Беларуская літаратура

Праблемна-модульны падыход

Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу.

«Ад праблемных метадаў навучання да праблемна-пошукавых»

Досвед арганізацыі пошуку новых ведаў прэзентуе настаўніца гомельскай гімназіі №10 Наталля Фёдараўна Васіленка. У прэзентацыі каротка асвятляюцца асновы праблемных метадаў, у прыватнасці, пытанні арганізацыі ўрока-даследавання, а таксама прыводзяцца прыклады іх выкарыстання пры вывучэнні біяграфіі і творчасці Ефрасінні Полацкай, Францішка Скарыны, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Васіля Быкава ды іншых выдатных творцаў.

Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Бібліі. 9 клас

Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры «Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца літаратуры», падрыхтаваны гомельскімі настаўнікамі, асвятляе структуру Бібліі, асноўныя моманты, датычныя яе зместу, а таксама ўплыў на еўрапейскае мастацтва, літаратуру, у тым ліку на творы Васіля Быкава, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча.

Тэхналогія педагагічных майстэрняў пры вывучэнні аповесці Васіля Быкава «Знак бяды»

Распрацаваная гомельскімі настаўнікамі прэзентацыя змяшчае кароткае апісанне метаду педагагічных майстэрняў, а таксама яго выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры, у прыватнасці, пры вывучэнні аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава.

«Сучасная беларуская лірыка. Творчасць Ларысы Геніюш»

Распрацоўка для 11 класа, прысвечаная творчасці выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, якая на працягу ўсяго жыцця, нягледзячы на жорсткасць і бесчалавечнасць таталітарных рэжымаў, здолела захаваць трывалую грамадзянскую і маральную пазіцыю. Аўтар – настаўнік установы «Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа Кармянскага раёна» Юры Мянькоў.

Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва»

Распрацоўка ўрока пазакласнага чытання ў 11 (9) класе па кнізе Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Даслаў Юры Мянькоў.

Старонкі