Для школьных святаў

Адукацыйна-выхаваўчы праект “Батлейка”


Праект распрацаваны настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Мышкавіцкай СШ Аленай Эзрынай. Скіраваны на вучняў 5–9 класаў, настаўнікаў беларукай мовы і літаратуры, працоўнага навучання, выяўленчага мастацтва з мэтай стварэння ўмоў для развіцця пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, адчування асобы школьніка часткай беларускай гісторыі, народа з дапамогай беларускага батлеечнага тэатра.


Спампаваць план праекта (doc, 49 КБ)



Адукацыйны праект «Вандруем разам»


Досведам правядзення летнiка падзялілася настаўніца фізічнай культуры гарадзенскай школы №10 Святлана Ленкавец. У праграму летніка ёй удалося ўключыць такія складнікі, як гiстарычныя даследваннi, мастацкую дзейнасць і турызм. Праект гэты быў разлiчаны на падлеткаў з малазабяспечаных i няпоўных сем’яў, але ж досвед, напэўна, будзе карысны для ўсіх.


Чытайце падрабязней (doc, 32 КБ)




Школьны конкурс чытальнікаў Тараса Шаўчэнкі


Прапануем Вам метадычны матэрыял для правядзення школьнага конкурса чытальнікаў, прысвечанага 195-годдзю з дня нараджэння самага вядомага ўкраінскага паэта, мастака і грамадскага дзеяча Тараса Шаўчэнкі.

Аўтар – настаўніца мінскай школы №213 Станіслава Тадэушаўна Філіповіч, матэрыял падрыхтаваны намесніцай дырэкатара па выхаваўчай працы Нінай Мікалаеўнай Чумак.


Спампаваць тут (doc, 2,4 МБ)


«Чароўны куфэрак»

Сцэнар пазашкольнага мерапрыемства «Чароўны куфэрак», прысвечанага народным прыказкам, прымаўкам, гумару ды іншым элементам даўняй і сучаснай народнай творчасці. Аўтары – выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна М. П. Осіпава і З. М. Панасевіч.

Адукацыя на прыродзе

Адукацыя на прыродзе

Арыгінальная электронная кніга, напісаная Галінай Верамейчык і Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.

Спампаваць тут (pdf, 505 КБ)



Спявайце разам!


Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам.
Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).

Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:



Чытаць спіс/

«Гуляем у эканоміку»


Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Мальчыша-кібальчыша, а на тэлеперадачах і рэкламе. Часта даводзіцца чуць досыць абгрунтаваныя меркаванні, што тэлевізар разбэшчвае, аддаляе ад рэчаіснасці, як і паўсюдная (асабліва ў вялікіх гарадах) яркая рэклама. Але ж і гэты, здавалася б, непрыемны аспект, можа скіраваць у карыснае рэчышча. Напрыклад, пазнаёміць дзяцей з тым, навошта робіцца рэклама, каму яна патрэбная, адкуль бяруцца грошы і куды яны скіроўваюцца. Гэта паспрабавала зрабіць Т. М. Грашчанкава, выкладчыца кафедры эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Прапануем вам яе распрацоўку эканамічных практыкаванняў, гульняў і крыжаванак пад агульнай назвай
«Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ). Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.

Паводле сайта «З рога ўсяго многа»

Старонкі