Беларуская мова

Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам: Вышэйшая ліга – яшчэ не найвышэйшая

Нагадаю: ёсць дзве ступені параўнання. Вышэйшая ступень – калі нейкі прадмет мае якасць большую, чымся іншы: Белы вечар быў цяплейшы за ўчарашні (Чорны).

Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам: Жыґімонт на дрыґанце

Шчылінны (праточны, фрыкатыўны) гук [г], калі вібруе задняя частка языка – як у словах гэты, год, га! – адна з адметных рысаў беларускага маўленьня, нас дзякуючы ёй пазнаюць.

Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам: Свята футбола ці футболу?

Перад вачыма рэдактара адукацыйнага сайта вісіць паперка з двума слупкамі. Злева – канчатак роднага склону назоўнікаў мужчынскага роду -а (-я): праекта, урока, семінара, факультатыва, курса. Справа – канчатак -у (-ю): конкурсу, фестывалю, перапынку.

У некага больш газу, а ў нас больш склонаў

Клічны склон – умоўна кажучы, сёмы склон назоўніка. Чаму ўмоўна – бо склонаў можна налічыць і болей, чым школьных шэсьць (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны).

«Інтэрактыўныя гульні па беларускай мове і літаратуры»

Раней мы ўжо рэкамендавалі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры наведаць сайт іх калегі Алены Мігаль. Цяпер жа з радасцю падказваем яе новы рэсурс.

Старонкі