Бібліятэка ТБШ

Медыяграматнасць на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: дапаможнік для настаўнікаў.

Прадстаўляем новы метадычны дапаможнік для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. Гэта зборнік артыкулаў, прысвечаных метадычным і практычным аспектам медыяадукацыі і фарміравання медыяграматнасці вучняў. Кніга разлічана на настаўніц і настаўнікаў, якія імкнуцца разнастаіць свае заняткі, зрабіць іх больш цікавымі для вучняў, паспяхова фарміраваць не толькі прадметныя кампетэнцыі, але і медыяграматнасць.

Асновы прадпрымальнасці і прадпрымальніцкай дзейнасці. Дапаможнік для вучняў гуманітарнага ліцэя

У эксперыментальным дапаможніку разглядаюцца найважнейшыя паняцці рынкавай эканомікі, апісваюцца базавыя правілы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці Беларусі і Польшчы. Прапануюцца кантрольныя пытанні і заданні, якія дазваляюць ацаніць узровень разумення старшакласнікамі агульных праблем функцыянавання рынкавай эканомікі, фінансавага і працоўнага рынкаў, а таксама існуючых магчымасцяў праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы.

MediaToolkit: практыкаванні для фармавання медыяпісьменнасці

MediaToоlkit:

практыкаванні для фармавання медыяпісьменнаці школьнікаў на ўроках.

Зборнік практыкаванняў у дапамогу настаўніку.

Рэдактар Тамара Мацкевіч

Укладанне Лера Сом

«МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы».Зборнік матэрыялаў

Матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы». Мiнск,
14 кастрычніка 2019 года.

Чытанка для дзіцячага садка. Укл. В. Вячорка і П. Садоўскі

Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні.

Чытанка "Родны край" Леанілы Гарэцкай 1921 года выдання

Родны край — унікальная чытанка 1921 года выдання, яе ўклала легендарная беларуская настаўніца Леаніла Гарэцкая, жонка пісьменніка Максіма Гарэцкага, якая выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1923 гадах.

Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі. Дапаможнік для настаўнікаў

У дапаможніку разглядаюцца навуковыя падставы і практыка арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі – новай і эфектыўнай тэхналогіі навучання. Кніга напісана на падставе досведу 150 настаўнікаў-практыкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Старонкі