Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (http://www.nastaunik.info)

Галоўная старонка > Інтэрнэт-рэсурсы для перакуленага класа

Інтэрнэт-рэсурсы для перакуленага класа

Перакулены клас [1]
Матэматыка [2]
Выяўленчае мастацтва [3]
Замежная мова [4]
Пачатковая школа [5]
Біялогія [6]
Геаграфія [7]
Руская мова і літаратура [8]
Інфарматыка [9]
Хімія [10]
Фізіка [11]

Рэсурсы, якія дапамогуць вучню атрымаць веды тады, калі яму зручна, а не толькі пры ўмове яго прысутнасці ў класе.

 

khanacademy.org [12]
«Акадэмія Хана» – некамерцыйная адукацыйная арганізацыя, створаная ў 2006 годзе выпускніком Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і Гарварда Салманам Ханам.

Мэта акадэміі – свабодная адукацыя высокага класу для ўсіх і кожнага. Сайт акадэміі дае доступ да калекцыі з больш чым 4200 бясплатных мікралекцый па матэматыцы, гісторыі, ахове здароўя і медыцыне, фінансах, фізіцы, хіміі, біялогіі, астраноміі, эканоміцы, касмалогіі, арганічнай хіміі, асновах грамадзянскасці, гісторыі мастацтваў, макра- і мікраэканоміцы, камп'ютарных навуках...

Праект падтрымліваецца пры дапамозе ахвяраванняў, на сёння большая частка сродкаў ахвяруецца Фондам Біла і Мелінды Гейтс і карпарацыяй Google Inc.

Лекцыі ствараюцца на англійскай мове, дзейнічаюць валанцёрскія праекты па перакладах лекцый на іншыя мовы, напрыклад, Акадэмія Хана па-ўкраінску [13] ці па-руску [14].

 

interneturok.ru [15]
Адукацыйны партал «InternetUrok.ru» прапануе калекцыю ўрокаў па асноўных прадметах школьнай праграмы. Урокі складаюцца з відэа, канспектаў, тэстаў і трэнажораў. Цяпер на сайце ёсць усе ўрокі натуральна-навуковага цыкла для 1-11 класаў і прыблізна палова ўрокаў па гуманітарных дысцыплінах. Таксама ёсць урокі па-ўкраінску [16].

Адукацыя – занадта важная рэч, каб цалкам даверыць яе дзяржаве, – кажуць стваральнікі партала. – Многія недахопы сістэмы школьнай адукацыі можна і трэба скасоўваць намаганнямі сацыяльна актыўных людзей. Самым зручным месцам для аб'яднання гэтых намаганняў з'яўляецца Інтэрнэт.

Паўдзельнічаць у праекце могуць усе ахвотныя.

 

youtube.com/playlist?list=PLgEpoT7yAl9UEff5XantYvolxJTazLyqv [17]
Цыкл «100 урокаў матэматыкі». Калі я быў малым, нас усіх вучылі матэматыцы добра і бясплатна, – кажа доктар фізіка-матэматычных навук Аляксей Савацееў. – Цяпер добра і бясплатна вучаць толькі самых моцных школьнікаў у некалькіх знакамітых матэматычных школах. Каб часткова скасаваць гэты прагал, я вырашыў начытаць на відэа і выкласці ў інтэрнэт усе асноўныя тэмы школьнай матэматыкі, так бы мовіць, з пункту гледжання матэматыкі вышэйшай.

 

videouroki.net [18]
«Відэаўрокі ў сетцы Інтэрнэт»: прыемны плюс – праект робіцца камандай беларускіх настаўнікаў.

Малюнак: 

Зыходны URL: http://www.nastaunik.info/node/14090

Спасылкі
[1] http://www.nastaunik.info/metoda/flipped
[2] http://www.nastaunik.info/workshop/math
[3] http://www.nastaunik.info/workshop/arts
[4] http://www.nastaunik.info/workshop/foreign
[5] http://www.nastaunik.info/workshop/primary
[6] http://www.nastaunik.info/workshop/biology
[7] http://www.nastaunik.info/workshop/geography
[8] http://www.nastaunik.info/workshop/russian
[9] http://www.nastaunik.info/workshop/it
[10] http://www.nastaunik.info/workshop/chemistry
[11] http://www.nastaunik.info/workshop/physics
[12] https://khanacademy.org
[13] https://uk.khanacademy.org/
[14] https://ru.khanacademy.org/
[15] http://interneturok.ru
[16] http://interneturok.ru/ua
[17] https://www.youtube.com/playlist?list=PLgEpoT7yAl9UEff5XantYvolxJTazLyqv
[18] http://videouroki.net