Музыка, песні, мінусоўкі

Песенькі для Агаткі: музычныя вершыкі для беларускіх дзетак

На сайце aljaksandra.com выкладзены дзіцячыя песні гурта «Агатка», прысвечаныя жывёлам, раслінам, насякомым і птушкам. Разам са звыклымі інструментамі выканаўцы выкарыстоўваюць цацкі, званочкі ды бразготкі.

Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор»

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча. Каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор» (гульні, дражнілкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, калыханкі, песні), нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы, раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей, медыятэка.

Старонкі