Сцэнарыі школьных святаў

Гульня-конкурс “Два караблі”,

“Падарожжа па акіяне Лета — гэта проста здорава!”
Рухавая гульня для дзетак. Падыходзіць і каб адпачыць, і каб пабегаць, і каб даведацца ціквыя рэчы пра марскія плаванні і тэрміны.
Спампаваць апісанне гульні



Сцэнар да 1-ага верасня

Сяргей Сівы і надалей дзеліцца сваімі архівамі сцэнароў з калегамі. Публікуем сцэнар да першага званка ў школе. “Дзень добры, любімая родная школа!
Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.
Сёння здаецца нам песняй вясёлай
Твой першы прыгожы званок!”
Спампаваць сцэнар



Як арганізаваць у сваёй навучальнай установе дзень роднай мовы


Калі вы ўпэўненыя, што для гэтага дастаткова ператварыць клас у філію этнаграфічнага музея ды запрасіць фальклорны гурт бяззубых бабулек, то наступны артыкул не для вас. А для тых, хто разумее, што за беларускай мовай не толькі мінуўшчына, але і будучыня, прапануем прачытаць, як правялі дзень роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Шмат ідэяў вынайшлі студэнты, каб свята адбылося весела і сучасна. Паспрабуйце зрабіць нешта падобнае, скарыстайцеся ідэямі моладзі, і ў вашай школе ўсе будуць упэўненыя, што беларуская мова – гэта модна.

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці...»

- Вол бушуе – вясну чуе!
Дзеўка плача – замуж хоча!
Не бушуй, воле – напасешся, не плач, дзеўка – наплачашся!
- Расшумеўся, разгуляўся зялёны гай!
Свяці маё сонца, свяці – пылай.
Па ўсёй старонцы зямлю сагравай!

Сцэнар фальклорна-тэатральнай кампазіцыі склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская.
Спампаваць увесь сцэнарый

Бывай, 9 клас.

Сцэнарый выпускнога вечара.
Саставіла Панкратава Наталля,
СШ №2 г. Валожын
Вось невялікі ўрывачак са сцэнара, прысвечаны настаўнікам (ну проста дэвіз для нашага сайта!):
Люд малады і люд старэйшы, пра тое ведаюць адвек:
Настаўнік – гэта наймудрэйшы, найцікавейшы чалавек.
У плынях тэхнікі, культуры ён не згубіўся і не знік,
Настаўнік – творчая натура, прагрэсу вечны рухавік.

Юр'е

6 мая па беларускім народным каляндары адзначаеца Юр'е. На Юр'е ці свята жывёлаў кажуць «Як дождж на Юр'я – хлеб і будзе і ў дурня». Прапануем для Вашага карыстаньня сцэнар народнага свята для школы Алены Малашонак «Юр’е на двары – кароўку ў поле гані"
Загрузіць файл DOC

Вялікдзень

Сцэнар да святкавання Вялікадня.
Дыялогі, гісторыя і цікавыя зьвесткі. “Танец з вербамі” і гульні з яйкамі: “ Біткі”, “Качанне яек”, “На паляўнічы спрыт”. Сцэнарый склалі настаўніца фальклорнага тэатра Ганна Давыдко і намеснік дырэктара па этнашколе Бярнарда Іванова.
Упершыню выканалі вучні 7-га класа ў 2001 годзе.

Да дня абаронца Айчыны


Склаў сцэнар і правёў свята ў сваёй школе настаўнік музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Сяргей Сівы.
Дапаможныя матэрыялы пампуйце тут:
Сцэнар свята да дня абаронцы Айчыны – тут апісаныя падрыхтоўка да свята, ход мерапрыемства, конкурсы і ўсе дробязі – ад парадаў па падрыхтоўцы залі да абсталявання.

Масленіца


Масленіца (Масленка, Сырная сядмiца, Запусты)
Сцэнарый складзены настаўнiцамi этнашколы Вiкторыяй Яршовай, Бярнардай Iвановай i Фаiнай Таранавай.
Паказаны вучнямi 5 класа ( з дапамогай 4-га i 8-га) у 1999 годзе.
Пастаноўка Вiкторыі Яршовай.
Дзеючыя асобы:
4 зазывальнiкi – скамарохi
Карабейнiкi
Маладая пара
Хлопцы i дзяўчаты
Загрузіць сцэнар



Старонкі