«Птушыныя гульні» на birdwatch.by

На сайце, прысвечаным назіранням за птушкамі ў Беларусі, запрацаваў раздзел з тэматычнымі гульнямі – http://birdwatch.by/games. На «Птушыных гульнях» вы не толькі зможаце патрэніраваць сваю памяць, кемлівасць і хуткасць рэакцыі, але і даведаецеся пра некаторыя цікавыя моманты з жыцця таго ці іншага віду птушак. 

Раздзел з часам будзе папаўняцца ўлюблёнымі гульнямі карыстальнікаў. Спасылкі на гульні можна дасылаць ужо цяпер, проста пакінуўшы іх у каментарах ці даслаўшы на электронную скрыню tyteishi@gmail.com.
  
Прыемна бавіць час!