Біялогія

Вызначальнік летніх птушак, гульня «Хованкі з совамі»

У новым нумары часопіса «Птушкі і Мы» – каляровы плакат з птушкамі лета. Таксама вы знойдзеце ў ім гульню ў хованкі з совамі, нататкі пра амазонскія прыгоды беларускага заолага і шмат іншага.

Дэманстрацыйныя варыянты тэстаў-2015 ад РІКВ (pdf)

Паводле рэкамендацыі Міністэрства адукацыі РІКВ размясціў на сваім сайце дэманстрацыйныя варыянты тэстаў, каб удзельнікі маглі скласці ўласнае ўяўленне наконт заданняў ЦТ.

«Жывая вясна» – матэрыялы для настаўнікаў

Кампанія «Жывая вясна» запрашае настаўнікаў да ўдзелу. Гэты цікавы праект можна ўвесці на ўроках біялогіі ў школе. «Жывая вясна» падрыхтавала матэрыялы: план урока, уступ, прэзентацыя і гульні, каб зрабіць урокі больш цікавымі.

Анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове

На сайце ptushki.org з’явіўся першы анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове. З яго дапамогай можна даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець птушак на фотаздымках і нават паслухаць іх голас. Электронны вызначальнік змяшчае інфармацыю пра ўсіх птушак Беларусі. Для кожнага віда дададзены апісанні, інфармацыя пра тое, дзе яны жывуць, якія будуюць гнёзды, калі іх можна пабачыць і г.д.

«Акадэмія свіргуля» (адукацыйная гульня)

На сайце birdwatch.by з’явілася «Акадэмія свіргуля» (Swift academy). «Акадэмія свіргуля» – гульня з некалькіх этапаў з надпісамі і тлумачэннямі на простай англійскай мове.
Даведайся болей пра птушку 2012 года ў Беларусі і дапамажы ёй у нялёгкіх выпрабаваннях!

«Птушыныя гульні» на birdwatch.by

На сайце, прысвечаным назіранням за птушкамі ў Беларусі, запрацаваў раздзел з тэматычнымі гульнямі. На «Птушыных гульнях» вы не толькі зможаце патрэніраваць сваю памяць, кемлівасць і хуткасць рэакцыі, але і даведаецеся пра некаторыя цікавыя моманты з жыцця таго ці іншага віду птушак.

Як у школе арганізаваць дапамогу птушкам узімку?

Прапануем Вашай увазе пераклад артыкула праф. Яна Каханоўскага (1894–1942), у якім падрабязна разгледжаная методыка дадатковага харчавання птушак у зімовы час вучнямі Гродзенскай гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першую палову 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год.

Батанічныя назвы на мовах усходніх славян

Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця
Батаніка (ад грэц. «батанэ» – расліна) – раздзел біялогіі, які вывучае расліны. «Айцом» батанікі часта лічаць старажытнагрэцкага філосафа Тэафраста, або Феафраста, які апісаў некаторыя расліны. З’яўленне навуковай батанікі звязана з імем шведскага навукоўца К. Лінэя (XVIII ст.), заснавальніка сучаснай сістэматыкі жывых арганізмаў. Разгледзім некаторыя назвы раслін на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

Папулярная батаніка ад Міхала Анемпадыстава

«Першапачаткова слова „культура“ абазначала выключна сельскагаспадарчую культуру. Я хацеў расказаць пра тое, што атаясамлівае нас з гэтым першапачатковым сэнсам слова, што з’яўляецца гісторыяй у чыстым жывым выглядзе і тое, што дало нам саманазоў альбо мянушку беларусаў як нацыі...»
Міхал Анемпадыстаў разважае пра карняплоды.

Старонкі