Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (http://www.nastaunik.info)

Галоўная старонка > Сэлфі з сінхрафазатронам. Сяргей Фадзін пра школу для настаўнікаў фізікі ў Дубне

Сэлфі з сінхрафазатронам. Сяргей Фадзін пра школу для настаўнікаў фізікі ў Дубне

Фізіка [1]
Расія [2]

З 24 па 30 чэрвеня 2018 г. у Аб'яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (Дубна, Расія) праходзіла 11-я Міжнародная навуковая школа для настаўнікаў фізікі [3] .

У гэтым годзе ў ёй прыняў удзел Сяргей Фадзін, настаўнік фізікі СШ № 26 г. Гродна. А ўсяго на праграму было адабрана 22 настаўнікі і 11 старшакласнікаў з Расіі, Украіны, Беларусі. 


Сяргей Фадзін. Сэлфі з сінхрафазатронам. Дубна, 2018 г. 

Папасці на праграму было няцяжка, кажа Сяргей. Для ўдзелу ў школе неабходна зарэгістравацца на сайце teachers.jinr.ru і затым падаць заяўку для ўдзелу ў школе ў пэўны тэрмін. Спіс выбраных аргкамітэтам удзельнікаў школы публікуецца пазней. Усяго такой магчымасцю скарысталіся 6 настаўнікаў з Беларусі. 


Сяргей Фадзін каля дзвярэй у лабараторыю. Дубна, 2018 г. 

Сёлета ўдзельнікі Школы ў Дубне паспелі шмат: пазнаёміліся з усімі лабараторыямі Інстытута, наведалі сучасныя даследчыя ўстаноўкі, праслухалі лекцыі вядучых спецыялістаў АІЯД, падрыхтавалі прэзентацыі творчых праектаў, прынялі ўдзел у практыкумах, зрабілі шпацыр па гістарычных мясцінах горада і ацанілі школьныя даклады. Настаўнікам удалося акунуцца ў міжнароднае навуковае асяроддзе, асабіста пагутарыць з навукоўцамі-фізікамі і даведацца аб перадавых даследаваннях. Пабачыць на свае вочы суперкампутар і адразу некалькі паскаральнікаў: сінхрафазатрон, нуклатрон, фазатрон, фабрыку звышцяжкіх элементаў. Патрымаць у руках метэарыт, разгледзець пад электронным мікраскопам пары трэкавай мембраны. Даведацца, як дэтэктуюць няўлоўныя нейтрына і як з дапамогай нейтронаў зазірнуць унутр прадмета. Праслухаць лекцыю пра цёмную матэрыю і зразумець, што вывучаць навакольны свет неверагодна цікава. Усё гэта можна паспець за тыдзень на навуковай школе ў АІЯД. 

Падобную праграму для школьных настаўнікаў праводзіць і CERN  (Еurореаn Оrgаnіzаtіоn fоr Nuсlеаr Rеsеаrсh, Gеnеvа). Вялікі адронны калайдар, які знаходзіцца на мяжы Швейцарыі і Францыі на глыбіні каля ста метраў, удалося пабачыць на свае вочы настаўнікам фізікі - аўтарам нашага сайта Эле Якубоўскай і Алене Ананчыкавай, якія сталі ўдзельнікамі Навуковай школы для настаўнікаў фізікі ў СЕRN. Падрабязней пра гэта пісала Звязда [4] і Настаўніцкая газета [5].  

Сяргей Фадзін раіць усім калегам прымаць удзел у падобных праграмах, каб не спыняцца ў прафесійным развіцці. А яшчэ таму, што вось-вось запрацуе Астравецкая АЭС і нам трэба быць пільнымі і абазнанымі ў ядзернай фізіцы. 

Настаўнікі падчас Школы працавалі і адпачывалі. У «пазакласны час» у холе гасцініцы па вечарах удзельнікі самастойна ладзілі «круглыя ​​сталы» і дэманстрацыі эфектных і ў той жа час простых у выкананні фізічных эксперыментаў.
Вось невялічкія відэа-ролікі пра эксперыменты з вадкім азотам, якія зняў Сяргей Фадзін. 

Binary Data Сяргей Фадзін. Эксперыменты з вадкім азотам [6]
Binary Data Фізікі не жартуюць. Эксперымент з вадкім азотам. [6]
[7]
[8]
[9]
Малюнак: 

Зыходны URL: http://www.nastaunik.info/node/16327

Спасылкі
[1] http://www.nastaunik.info/workshop/physics
[2] http://www.nastaunik.info/metoda/experience/russia
[3] http://teachers.jinr.ru/current-schools/jinr2018-event-news
[4] http://zviazda.by/be/news/20180119/1516380061-yak-zvychayny-nastaunik-fiziki-trapiu-na-adronny-kalaydar
[5] https://nastgaz.by/navukovaya-shkola-dlya-nastaunikau-fiziki-u-cern/
[6] http://www.nastaunik.info/
[7] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/uzzvapn1rlg.jpg
[8] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/img_20180626_154436.jpg
[9] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/img_20180625_142535.jpg