Беларуская літаратура

Навучальныя праграмы і матэрыялы па беларускай мове і літаратуры

На сайце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выкладзены новыя навучальныя праграмы і матэрыялы па беларускай мове і літаратуры: - Рыхтуемся да алiмпiяды па беларускай мове: лiнгвiстычны конкурс; - Матэрыялы навучальнага дапаможніка па беларускай літаратуры для IX класа; - Складаны сказ без складанасцi.

«У краіне паэзіі Ніны Мацяш»

Урок пазакласнага чытання для вучняў 6, 7, 8 класаў. Даслала Алена Усцілоўская, Стрыгінская САШ. Урок распрацаваны ў межах праграмы, якая не прадугледжвае асобных урокаў для знаёмства з жыццём і творчасцю Ніны Язэпаўны Мацяш. У класе з колькасцю вучняў да 10 чалавек урок разлічаны на 1 гадзіну.

«Слова пра бацьку і дачку»

Навукова-практычнае літаратурна-краязнаўчае даследванне клуба ЮНЕСКА «Прадслава» прысвечана разгляду некаторых сацыяльна-мастацкіх з’яў у творчасці беларускіх паэтаў Тодара Кляшторнага і Тадзіяны Кляшторнай. Даслала Ніна Каўпак, ДАСШ №45 г. Віцебска.

Бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім пісьменнікам

Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса «Роднае слова»: бібліяграфічны паказальнік. Мінск : Бел. асац. «Конкурс», 2008. У кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад Альгерда Абуховіча да Леаніда Яўменава – усяго 479 персаналій.

Практыкум па беларускай літаратуры для 7 класа Вольгі Праскаловіч

Праскаловіч, В.У. Вопыты літаратурнай творчасці: (Практыкум): 7-ы кл.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.

Развіццё даследчай кампетэнцыі як адзін з элементаў урока

Аўтар дапаможнай прэзентацыі – Н.Жаўняк, гомельская гімназія №10. Выкарыстанне прэзентаванага метаду спрыяе дасягненню такіх мэтаў, як: фарміраванне і развіццё творчых здольнасцей вучняў; развіццё ўмення ставіць праблемы і самастойна іх рашаць; фарміраванне пачуцця індывідуальнай адказнасці за прынятае рашэння; развіццё камунікатыўных уменняў і навыкаў.

Старонкі