Класнаму кіраўніку

Патрыятычнае і сямейнае выхаванне асобы

Аўтарская праграма, дапаможныя матэрыялы
Даслала Наталля Пракаповіч (САШ № 2 г. Паставы) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Аўтарская праграма патрыятычнага і сямейнага выхавання асобы на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў і дапаможныя матэрыялы (краязнаўчыя прэзентацыі і фільм, аўтарскія кніжкі-размалёўкі) прызначаны для правядзення заняткаў з дзецьмі на факультатывах у школах.

Што такое талерантнасць: План-канспект класнай гадзіны

Аўтар: Таццяна Лабанава, гімназія г.Барань
Класы: старэйшыя
Мэта: выхаванне прынцыпаў талерантнасці ў моладзевым асяроддзі; выпрацоўка ў навучэнцаў ўсвядомленага прыняцця суіснавання розных чалавечых груп і супольнасцей, прызнання і павагі да рознай этнанацыянальнай, рэлігійнай, гендэрнай і іншай прыналежнасці людзей, іх права на іншыя погляды і перакананні.

Сцэнар «Падарожжа па акіяне Жыцця на мацярык Здароўя і Даўгалецця»



Пазакласныя заняткі
Тэма: здаровы лад жыцця
Клас: 6 клас
Аўтар: Вольга Рамановіч, Маладзечанскі р-н

Сцэнарый мерапрыемства па здаровым ладзе жыцця я праводзіла ў 6 класе. Сам клас у мяне невялікі, усяго 6 чалавек, таму ролю вядоўцы я ўзяла на сябе. Але, у залежнасці ад узросту і колькасці ўдзельнікаў, колькасць вядоўцаў можа быць любой і словы могуць размяркоўвацца на жаданне арганізатара. Змест таксама можа змяняцца – напрыклад, можна памяншаць або павялічваць колькасць «выспаў" у залежнасці ад часавага рэзерву.

Выхаваўчы занятак «Сапраўдная прыгажосць»

Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.

Беларускае пяціборства

Міхась Булавацкі
Пяціборства арыентавана на вучняў, якія маюць здольнасці і схільнасці да матэматыкі і прыродазнаўчых навук, але, каб не забылі, у якой краіне жывуць, ім прапануюцца яшчэ пытанні па гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры. Мова, на якой пададзена праца, ацэньваецца пятым балам. Па суме пяці балаў і вызначаюцца пераможцы. Некаторым таленавітым маладым людзям пяціборства дапамагло ўсвядоміць ненармальнасць іх аднабокай матэматычнай адукацыі і яны адмыслова прыкладалі намаганні для пашырэння сваіх ведаў.

Метады навучання асновам журналістыкі



Дадзеныя метадычныя рэкамендацыі – вынік аналізу працы гуртка «Асновы агульнай і тэлевізійнай журналістыкі" пры дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (ДЮТ МДПДіМ) пад кіраўніцтвам Наталлі Валер'еўны Падабед .

З вопыту работы з адоранымi вучнямi



Сваё бачанне асноўных прынцыпаў працы распавядае настаўніца геаграфіі Галіна Дрокіна

«Калi гаварыць аб вопыце маёй работы, а ён сапраўды ўжо ёсць, хочаш-нi-хочаш, за столькi гадоў ён з’явiцца; магу падзялiцца – нiякага сакрэту асаблiвага няма. Больш таго – тое, што я скажу, ведае кожны»


Чытаць цалкам/

Праектаванне ў дзейнасці класнага кіраўніка



Дапаможнік «Метад праектавання ў дзейнасці класнага кіраўніка
як адзін з эфектыўнейшых сродкаў развіцця прыродных талентаў кожнага дзіцяці", распрацаваны класанай кіраўніцай Бердаўскай сярэдняй школы-садка (Лідскі раён) Галінай Альшэўскай


Спампаваць дапаможнік (zip, 140 КБ)


Правы чалавека і Матывацыя

Буклет па правах чалавека распрацаваны настаўніцай СШ № 22 г. Оршы Таццянай Лабанавай.
Адкрыць файл (49 КВ) у фармаце doc
Адкрыць файл (284 КВ) у фармаце pdf


МАТЫВАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Прэзентацыя распрацаваная ў праграме Power Point метадыстам Магілёўскага абласнога ІПК Наталляй Лазарэнкай
Адкрыць файл (258 KB) у фармаце pps

Старонкі