Рыхтуемся да Свята апошняга званка: фанаграмы, ноты, вершы, танцы

Ізноў надыходзіць час развітання з вучнямі. З аднымі вы сустрэнецеся ў школе пасля летніх вакацый. Іншыя выпраўляюцца са школьнага гнязда ў дарослы свет. Спадзяемся, нашыя ранейшыя і новыя матэрыялы дапамогуць вам зрабіць Свята апошняга званка адметным і запамінальным. 

Нашы настаўнікі
(муз., сл. Н.Ірванцова-Друцкага. З Альбома школьных песень

фанаграма (НадзейкА) 
мінусоўка  

Першага верасня вы нас сустрэнеце 
Позіркам строгім на школьным парозе, 
Добрай усмешкай і мудрымі словамі – 
Нашы настаўнікі. 
Зноў павядзеце нялёгкай дарогай, 
З вашай падтрымкай і дапамогай 
Мы авалодаем новымі ведамі – 
Нашы настаўнікі. 

Нашы настаўнікі – 
З удзячнасцю, з павагай і радасцю 
Спяваем мы песню для вас. 

Зменяцца рытмы модных мелодый, 
Вашы трывогі – нашы прыгоды. 
Рэхам мінулых гадоў назаўсёды – 
Нашы настаўнікі. 
Так нечакана апошні званок 
Нас павядзе на апошні урок, 
І развітацца прыходзяць да нас 
Нашы настаўнікі. 

Нашы настаўнікі – 
З удзячнасцю, з павагай і радасцю 
Спяваем мы песню для вас. 

Могуць складацца ўмовы па-рознаму, 
Але зразумець і дзяцей і дарослых 
Нам дапамогуць, параяць, падкажуць 
Нашы настаўнікі. 

Нашы настаўнікі – 
З удзячнасцю, з павагай і радасцю 
Спяваем мы песню для вас. 
З удзячнасцю, з павагай і радасцю 
Спяваем мы песню для вас.

Песня пра канікулы
(муз. Т. Грыневіч, сл. А. Церашковай) 

фанаграма (Адась Матафонаў)

Бэзу пах у вокны просіцца. 
Май буяе на двары. 
Развітаемся да восені, 
Хутка стрэнемся, сябры! 

Золкі нас чакаюць росныя, 
Пыл няведамых дарог… … 
Пасталелыя, падрослыя, 
Пераступім зноў парог. 

Сядзем мы на месцы звыклыя, 
І праз нейкіх два-тры дні 
Узгадаем пра канікулы: 
Эх, кароткія былі! 

Апошні званок
(муз., сл. Юрыя Несцярэнкі)

Aпошні званок (mp3)
Апошні званок (мінусоўка mp3)

Кветак букеты і віншаванні, 
Радасці слёзы і сум развітання 
Прыносіць з сабой да нас незнарок 
Апошні званок. 

Ты можаш не верыць – але гэта сёння 
Мы ўзялі апошнія сшытак і дзённік 
І нас запрашае апошні званок 
На апошні урок! 

Прыпеў: 
Празвініць і заціхне апошні званок: 
Усе на ўрок, усе на ўрок!
Вось і скончыўся школьны апошні наш год 
Вясновым днём,
апошнім званком. 

Ты падзяляеш маё хваляванне – 
Невыпадковае наша спатканне, 
І зразумець гэта нам дапамог 
Апошні урок. 

Жыццё адкрывае для нас сваю далеч, 
Мы вольныя ажыццяўляць свае мары 
І праводзіць нас на скрыжаванне дарог 
Апошні званок. 


Школьны званок
(муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша

фанаграма (Адась Матафонаў) wma 2,46 Mb 

Веды ў падручніках спяць да пары, 
Веды хаваюцца ў лічбах і словах, 
Веды найлепшыя нашы сябры, 
Іх абуджае для нас адмыслова: 

Дзынь-дзынь, школьны званок, 
Дзынь-дзынь – нам вестунок, 
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось 
Вывучым новае штось. 

Веды паўсюль, ды на школьным стале 
З іх паўстае навуковае мора, 
Веды ў камп’ютарах дрэмлюць, але 
Мы іх знаходзім на маніторах. 

Дзынь-дзынь, школьны званок, 
Дзынь-дзынь – нам вестунок, 
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось 
Вывучым новае штось. 

Так, пераходзячы з класа ў клас, 
Класныя веды ў жыццё пераносім, 
Час праляціць – не пазнаеце нас 
Мы за турботы вас перапросім. 

Дзынь-дзынь, школьны званок, 
Дзынь-дзынь – нам вестунок, 
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось 
Вывучым новае штось. 

Верш на апошні званок 
(Алена Церашкова) 

Бэзу пах у вокны просіцца. 
Май буяе на двары. 
Развітаемся да восені, 
Хутка стрэнемся, сябры! 

Золкі нас чакаюць росныя, 
Пыл няведамых дарог… 
…Пасталелыя, падрослыя, 
Пераступім зноў парог. 

Сядзем мы на месцы звыклыя, 
І праз нейкіх два-тры дні 
Узгадаем пра канікулы: 
Эх, кароткія былі! 

Смаргонскі вальс 
фанаграма (гурт Вербіца) mp3 5,63 Mb  

Падэспань 
фанаграма (гурт Вербіца) mp3 5,89 Mb 


Вальс развітання (муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша) 
словы 
ноты pdf 125 kb
фанаграма mp3 3,17 Mb
караоке kar 3,5 kb 
мінусоўка mp3 4,6 Mb 

Школьны вальс (муз.У. Гаркушы, сл. В. Гіруць-Русакевіч) 
словы 
фанаграма mp3 4,03 Mb
мінусоўка mp3 5,5 Mb 

Самая прывабная (муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша
словы 
ноты pdf 316 kb
фанаграма mp3 5,05 Mb 
караоке kar 7,55 kb 
мінусоўка mp3 5,24 Mb 

Першыя ўрокі (муз. Т Грыневіч, сл. С. Сокалава-Воюша
словы
фанаграма mp3 4,46 Mb 
мінусоўка mp3 4,56 Mb 


Вальс: Тэарэтычныя і практычныя матэрыялы для падрыхтоўкі выпускнога балю