Для школьных святаў

У дапамогу да свята першага званка

Прапануем падборку вершаў пра школу, загадак, прымавак на тэму першага верасня, першага званка, школы. Падборку зрабіў Сяргей Сівы з г. Валожына. Карыстайцеся, калі ласка.
Спампаваць (DOC, 38Kb)

Сцэнар “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!”


Сцэнар экскурсіі па мясцінах Дуніна-Марцінкевіча на Пяршайшчыне. Складзены ў школе вёскі Пяршаі Валожынскага раёна. Дасланы Сяргеем Сівым.


Спампаваць сцэнар



Свята Ураджаю. У гасцях у Паўлінкі


Сцэнар свята Ураджаю (паводле вядомай п'есы Янкі Купалы). Cкладзены Валянцінай Іванаўнай Краўневіч, намесніцай
дырэктара па выхаваўчай працы школы №2 г. Валожына. Дасланы Сяргеем Сівым.


Спампаваць сцэнар



Гульня-конкурс “Два караблі”,

“Падарожжа па акіяне Лета — гэта проста здорава!”
Рухавая гульня для дзетак. Падыходзіць і каб адпачыць, і каб пабегаць, і каб даведацца ціквыя рэчы пра марскія плаванні і тэрміны.
Спампаваць апісанне гульні



Сцэнар да 1-ага верасня

Сяргей Сівы і надалей дзеліцца сваімі архівамі сцэнароў з калегамі. Публікуем сцэнар да першага званка ў школе. “Дзень добры, любімая родная школа!
Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.
Сёння здаецца нам песняй вясёлай
Твой першы прыгожы званок!”
Спампаваць сцэнар



Як арганізаваць у сваёй навучальнай установе дзень роднай мовы


Калі вы ўпэўненыя, што для гэтага дастаткова ператварыць клас у філію этнаграфічнага музея ды запрасіць фальклорны гурт бяззубых бабулек, то наступны артыкул не для вас. А для тых, хто разумее, што за беларускай мовай не толькі мінуўшчына, але і будучыня, прапануем прачытаць, як правялі дзень роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Шмат ідэяў вынайшлі студэнты, каб свята адбылося весела і сучасна. Паспрабуйце зрабіць нешта падобнае, скарыстайцеся ідэямі моладзі, і ў вашай школе ўсе будуць упэўненыя, што беларуская мова – гэта модна.

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці...»

- Вол бушуе – вясну чуе!
Дзеўка плача – замуж хоча!
Не бушуй, воле – напасешся, не плач, дзеўка – наплачашся!
- Расшумеўся, разгуляўся зялёны гай!
Свяці маё сонца, свяці – пылай.
Па ўсёй старонцы зямлю сагравай!

Сцэнар фальклорна-тэатральнай кампазіцыі склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская.
Спампаваць увесь сцэнарый

Старонкі