастацкая літаратура», 2008. Выдавецкая серыя «Бібліятэка школьніка».
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.
Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтваральнай парадыгмы мастацкіх твораў. Метад аўтара своеасаблівы: сімбіёз навуковасці і мастацкай інтэрпрэтацыі, што робіць кнігу не столькі вучэбным дапаможнікам, колькі культуралагічным эсэ з выкарыстаннем надзвычай багатага матэрыялу ў галіне філалогіі.

Чытаць далей / Каментаваць

Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз

Марыя Верціхоўская. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз.
Мінск: «Тетра Системс», 2007.
Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання.
Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў вучэбным матэрыяле. У сучасных падручніках i дапаможніках, на думку аўтара, павінна быць толькі тое, што паўплывае на фарміраванне ў моладзі універсальнага погляду на беларускую духоўную культуру ўвогуле.

Чытаць далей / Каментаваць

Беларуская літаратура: Білеты ў пытаннях i адказах

Верціхоўская M.I. Беларуская літаратура: Білеты ў пытаннях i адказах: 11 кл.
Мн.: ТАА «Юніпрэс», 2002.
Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы.
Канцэпцыя літаратурнай адукацыі патрабуе, каб аналіз мастацкага твора здзяйсняўся назіраннем i ўсведамленнем тых мастацкіх прыёмаў, якімі твор напісаны. Аўтар ставіў сваёй мэтай рэалізаваць асноўныя патрабаванні школьнай праграмы i канцэпцыі літаратурнай адукацыі.

Чытаць далей / Каментаваць

Арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры

Найбольш удалыя метады і прыёмы арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры, выпрабаваныя падчас правядзення адкрытых урокаў у рамках метадычных семінараў клуба «Крыштальны журавель» віцебскай настаўніцай Галінай Сухавай.

Чытаць далей / Каментаваць

Мікола Гусоўскі, «Песня пра зубра»


Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас 
План-канспект урока.
Даслала Галіна Сухава, Віцебск.
Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу.
Від урока: урок-дыялог з элементамі разважання.
ІХ клас, першае паўгоддзе

Чытаць далей / Каментаваць

Канструктар урока літаратуры

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі УА”Дзяржаўная гімназія №5г.Віцебска”, член клуба “Крыштальны журавель” Галіна Анатольеўна Сухава дзеліцца эфектыўнымі метады і прыёмамі з практыкі работы.
Спампаваць Канструктар урока (Doc, 106 Kb)
Спампаваць дапаможную прэзентацыю (PowerPoint, 718 Kb)

Чытаць далей / Каментаваць

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці

Галіна Тычко. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці: Вучэбна-метадычны комплекс.
Мінск: БДУ, 2005.
На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці. Аналізуецца слова як матэрыял мастацкага тэкста, выяўленчыя сродкі, талент. Даследуюцца прыёмы і спосабы стварэння літаратурнага тэкста. Прыводзяцца развагі прадстаўнікоў розных мастацкіх накірункаў аб прафесійных таямніцах творцаў. Тэндэцыі сучаснага літаратурнага працэсу прадстаўлены творамі айчынных і замежных пісьменнікаў розных пакаленняў і школ. Выданне адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных дысцыплін, пісьменнікам-пачаткоўцам і ўсім тым, хто цікавіцца і любіць сучаснае прыгожае пісьменства.

Сцягнуць / Каментаваць

Урокі літаратуры ў старшых класах

Марыя Верціхоўская. Урокі літаратуры ў старшых класах: Вучэбна-метадычны дапаможнік.
Мінск: «Адукацыя і выхаванне», 2010
Зборнік уяўляе сабой комплекс распрацовак урокаў па творах, якія былі ў школьнай праграме раней і якія з’явіліся зусім нядаўна, што сведчыць пра несумненную практычную каштоўнасць гэтага выдання. Распрацоўкі ўрокаў вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Кніга будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў і прыёмаў пры выкладанні і навучанні беларускай літаратуры. Адрасуецца настаўнікам-практыкам, метадыстам, будзе цікавай і карыснай студэнтам філалагічных факультэтаў.

Сцягнуць / Каментаваць

Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе

В.Верціхоўская, М.Верціхоўская. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай i рускай мовамі навучання.
Мінск: «Аверсэв», 2006.
У дапаможніку прапануецца методика вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай навукі. Выданне адрасуецца настаўнікам беларускай мовы i літаратуры, студэнтам i выкладчыкам педагагічных каледжаў i універсітэтаў краіны.

Сцягнуць / Каментаваць

Урокі літаратуры: пошук і творчасць

Марыя Верціхоўская. Урокі літаратуры: пошук і творчасць: Дапаможнік для настаўнікаў.
Мінск: «Литература и Искусство», 2008. Выдавецкая серыя «Настаўніку-наватару».
Кніга ўяўляе сабой зборнік распрацовак урокаў розных жанраў. Урокі адпавядаюць канцэпцыі літаратурнай адукацыі і патрабаванням найноўшых педтэхналогій. Урокам пазакласнага чытання па творах Р. Баравіковай і А. Федарэнкі папярэднічаюць артыкулы, прысвечаныя творчасці гэтых пісьменнікаў, і аналіз канкрэтных твораў, паводле якіх прапануюцца распрацоўкі ўрокаў. Спалучэнне ў кнізе «Урокі літаратуры: пошук і творчасць» творчага, аналітычнага і метадычнага аспектаў будзе цікавым і карысным не толькі для настаўнікаў-практыкаў, але і для выкладчыкаў, студэнтаў філалагічных факультэтаў — для ўсіх, хто цікавіцца здабыткамі сучаснай і найноўшай літаратуры.

Сцягнуць  / Каментаваць

Навучальныя праграмы і матэрыялы па беларускай мове і літаратуры

На сайце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выкладзены новыя навучальныя праграмы і матэрыялы па беларускай мове і літаратуры:
- Рыхтуемся да алiмпiяды па беларускай мове: лiнгвiстычны конкурс; 
- Матэрыялы навучальнага дапаможніка па беларускай літаратуры для IX класа;
- Складаны сказ без складанасцi. 

Сцягнуць / Каментаваць

Беларуская Палічка: Для школы

«Беларуская Палічка» распачала новы адмысловы праект «Для школы» ( http://knihi.com/skola ) у дапамогу настаўнікам і вучням.
У межах праекту прапаноўваюцца літаратурныя творы, што ўваходзяць у спіс абавязковых і рэкамендаваных для чытання ў сярэдняй школе. Акрамя ўласна твораў, «Палічка» змяшчае спасылкі на экранізацыі, аўдыёверсіі, песні на вершы, тэатральныя пастаноўкі.
«Беларуская Палічка» – найстарэйшая (з 1996 г.) і найбуйнейшая электронная бібліятэка беларускае мастацкае літаратуры, таксама прапаноўвае тэксты з розных галінаў гуманітарных ведаў: гісторыі, мовазнаўства, мастацтва.
Праца над праектам «Для школы» будзе працягвацца, і рэалізатары праекту будуць удзячныя за вашыя заўвагі і прапановы (дасылайце на адрас: skola@knihi.com ).

Каментаваць

Вандроўкі вакол самотнага сонца...

adu.by
Выйшаў з друку яшчэ адзін дадатак да навукова-папулярнага часопіса для старшакласнікаў «Фокус» — зборнік артыкулаў «Вандроўкі вакол самотнага сонца: Беларуская літаратура пачатку ХХІ стагоддзя ў літаратуразнаўчых аглядах і эскізах».

Чытаць далей / Каментаваць

«Урокі Уладзіміра Караткевіча»

Урок у беларускамоўнай школе Літвы
Даслала Алена Базюк (Сярэдняя школа імя Францыска Скарыны г.Вільнюса) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Для вучняў 10–12 класаў.

Чытаць далей / Каментаваць

«У краіне паэзіі Ніны Мацяш»

Урок пазакласнага чытання
Даслала Алена Усцілоўская (Стрыгінская САШ) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Для вучняў 6, 7, 8 класаў. Урок распрацаваны ў межах праграмы, якая не прадугледжвае асобных урокаў для знаёмства з жыццём і творчасцю Ніны Язэпаўны Мацяш. У класе з колькасцю вучняў да 10 чалавек урок разлічаны на 1 гадзіну. Для правядзення ўрока ў класе, у якім больш за 10 чалавек, спатрэбіцца 2 гадзіны. Важна, каб кожны вучань прыняў самы актыўны ўдзел ва ўсіх этапах урока.

Чытаць далей / Каментаваць

«Слова пра бацьку і дачку»

Навукова-практычнае літаратурна-краязнаўчае даследванне
Даслала Ніна Каўпак (ДАСШ №45 г. Віцебска») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Навукова-практычнае літаратурна-краязнаўчае даследванне клуба ЮНЕСКА “Прадслава” прысвечана разгляду некаторых сацыяльна-мастацкіх з’яў у творчасці беларускіх паэтаў Тодара Кляшторнага і Тадзіяны Кляшторнай – бацькі і дачкі, ураджэнцаў спеўнай лепельскай зямлі.

Чытаць далей / Каментаваць

«Дзіцячыя вячоркі»

Cцэнар для школьнага драматычнага гуртка
Даслаў Мікола Жуковіч (Бярозаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Для вучняў 1–11-ых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў.
Ад аўтара: хацелася праз сучасную тэхналогію “рэканструкцыя дзеі” на школьнай сцэне нязмушана паказаць юным грамадзянам працэс пераемнасці і беражлівыя адносіны былых пакаленняў да сваёй нацыянальнай духоўнай спадчыны; зацікавіць гісторыяй і побытам жыцця дзяцей сярэдзіны ХХ стагоддзя; пазнаёміць юных гледачоў з разнастайнымі жанрамі дзіцячага фальклору, якія звычайна застаюцца па-за межамі вучэбных прадметных праграм: з дражнілкамі, лічылкамі, прымхліцамі, гульнямі, танцамі, паданнямі, жартамі (анекдотамі), песнямі, а таксама з прызначэннем, відамі і сімволікай нацыянальнага ручніка, тапанімікай роднага паселішча.

Чытаць далей / Каментаваць

«Вывучэнне творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча ў 9 класе»

Цыкл урокаў па тэме

Даслала Таццяна Балдышэўская (Бялыніцкая гімназія №1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». Прадмет: беларуская літаратура. Клас: 9.

Чытаць далей / Каментаваць

«Аб мінулым дзеля будучыні"

Урок па кнізе “Я з вогненнай вёскі”
Даслаў Юры Мянькоў (Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: беларуская літаратура.
Клас: 11 (базавы і паглыбленны ўзроўні навучання).

Чытаць далей / Каментаваць

“Зямля бацькоў – жыцця крыніца”

Cцэнар гасцявога ўрока
Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Класы: 6–11. Мэты ўрока: спрыяць фармаванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам; развіваць уменні працаваць у камандзе, сябраваць, аналізаваць мінулае і сучаснае; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, неабыякавае стаўленне да памяці, гісторыі Радзімы, роднай мовы.

Чытаць далей / Каментаваць

Бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім пісьменнікам

Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса «Роднае слова»: бібліяграфічны паказальнік. Мінск : Бел. асац. «Конкурс», 2008.
У кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад Альгерда Абуховіча да Леаніда Яўменава – усяго 479 персаналій.
Публікацыі згрупаваныя па 10 раздзелах, якія ўключаюць розныя аспекты асвятлення жыцця і творчасці нашых пісьменнікаў: творы літаратараў, зрокавую нагляднасць, метадычныя артыкулы і г. д.
Кніга адрасуецца выкладчыкам ВНУ, настаўнікам агульнаадукацыйных устаноў, ліцэяў, гімназій, каледжаў, школьнікам, студэнтам, даследчыкам мовы і літаратуры.

Чытаць далей / Спампаваць / Каментаваць

Практыкум па беларускай літаратуры для 7 класа Вольгі Праскаловіч

Праскаловіч, В.У. Вопыты літаратурнай творчасці: (Практыкум): 7-ы кл.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.
У дапаможніку ўпершыню даюцца творчыя заданні да кожнага з шасці блокаў-раздзелаў вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Прапануемыя заданні могуць быць выкарыстаны на факультатыўных занятках і для правядзення школьных алімпіяд па беларускай літаратуры.

Чытаць далей / Спампаваць / Каментаваць

Людзі на балоце: пасля Мележа

Ларыса Цімошык, Жырандоля
Мне здавалася, што пісьменнікам, якіх вывучаюць у школе, у нейкім сэнсе не пашчасціла, хоць сам факт, безумоўна, сведчыць пра значнасць іх творчасці. Але разам з тым ёсць небяспека, што чалавек можа прачытаць гэты твор аднойчы ў школе і больш да яго не звяртацца. А як можна абмежавацца чытаннем «Палескай хронікі" Мележа выключна ў школьныя гады, калі яшчэ няспелая свядомасць і жыццёвага вопыту нестае?
Мележу сёлета споўнілася б 90 гадоў. Шмат вады ўцякло з таго часу, калі стваралася яго эпапея пра Беларусь. Яна не была створана канчаткова. Магчыма гэта і дало мне падставу зазірнуць у магчымы працяг — аж да сённяшніх дзён. Працяг планаваў сам аўтар.

Чытаць далей / Каментаваць

Паслухайма Караткевіча і Гарэцкага

Радыё Свабода
Кампанія “BelTonMedia” выпусціла дзве новыя аўдыёкнігі твораў беларускай класікі. Гэта раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі" і «Дзве душы» Максіма Гарэцкага. На апошнім, апрача аднайменнай аповесці, гучаць таксама апавяданні «Літоўскі хутарок», «Роднае карэнне» і «Рускі". Абодва дыскі выпушчаныя ў фармаце mp3.

Чытаць далей / Каментаваць

Прэзентацыя «Развіццё даследчай кампетэнцыі як адзін з элементаў урока (беларускай літаратуры)"

Аўтар: Н.Жаўняк, гомельская гімназія №10. Выкарыстанне прэзентаванага метаду спрыяе дасягненню такіх мэтаў, як:
- фарміраванне і развіццё творчых здольнасцей вучняў;
- развіццё ўмення ставіць праблемы і самастойна іх рашаць;
- фарміраванне пачуцця індывідуальнай адказнасці за прынятае рашэння;
- развіццё камунікатыўных уменняў і навыкаў...

Чытаць далей / Каментаваць

План-канспект урока «Праблема маральнага выбару»

Паводле твора З.Бядулі «На Каляды к сыну»
Аўтар – Інга Сакута.
Прадмет: беларуская літаратура.
Клас: 7.
Формы работы: індывідуальная, групавая, калектыўная, інсцэніроўка.
Эпіграф: “Старасць не можа быць шчаслівай, але яна можа і павінна быць годнай, спакойнай і дагледжанай”.

Чытаць далей / Каментаваць

Батлейка: сцэнар, спеўнік

Даслала Інга Сакута.
...Калісьці даўно-даўно ў горадзе Віфліеме нарадзіўся Ісус Хрыстос. Яго нараджэнне змяніла ўвесь свет. Людзі хацелі ўбачыць гэту падзею. Але вы ведаеце, што ў тыя часы яшчэ не было тэлебачання, а значыць не было магчымасці ўбачыць нараджэнне Сына Бога ў мультфільмах ці фільмах. І тады людзі прыдумалі лялечны тэатр, які назвалі ў гонар горада Віфліема ці Батлеема, дзе нарадзіўся Хрыстос, батлейкай. І вось такі спектакль, які глядзелі нашы дзядулі і бабулі, мы з вамі таксама зараз паглядзім...

Чытаць далей / Каментаваць

“Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”

Аўтар – Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

Чытаць далей / Каментаваць

“Таямніца закінутай хаты”


Прадмет: беларуская літаратура. Тэма: пазакласнае чытанне. Клас: 5–6. Аўтар: Алена Масла.
Калі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных – мала. Кніг даўно няма ні ў продажы, ні ў выдавецтве. Таму няма як чытаць. Выкладаю тэкст і вокладку кнігі: каму спатрэбіцца – калі ласка, карыстайцеся на здароўе! Алена Масла.

Чытаць далей / Каментаваць

Сцэнар літаратурна-экалагічнай гасцёўні “Кветкі – сонцавы дзеткі…”

Прадметы і факультатывы: беларуская мова і літаратура, біялогія.
Класы: сярэдняя школа.
Даслалі: настаўнікі мінскай СШ № 207.

Якіх толькі кветак на свеце няма,
На свеце бязмежным, шырокім!
Якая на іх не бывае зіма,-
Вясной весяляць яны вока!
(Ул. Дубоўка)

Чытаць далей / Каментаваць

«Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры» змяніў адрас

Нарматыўная база; Метадычныя рэкамендацыі; Метадычны матэрыял; Беларуская мова; Беларуская літаратура; Бібліятэка; Для вучня; Каталог сайтаў; Галерэя; Гасцёўня – цяпер на belkabinet.by!
Аўтар сайта – настаўніца мінскай СШ №182 Ганна Квасюк.

Каментаваць

Памятка для тых, хто не ўмее пісаць сачыненні

Беларуская літаратура
Старэйшыя класы
Аўтар – настаўніца Славянскай гімназіі Вольга Рудая (Бабруйск)

Чытаць далей / каментаваць

Новае на сайце

Літаратурны брэйн-рынг
Гульня «для прасунутых» вучняў па творах беларускай літаратуры, распрацаваная настаўніцай Славянскай гімназіі (г. Бабруйск) Вольгай Рудай
Спампаваць матэрыял (81 КБ)

Каментаваць

Мікрасайт з аўдыёкнігай Васіля Быкава

У серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла аўдыёкніга Васіля Быкава.
«Доўгая дарога дадому» гучыць у аўтарскім выкананні. Запіс зроблены восем гадоў таму ў Празе.
Мультымедыйны дыск выстаўлены на svaboda.org у форме мікрасайту: Васіль Быкаў. «Доўгая дарога дадому».
Гэта ўжо пяты мультымедыйны дыск “Свабоды”. Першым быў аўдыёдыск “Быкаў на Свабодзе”, далей – два CD-дыскі “Начной чытанкі” і DVD-дыск “Барды Свабоды”.

Каментаваць

Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага паэме Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла»

Матэрыял да спалучнага ўрока беларускай літаратуры і біялогіі, распрацаваны гомельскімі настаўнікамі, запрашае вучняў да развагаў над праблемамі экалогіі як з прыродазнаўчага, так і з агульначалавечага гледжання .
Спампаваць прэзентацыю (430 КБ)

Каментаваць

Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Рыгору Барадуліну

Матэрыял да ўрока, прысвечанага біяграфіі і творчасці нашага выдатнага паэта, зроблены гомельскімі настаўнікамі.
Спампаваць прэзентацыю (0,9 МБ)

Каментаваць

Праблемна-модульны падыход пры вывучэнні творчасці Кандрата Крапівы

Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 300 КБ)

Каментаваць

Роля параўнанняў у паэме «Тарас на Парнасе»

Прэзентацыя, зробленая гомельскімі настаўнікамі, «Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на парнасе”".
Спампаваць прэзентацыю (0,5 МБ)

Каментаваць

«Ад праблемных метадаў навучання да праблемна-пошукавых»

Досвед арганізацыі пошуку новых ведаў прэзентуе настаўніца гомельскай гімназіі №10 Наталля Фёдараўна Васіленка. У прэзентацыі каротка асвятляюцца асновы праблемных метадаў і, у прыватнасці, пытанні арганізацыі ўрока-даследавання, а таксама прыводзяцца прыклады іх выкарыстання пры вывучэнні біяграфіі і творчасці Ефрасіні Полацкай, Францішка Скарыны, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Васіля Быкава ды іншых выдатных творцаў.

Спампаваць прэзентацыю (ppt, 1,8 МБ)

Каментаваць

Прэзентацыя да ўрока 9 класа, прысвечанага Бібліі

Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры «Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца літаратуры», падрыхтаваны гомельскімі настаўнікамі, асвятляе структуру Бібліі, асноўныя моманты, датычныя яе зместу, а таксама ўплыў на еўрапейскае мастацтва, літаратуру, у тым ліку на творы Васіля Быкава, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча.
Спампаваць прэзентацыю (5,8 МБ)

Каментаваць

Тэхналогія педагагічных майстэрняў пры вывучэнні аповесці Васіля Быкава «Знак бяды»


Распрацаваная гомельскімі настаўнікамі прэзентацыя змяшчае кароткае апісанне метада педагагічных майстэрняў, а таксама яго выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры, у прыватнасці, пры вывучэнні аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава.
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 360 КБ) Каментаваць

«Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры»

Сайт «Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры» створаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб яны маглі знайсці на ім патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. На старонках сайта прадстаўлены вельмі шырокі спектр адукацыйных матэрыялаў: метадычныя распрацоўкі, аўдыёверсіі вершаў, нарматыўная базу і метадычыныя рэкамендацыі. Таксама на старонках сайта змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай і жадаюць іх вывучаць.
Сайт будзе надзвычай карысным не толькі вучням і настаўнікам, але і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.
Адрас сайта – http://belkabinet.ucoz.ru

Каментаваць

Сцэнар «Рыцар свабоды і сумлення»

Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.
Спампаваць сцэнар (doc, 51 КБ)
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»

Каментаваць

Урок «Сучасная беларуская лірыка. Творчасць Ларысы Геніюш»

Распрацоўка для 11 класа, прысвечанага творчасці выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, якая на працягу ўсяго жыцця, нягледзячы на жорсткасць і бесчалавечнасць таталітарных рэжымаў, здолела захаваць трывалую грамадзянскую і маральную пазіцыю. Аўтар – настаўнік установы “Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа Кармянскага раёна” Юры Мянькоў.
Спампаваць матэрыял (doc, 180 КБ)

Каментаваць

Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”

Прапауем вашай увазе распрацоўку ўрока пазакласнага чытання ў 11 (9) класе па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, якую даслаў нам настаўнік Юры Мянькоў з установы адукацыі “Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Кармянскага раёна”. Вось ужо прайшло 23 гады пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але ўрокі апошняй трагедыі не былі да канца засвоеныя беларусамі. Урок па творы Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” рыхтаваўся не столькі для таго, каб пагаварыць пра жахлівыя наступствы Чарнобыля, які закрануў амаль кожнага жыхара нашай краіны. Але перш за ўсё праз урок паўстае абмеркаванне праблем духоўнага Чарнобыля, актуальных у сучаснай Беларусі.
Спампаваць матэрыял (doc, 142 КБ)

Каментаваць

Сцэнары літаратурных вечарын

Прапануем вашай увазе сцэнары вечарын, прысвечаных творчасці Максіма Багдановіча, складзеныя бібліятэкарам Друскай бібліятэкі (Браслаўскі раён) Я. Шпакам і настаўнікам Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў В. Герасімовічам.
Спампаваць сцэнар «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі" (doc, 87 КБ)
Спампаваць сцэнар «Незабыўны Максім Багдановіч» (doc, 96 КБ)

Творчая асоба Ніны Мацяш. Лірыка кахання. Верш “Я Вас люблю"

Урок распрацаваны настаўніцай белаазёрскай школы Галінай Скарынай. Уключае ў сабе наступныя файлы:
План урока (doc, 125 КБ)
Прэзентацыя па творчасці Ніны Мацяш (ppt, 1,1 МБ)
– Да прэзентацыі прыкладаюцца гукавыя запісы:
«Разанаву» (wma, 485 КБ)
«Усмешка» (mp3, 4,4 МБ)
«Я Вас люблю» (wma, 1,4 МБ)
«Калыханка маме» (wma, 1,1 МБ)
«Забялела ночка» (mp3, 3,4 МБ)
Разважанні (wma, 500 КБ)
Спеў Ніны Мацяш (wma, 550 КБ)

Урок-падарожжа «Шляхам Якуба Коласа»

Інтэграваны ўрок з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій, распрацаваны настаўніцамі глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук і Алай Буцько.
Спампаваць матэрыял (doc, 107 КБ)

Гульня па творах М.Гарэцкага і Э.М. Рэмарка

Гульня “Разумнікі і разумніцы” па творах Максіма Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне” і Эрыха Марыі Рэмарка “На Заходнім фронце без пераменаў”. Распрацаваная настаўніцай Славянскай гімназіі (г. Бабруйск) Вольгай Рудай.
Спампаваць матэрыял (doc, 76 КБ)

Унікальны сайт пра Купалу і Коласа

Праект пад назвай «Класікi сусветнай літаратуры Янка Купала i Якуб Колас. Да 125‑годдзя з дня нараджэння» быў створаны летам 2007 г. на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі. Сярод размешчаных матэрыялаў ёсць 84 аўтографы Янкі Купалы і Якуба Коласа, частка тэкстаў падаецца на рускай, польскай і лацінскай мовах. На рэсурсе змешчаныя рэдкія тэкставыя, фота і фонадакументы, файлы з аўтографамі й галасамі класікаў. Адрас сайта http://archives.gov.by/index.php?id=629102

Сайт, прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча

САЙТ «БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДУ» ДАПАМОЖА:
# аматарам беларускай літаратуры: знойдуць усе творы Уладзіміра Караткевіча, надрукаваныя на беларускай мове;
# школьнікам: знойдуць творы У.Караткевіча, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры, у тым ліку для пазакласнага чытання, дадатковую літаратуру пра жыццё і творчасць пісьменніка;
# настаўнікам-філолагам: маюць магчымасць зрабіць цікавейшымі свае ўрокі;
# выкладчыкам iншых дысцыплiн: знойдуць цiкавыя творы пра розныя гiсторычныя эпохi, пра асаблiвасцi рэгiёнаў Беларусi, пра асобныя творы мастацтва;
# бацькам: могуць знайсці казкі для сваіх дзяцей, пазнаёміць з гісторыяй і сённяшнім днём Беларусі і яе мясцін, звярнуўшыся да кнігі «Зямля пад белымі крыламі» і інш.;

Тэхналогія французскіх педагагічных майстэрняў пры вывуэнні твораў Васіля Быкава

Аўтар Н.М. Рагатоўская,  выкладчыца  гімназіі № 18 г. Мінска.
Вельмі тэхналагічная і сучасная распрацoўка заняткаў. Кожны этап майстэрні ўяўляе створаны майстрам-настаўнікам развіццёвы асяродак. Можна толькі пазайздросціць вучням гімназіі. Там кансерватызм школьнай практыкі не стрымлівае сацыяльнае развіццё асобы.
Распрацоўкі змешчаныя на сайце гімназіі, але вартыя перадрукоўкі для больш шырокай аудыторыі.
Педмайстэрня па аповесці В.Быкава “Аблава”
Педмайстэрня па апавяданні В.Быкава “Сваякі”

 

Інтэрнэт-рэсурсы для выкладчыкаў беларускай літаратуры.

Падборку зрабіў Мікола Жуковіч, г. Бяроза.
З гэтых сайтаў педагог мае мажлівасць узяць для ўрока неабходныя тэксты, фотаздымкі і мелодыі. Самастойна створаныя настаўнікам інфармацыйныя і адукацыйныя распрацоўкі могуць выкарыстоўвацца для франтальнага, групавога і індывідуальнага навучання ў адукацыйнай установе, а таксама для самастойнай працы вучняў дома.
http://knihi.com («Беларуская палічка» – самая вялікая электронная бібліятэка),
http://natlib.org.by (Нацыянальная бібліятэка),
www.kniha.by.ru (творы мастацкай літаратуры),
http://literatura.at.tut.by (партал беларускай літаратуры),
www.lim.by (газета «Літаратура і мастацтва»),
www.dziejaslou.by (часопіс «Дзеяслоў»)
http://starbel.narod.ru (гісторыя Беларусі IX-XVIII стст.),
www.znyata.com (беларускі фотапартал),
www.apx-by.info (архітэктура Беларусі),
http://globus.tut.by (помнікі архітэктуры Беларусі),
www.krayavid.znyata.com (маладзёжнае фота),
www.arthistory.ru (гісторыя сусветнага мастацтва),
www.kupala-theatre.by (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы),
http://rtbd.of.by (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі),
http://museum.bsu.by (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь),
www.wallpapers.km.ru (разнастайныя тэматычныя фотаздымкі),
http://pogudo.bas-net.by (Літаратурныя музеі М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа),
www.bykau.by.ru (Васіль Быкаў),
www.pesniary.com (ансамбль «Песняры»),
www.palac.org (гурт «Палац»),
www.troitsa.net (гурт «Троіца»),
http://bogdanovich149.narod.ru (Максім Багдановіч),
http://uladzimir-karatkevich.iatp.by (Уладзімір Караткевіч),
www.brest.by (Брэсцкая крэпасць-герой) і інш.




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY