Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Асобы

Гэтая старонка знаёміць Вас з педагогамі – асобамі. Менавіта на Асобах і трымаецца сёння беларуская адукацыя.
Прапануем вучням і студэнтам дасылаць звесткі пра сваіх любімых педагогаў.

КОЛАС Уладзімір – лідэр беларускай творчай інтэлігенцыі, кінарэжысёр, педагог. Чалавек з багатай біяграфіяй, доўгім спісам заслугаў і здзяйсненняў. Але галоўная яго заслуга – сотні таленавітых выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
ДРОКІНА Галіна: метадыст, настаўніца геаграфіі і эканомікі гімназіі № 1 г. Маладзечна. Лаўрэат (2-е месца) Усебеларускага конкурса «Крыштальны журавель» 2000 г. У 2007 годзе стала пераможцай у конкурсе Таварыства беларускай школы сярод беларускамоўных настаўнікаў «Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны».
БЕЛАКОЗ Алесь - адзін з найбольш яркіх вясковых настаўнікаў нашай краіны, чалавек, які паклаў жыццё на тое, каб вярнуць у шырокі ўжытак родную мову і дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.
ПЕТУХ Міхась  – кіруе дзіцячым турысцкім клубам “Чарапашкі” Цэнтра пазашкольнай работы пры Вілейскім аддзеле адукацыі амаль 20 год. Актыўна ўдзельнічае ў працы па аднаўленню помнікаў прыроды і гісторыі на тэрыторыі Вілейскага раёна, стварае прэзентацыіі вандровак.
ГАРАВЫ Лявон  – Настаўнік, актывіст грамадcка-палітычнага руху. Абіраўся дэпутатам райсавету. 23 гады настаўнічаў, з іх 18 гадоў быў дырэктарам школы ў Гарадоцкім раёне. За актыўную дзейнасць у дэмакратычных арганізацыяй у жніўні 2005-га быў звольнены з працы. Жыве ў Гарадку.
ПРАКАПОВІЧ Ігар — настаўнік геаграфіі, краязнавец, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі, Чалавек Года Віцебшчыны і яшчэ Беларускі Настаўнік Года, такім званнем вас уганаравала Таварыства Беларускай Школы.
ІЛЬІНІЧ Наталля — настаўніца гісторыі талькаўскай школы >>>
САМАДУРАЎ Аляксандр — дацэнт кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ >>>
СУХАВА Галіна — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 5 г. Віцебска >>>
БРЫЧ Вольга — настаўніца англійскай мовы ў школе № 1 г.Івацэвічы >>>
БАРШЧЭЎСКІ Лявон Пятровіч: “Філолаг я паводле прафесіі, палітык – паводле неабходнасці, а настаўнік – паводле паклікання” >>>
БУЛАВАЦКІ Міхась – беларускі педагог-наватар, настаўнік вышэйшай катэгорыі матэматыкі з Магілёва, вядомы і паважаны рэпетытар з непаўторным лёсам. Навуковую працу цудоўна спалучае з публіцыстычнай дзейнасцю і актыўным адпачынкам >>>
СОМ Лера (Алена Уладзіміраўна) — настаўніца беларускай мовы і літаратуры, малявання ў Полацкай сярэдняй школе №. 5. Акрамя таго цікавая і актыўная асоба, вядомая беларуская паэтэса, празаік і бард.>>>
РАЙЧОНАК Ада Эльеўна -  педагог, фермер, краязнаўца, жыве ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну.
АРЦІШЭЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч – доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры марфалогіі чалавека Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. >>>
КОРСАК (ЦЯЦЁРКІНА) Вольга Уладзіміраўна – майстар спорту, чэмпіёнка свету па спартовых танцах, харэограф, фалькларыст, выкладчыца спартовага бальнага танца.
КАЎРЫГА Павел Антонавіч – дацэнт кафедры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ.  >>>
CУХАЯ Тамара Аляксандраўна – дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі №3 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. >>>




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY