Для школьных святаў

Да зімовых святаў – сцэнары Алены Церашковай

Новы год у садку – сцэнар для ясельнай групы. Калядкі маляткам – кароткі сцэнар для першага класа. Школьныя калядкі – сцэнар для другога класа. Школьныя калядкі – сцэнар для трэцяга класа.

Тэарэтычныя і практычныя матэрыялы для падрыхтоўкі выпускнога балю

Правальсаваць лёгкім крокам на якім-свяце лічыцца шыкоўным ды выклікае захапленне і лёгкую зайздрасць. Акрамя таго, ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах усталявалася традыцыя: выпускны баль – гэта белая сукенка, фрак і вальс.

Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор»

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча. Каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор» (гульні, дражнілкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, калыханкі, песні), нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы, раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей, медыятэка.

Адукацыйна-культурніцкі праект для вучняў 9 класа

Даслала Алена Панкратава, Орша. Тры распрацоўки мерапрыемстваў, арыентаваных на развіццё нацыянальнай і грамадзянскай культуры вучняў: 1. Урок-экскурсія «Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча»; 2. Факультатыўны занятак у форме дзелавой гульні «Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучасным беларускім мастацтве»; 3. Пазакласнае інтэрактыўнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

«Энцыклапедыя Традыцыйнага Танца Беларусі» – 2

Дзевяць беларускіх танцаў (Акуліна, Свеціць Месяц, Каханачка, Дрома, Людзвінка, Лявоніха, Падыспань, Шарлатан, Вальс): відэа, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.

«Мы гуляем па-беларуску»

Тэатралізаваны праект для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў да тыдня беларускай мовы і літаратуры даслала Аксана Шавель, ДУА «Гімназія г.Светлогорска». Праект падрыхтаваны і выкананы ў рамках штогадовага прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі, а таксама на бацькоўскіх сходах.

Свята-турнір роднай мовы для 3 класаў

Даслала Алена Церашкова. Прывітанне, сябры! Мы запрашаем вас на свята – Міжнароднага дня роднай мовы. Але мы не будзем расказваць вам, як важна любіць сваю мову. Мы будзем разам з вамі весяліцца, спаборнічаць і проста спяваць...

Старонкі