Беларуская мова

Актыўныя метады ў выкладанні беларускай мовы і пазакласнай дзейнасці

Тацяна Барткевіч
Настаўніца СШ №3 г. Глыбокае.

Аўтар дзеліцца асабістым досведам выкарыстання  актыўных метадаў навучання. Апісвае сваю ўласную адаптацыю гэтых метадаў да выкладання беларускай мовы ў школе. Напрыклад, выкарыстанне метаду “Адгадай” пры вывучэнні граматычных катэгорый розных часцін мовы, метаду “Сонейка” які дапамагае навучыць пісаць без памылак, умець правяраць напісанае, бачыць арфаграмы. Заслугоўвае ўвагі дыскусія “Матэматыка і літаратура” 
Артыкул цалкам

Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Дапаможнік для настаўнікаў
агульнаадукацыйных устаноў. Аўтар – Жуковіч М.В. г. Бяроза



Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.

Кніза складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў.
Дапаможнік утрымлівае шматлікія распрацоўкі ўрокаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій, якія прыводзяць да гарантаванага дасягнення педагагічных мэт.



Старонкі