Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (http://www.nastaunik.info)

Галоўная старонка > Чытанка "Родны край" Леанілы Гарэцкай 1921 года выдання

Чытанка "Родны край" Леанілы Гарэцкай 1921 года выдання

Выданні [1]
Дзейнасць ТБШ [2]

Родны край — унікальная чытанка 1921 года выдання, яе ўклала легендарная беларуская настаўніца Леаніла Гарэцкая [3], жонка пісьменніка Максіма Гарэцкага, якая выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1923 гадах.

Спампаваць адсканаваную кнігу можна тут [4].

Да нашых дзён не страціла свайго выхаваўчага значэння чытанка «Родны край» Леанілы Гарэцкай, выдадзеная Таварыствам «Беларуская школа» ў 1921-м годзе ў друкарні «Віленскага выдавецтва» пад рэдакцыяй Яна Станкевіча.

Аснову чытанкі складаюць творы Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, самой Леанілы Гарэцкай. Паказальна, што шмат увагі ў сваёй хрэстаматыі аўтарка надае матэрыялам, прысвечаным Беларусі, пазнавальныя артыкулы Аркадзя Смоліча «Народы Беларусі», «Віцебск», «Смаленск» і іншыя; раздзелы з кнігі Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі»; старонкі гісторыі Беларусі (навелы Вацлава Ластоўскага «Бітва пад Оршай», «Абарона Крычава»).

Аснову раздзела «Жыццё слаўных беларусаў» складалі матэрыялы, напісаныя А. Навіной («Паўлюк Багрым», «Францішак Скарына», «Прадслава», «Цётка»), у раздзеле былі нават змешчаны матэрыялы з жыцця беларускай дыяспары (артыкул С. Бубешкі «Жыццё беларусаў у Амерыцы») і іншыя. Для маленькага беларускага чытача Л. Чарняўская перакладала творы А. Чэхава, I. Тургенева, Э. Ажэшкі і іншых аўтараў.

Падручнікі, створаныя Леанілай Гарэцкай, да нашых дзён не страцілі сваёй актуальнасці. Калі б не было беспадстаўных абвінавачванняў, арыштаў, высылак і расстрэлаў, а потым шматгадовага замоўчвання, школы Беларусі атрымалі б ад сям’і Гарэцкіх высакаякасныя нацыянальныя вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры, гісторыі і культуры.

symbal.by [5]

Малюнак: 

Зыходны URL: http://www.nastaunik.info/node/17180

Спасылкі
[1] http://www.nastaunik.info/info/issues
[2] http://www.nastaunik.info/national-edu/tbs/programs
[3] https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B5%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BB%D0%B0_%D0%A3%D1%81%D1%86%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0_%D0%A7%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8F%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F
[4] https://drive.google.com/file/d/16-vFPmfoBumaUULQEOS1Xp6AFlFOS9q8/view?usp=sharing
[5] https://symbal.by/t/rodny-kraj/?fbclid=IwAR14s1oaCKO41SPnw48O7hml9zpKiv3jWnhVvDc9nrlTBsvKrb_ubNztnU4