Беларуская літаратура

«Мы гуляем па-беларуску»

Тэатралізаваны праект для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў да тыдня беларускай мовы і літаратуры даслала Аксана Шавель, ДУА «Гімназія г.Светлогорска». Праект падрыхтаваны і выкананы ў рамках штогадовага прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі, а таксама на бацькоўскіх сходах.

«Нязгаснае святло кахання»

Камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх майстэрняў для вучняў 8 класа, распрацаваны Галінай Альшэўскай, ДУА «Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа». Мэта ўрока: даць уяўленне пра адметнасць жанру раманса праз знаёмства з лірычным творам М.Багдановіча.

«Скуратовіч – вораг народа ці «новы» беларус?»

Урок-дыскусія для вучняў 10 класа, дасланы Галінай Скарынай, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска». Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.

Актыўныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы, літаратуры і пазакласных мерапрыемствах

Дапаможнік для настаўнікаў, дасланы Міколам Жуковічам (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бярозы»), прапануецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.

Беларуская мова і літаратура: прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне на 2012/2013 навучальны год

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 5–6, 7, 8–9, 10–11 класаў распрацавана ў адпаведнасці з праграмамі па беларускай мове і літаратуры, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе. Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў

Марыя Верціхоўская. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай i рускай мовамі навучання. Мінск: Адукацыя i выхаванне, 2012.

Свет рэчываў у творах Якуба Коласа

Творчы шлях Якуба Коласа ўвасабляе цэлую эпоху ў гісторыі літаратуры. Пра мастацкія вартасці ягоных твораў сказана і напісана нямала. Брэсцкі настаўнік Уладзіслаў Лупакоў прапануе паглядзець на іх яшчэ і вачыма хіміка. Якія звесткі пра рэчывы і іх ператварэнні, няхай і між іншым, згадаў класік?

«Як жыць – дык жыць для Беларусі...»: Сайт Алены Мігаль

Настаўнікі роднае мовы, студэнты, вучні і ўсе, хто цікавіцца беларускай мовай, знойдуць шмат карыснага на старонках сайта настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль.
Для настаўнікаў падрыхтаваны раздзелы: «Інтэрактыўная дошка», «Усё пра даследчую дзейнасць», «Метадычны куфэрак», «Словы пра творцаў», «Моўныя залацінкі», «Алімпіядныя заданні», «Шаблоны для прэзентацый».

Старонкі