Біялогія

Гульні для дзетак


У заархіваваным выглядзе Вы знойдзеце падрабязна распісаныя сцэнары розных гульняў і заданняў, якія можна выкарыстаць пад час адпаведных урокаў, і, асабліва, пасля іх, у гуртках і на факультатыўных занятках. Іх змест звязаны з чатырма відамі птушак – пасланак вясны. Але ідэі гульняў і заняткаў можна выкарыстаць і для іншых школьных і пазашкольных мерапрыемстваў, калі Вы хочаце інтэрактыўнасці – г.з. актыўнага ўдзелу вучняў у праводзімых занятках і гульнях, іх больш глыбокага знаёмства паміж сабой і з прадметам навучання – у нашым выпадку з птушкамі навокал нас.

Спампаваць сцэнары (rar, 525 КБ)

У дадатак да гэтага дапаможніка можна выкарыстоўваць камплект простых малюнкаў для больш паспяховага правядзення гульняў

Спампаваць ілюстрацыі (pdf, 2,8 МБ)

Паводле сайта дзіцячай прыродазнаўчай ініцыятывы «Жывая вясна»

Еўрапейскія вожыкі абпаўзаюць Беларусь па перыметры


Цікавы рэпартаж часопіса “34”, прысвечаны беларускім вожыкам і іх даследчыку, выкладчыку кафедры экалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, Аляксандру Саварыну (былы настаўнік біялогіі і хіміі гомельскай школы №10).

Чытаць рэпартаж

Прафілактыка ІППШ

Матэрыял склала Тацяна Нікіфарава, якая выкладае педыятрыю ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лекцыя ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэрыял, вытрымкі з заканадаўства, практычныя парады спецылістаў. Напісаная ў форме PowerPoint прэзентацыі, складаецца з 53-х слайдаў.
Матэрыял рэкамендуецца ў дапамогу настаўнікам біялогіі, школьным медработнікам,якія найбольш кваліфікавана могуць данесці веды да падлеткаў, а таксама класным кіраўнікам і старшакласнікам.

Урок «Фактары, якія ўплываюць на раслінныя супольнасці

План урока біялогіі (7 клас), распрацаванага настаўніцай Радунскай гімназіі (Воранаўскі раён, Гарадзенская вобл.) Геленай Белязюн.



Спампаваць матэрыял (doc, 113 КБ)

Кантрацэпцыя

Матэрыял падрыхтавала Тацяна Нікіфарава – медык і педагог.
Выкладае ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы, г Мінск.
На пазакласных занятках Тацяна навучала будучых медыкаў, як размаўляць з падлеткамі на тэмы цяжарнасці, хваробаў, якія перадаюцца палавм шляхам, кантацэпцыі, наркотыкаў. Аказалася, што самі навучэнцы медыцынскага каледжа... мала адукаваныя ў гэтых пытаннях. Так нарадзіўся гэты матэрыял, які прапануецца найперш настаўнікам біялогіі ды класнымм кіраўнікам.

Сайт 'Ахова птушак Беларусі'



Настаўнікам біялогіі, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай прыродай, будзе карысна наведаць сайт грамадскай арганізацыі 'Ахова птушак Беларусі', размешчаны па адрасе http://ptushki.org. На сайце размешчаныя цікавыя артыкулы, інфармацыя аб экалагічных клубах для дзяцей і дарослых, фотагалерэя і іншыя матэрыялы.

БІЯЛОГІЯ ЎНУТРЫВАНТРОБНАГА РАЗВІЦЦЯ

Цудоўны сайт на беларускай і англійскай мовах. Прычым тэкст падаецца адначасова на агульнай старонцы для зручнасці. Утрымлівае навуковы матэрыял, выкладзены даступнай мовай, бібліяграфію, цудоўныя малюнкі, тэрміналагічныя спасылкі. Будзе карысны настаўнікам і зацікаўленым вучням і студэнтам, якія хочуць быць уключаныя ў сусветную адукацыйную і навуковую прастору.
Адрас сайта : http://www.ehd.org/resources_bpd_documentation.php?language=10

Раздаткі праверачных работ па курсу анатоміі

Аўтары даслалі свае напрацоўкі з наступным суправаджэннем:
«З задавальненнем чытаем разам з жонкай ваш сайт.  Сёння зпампавлі тэсты па біялогіі, мы ўдзячны аўтару за такую магчымасць. Мы таксама хочам прапанаваць настаўнікам, асабліва якія працуюць у 9 класе ў беларускамоўных школах, свае напрацоўкі праверачных работ па курсу анатоміі. Спадзяемся што яны будуць карыснымі для практыкаў і зменшаць час на падрыхтоўку самастойных і кантрольных работ.

Тэматычныя тэсты па курсе Агульная біялогія

Прапануем увазе тэсты для кантроля ведаў па асобных тэмах з курсу «Агульная біялогія». Тэсты прыдатныя для падрыхтоўкі абітурыентаў да цэтралізаванага тэставання. Кожны тэматычны раздзел утрымлівае 250 тэставых заданняў з прыведзенымі адказамі.
Аўтар тэстаў – Каранькоў Андрэй Эдуардавіч
Карыстайцеся, калі ласка
- Эвалюцыйнае вучэнне. Развіццё арганічнага свету.

Старонкі