Нетрадыцыйны погляд на тэму «Квадратныя раўнанні»
Міхась Булавацкі
«Матэматыку ўжо за тое трэба вучыць, што яна розум у парадак прыводзіць.» Гэтую параду М.Ламаносава даволі часта паўтараюць, аргументуючы неабходнасць вывучэння матэматыкі ў як мага большым аб’ёме. Але ж «прывесці розум у парадак» можа дапамагчы любы, нават маленькі раздзел матэматыкі, калі яго вывучаць не якойсці часткай, а грунтоўна. Паспрабуем прыгледзецца з гэткімі намерамі да простай і даволі знаёмай настаўнікам тэмы «Квадратныя раўнанні».
Традыцыйна настаўнікі паказваюць вучням, як развязваюцца квадратныя раўнанні ax2 + bx + c = 0 вылічэннем дыскрымінанта: D = b2 – 4ac. І калі D ? 0, то корані знаходзяцца па формуле...
[2]